Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За 8 гадзін вывучыць Быкава, Караткевіча і Мележа <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Школа вяртаецца да 11-годкі. Новых падручнікаў няма. Уведзеныя пераходныя “штрых-клясы”, скарочанае выкладаньне моваў і гуманітарных прадметаў. Што зьмянілася з выкладаньнем беларускай мовы, літаратуры і гісторыі? ТЭМА ДНЯ

ШТО Б ВЫ ЗЬМЯНІЛІ Ў ШКОЛЕ? ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ

3 гадзіны на "Людзі на балоце", 2 гадзіны на "Знак бяды"

“Караткевіч, раман “Каласы пад сярпом тваім” — 3 гадзіны. Быкаў, “Знак бяды” — 2 гадзіны. Мележ, “Людзі на балоце” — 3 гадзіны. Пры гэтым яшчэ жыцьцёвы і творчы шлях пісьменьніка. Чорны, “Пошукі будучыні” — 1 гадзіна. Літаратура 1920—50-х гадоў, агляд — 1 гадзіна, з 20-х па 50-я, уключаючы яшчэ вайну”.

А.Сядзяка: Самае галоўнае — зьмяніць мову навучаньня

Сябра Таварыства беларускай мовы, настаўнік фізыкі ў адной зь менскіх школаў Аляксандар Сядзяка мяркуе, што ў дзяцей жаданьне вывучаць прадметы на беларускай мове ёсьць. Аднак гэтае пытаньне ня ставіцца бацькамі, адміністрацыяй школы і раёну.


Школьная “Гісторыя” застанецца дваіста
й

Згодна з плянамі аўтараў школьнай рэформы, у новым навучальным годзе замест прадметаў “Гісторыя Беларусі” і “Сусьветная гісторыя” павінен быў выкладацца адзіны інтэграваны курс “Гісторыя”. Аднак дамагчыся гэтага не ўдалося, выкладаньне гісторыі пакуль застаецца ранейшым.



Горадня: бацькі — пра беларускую школу

Ці хацелі б вы аддаць сваё дзіця ў беларускую школу і чаму?



Нашы школы ў розных стагодзьдзях

Хто больш хвалюецца з нагоды першага дня ў школе — дзіця ці яго бацькі? На гэтае пытаньне я марна стараўся адказаць сабе, калі напрыканцы жніўня мы з жонкай завезьлі нашу шасьцігадовую Марылю на першыя школьныя заняткі ў прыгарадзе Прагі. Марыля расплакалася сярод дзяцей, якіх убачыла першы раз, і мы ледзь угаварылі яе застацца.




Уладзімер Колас: Бракуе праўды і шчырасьці


Кіраўнік зачыннага ўладамі Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю Ўладзімер Колас лічыць, што найперш школе бракуе праўды і шчырасьці. А па-другое, бракуе беларускай мовы, нацыянальнай тоеснасьці.



Быкаў і Караткевіч засталіся ў школьнай праграме


Колькасьць гадзін на вывучэньне беларускай мовы і літаратуры скарацілася.



Наста Палажанка: Беларускім школам не хапае шчырасьці, адкрытасьці

Актывістка «Маладога фронту» Наста Палажанка мяркуе, што ў дэмакратычнай эўрапейскай краіне, якой стане Беларусь, давядзецца мяняць і сыстэму адукацыі.


Фотагалерэя - Першы званок у беларускамоўнай гімназіі №23 г.Менску


Падручнікаў для рэфармаванай школы няма


На адкрыцьці школы № 24 у Менску кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што праблема падручнікаў будзе вырашана цягам году.




Гісторыя можа выкладацца па беларуску

Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў заявіў, што беларускамоўнае навучаньне ў школах знаходзіцца ў стадыі стагнацыі. Аднак усе беларускамоўныя клясы цалкам запоўнены.


Ці хопіць працы настаўнікам?

Школа зноў пераходзіць на 11-годку. Вучням апошніх клясаў давядзецца праграму двух гадоў адолець за год. Некаторыя дысцыпліны наагул скасаваныя, па многіх прадметах скарочаная колькасьць гадзінаў. Які лёс чакае настаўнікаў, ці адбудуцца масавыя скарачэньні?


Многія настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, гісторыкі разгубленыя і расчараваныя чарговай школьнай рэформай. У сувязі зь тэрміновым пераходам агульнаадукацыйнай школы на 11-гадовае навучаньне ў праграмах скарачаецца выкладаньне беларускай літаратуры, скасаваны прадмет “Сусьветная мастацкая культура”. “Гісторыя Беларусі” засталася як асобная аўтаномная частка курсу "Сусьветная гісторыя" . Гэты новы прадмет, у тым ліку і “Сусьветная гісторыя”, у тым ліку і ў расейскамоўных школах, па жаданьні выкладчыкаў і вучняў будзе выкладацца па-беларуску.

Вучні, якія сёлета скончылі 10 клясаў і атрымалі атэстат аб базавай адукацыі, будуць вымушаныя скончыць курс сярэдняй адукацыі за адзін год. Іх залічылі ў так званыя “штрых-клясы”.

Новыя падручнікі для 11-гадовай школы будуць гатовыя праз год. Ня выдадзеныя падручнікі па грамадазнаўстве і чарчэньні, зноў уведзеных у курс сярэдняй школы.

Замежная мова ў агульнаадукацыйных школах будзе весьціся ад 3 клясы — дзьве гадзіны на тыдзень. Затое павялічваецца колькасьць гадзінаў на факультатыўныя заняткі.

Па-беларуску -- кожны пяты школьнік

Паводле інфармацыі старшыні Таварыства беларускай школы Алеся Лозкі, усяго на беларускай мове вучыцца 20,9% школьнікаў.

XS
SM
MD
LG