Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Моладзь БНФ супраць экспэрымэнтаў з адукацыяй <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Каля 30 моладзевых актывістаў партыі БНФ правялі ў цэнтры Менску акцыю ў падтрымку вывучэньня гісторыі Беларусі, а таксама ў падтрымку выкарыстаньня беларускай мовы ў навучальных установах.

Юнакі і дзяўчаты з плякатамі правялі шлях ад крамы "Мільён ружаў" да ГУМу. За імі ішлі некалькі супрацоўнікаў міліцыі, а таксама два аўтазакі.

На плякатах у прыватнасьці напісана: “Тыя, хто ведае мінулае, валодаюць будучыняй”, “НЕ скасаваньню гісторыі Беларусі ў беларускіх падручніках”, “Ня ведаць гісторыі - значыць заўсёды быць дзіцём”.


Супрацоўнікі міліцыі з рацыямі суправаджалі калёну дэманстрантаў. Магчыма, яны вялі перамовы зь міліцэйскім кіраўніцтвам – моладзь не выключала, што ў хуткім часе можа адбыцца разгон і затрыманьні.

Аднак маладыя людзі ня сталі спыняць сваю акцыю, яны пабудавалі ланцуг каля ГУМу і нават раздаюць мінакам партрэты князя Вітаўта, Васіля Быкава, Вацлава Ластоўскага, Тадэвуша Касьцюшкі.

Франак Вячорка сёньня наведаў БДУ, каб высьветліць пэрспэктывы свайго далейшага навучаньня. Ён таксама далучыўся да гэтай акцыі і сказаў Радыё Свабода:

“Я абураны тым, што адбываецца ў сыстэме адукацыі. Тое, што робяць зь беларускай школай, гэта інакш як злачынствам не назавеш. Тая рэформа, якая нам прапануецца, яна недальнабачная, яна шкодная ўсёй беларускай будучыні.

Сёньня мы, беларуская моладзь, Моладзь БНФ, пратэстуем супраць гэтай рэформы, супраць скасаваньня прадмету “Гісторыя Беларусі”, мы пратэстуем супраць беларускага правапісу. Мы хочам вяртаньня студэнтам іх ільгот, іх прывілеяў і іх свабодаў”.


Мінакі на праспэкце Незалежнасьці зь цікавасьцю паставіліся да гэтай акцыі, яны ахвотна бралі ўлёткі, партрэты. Ніхто не абураўся і не рабіў ніякіх нэгатыўных заўвагаў удзельнікам пікету”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG