Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузіны хочуць, каб Эўропа падтрымала іх спрашчэньнем віз <img src="/img/icon-video.gif" border=0 />


Сёньня, калі ў Брусэлі шляхі разьвязаньня расейска-грузінскага канфлікту абмяркоўвалі палітыкі, грамадзкія эмоцыі выліваліся на плошчы эўрапейскіх сталіц. Так было і ў Празе.

На працягу апошніх дзён тут ужо адбыліся два пікеты пад грузінскімі і беларускімі сьцягамі. Калі прадстаўнікі беларускай дыяспары выказваюцца ў падтрымку захаваньня тэрытарыяльнай цэласнасьці Грузіі, то грузіны заклікаюць не прызнаваць выбары ў беларускі парлямэнт, калі гэта будзе выбарчым фарсам.




Грузінская суполка Samshoblo (“Радзіма”) у разгар канфлікту вакол Горы пачала збор сродкаў на мэдыцынскае абсталяваньне для пацярпелых – без увагі на іх грамадзянства. Саюзьнікаў яны знайшлі сярод чэскіх добраахвотнікаў у арганізацыі “Рука дапамогі”. Моцную маральную падтрымку дадало грузінскай дыяспары ў Чэхіі ўчорашняе тэлевізійнае выказваньне экс-прэзыдэнта Вацлава Гаўла, які назваў дзеяньні Расеі “агрэсіяй мядзьведзя супраць гноміка”. Разам з тым, паводле Гаўла, Грузія, якая выказала жаданьне стаць сябрам НАТО, усё ж да паўночнаатлянтычнага альянсу не належыць. Гавэл бачыць рэальным сяброўства ў НАТО Беларусі і Ўкраіны.

Вось як адказвае адзін з арганізатараў пікету ў Празе на пытаньне, якіх рашэньняў грузінская грамада чакае ад Эўразьвязу:



  • 16x9 Image

    Алена Ціхановіч

    Родам з Койданава, ці Дзяржынску. У раньнія 90-я пачала супрацоўніць са «Свабодай», вэтэраны якой абралі яе пазьней «голасам радыё».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG