Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мастоўскай выбарчай акрузе № 56 зарэгістраваны толькі адзін кандыдат —намесьнік старшыні гарадзенскага аблвыканкаму Васіль Сьцяпура.


Прадстаўніка агульнага сьпісу АДС Зьмітра Кухлеяне зарэгістравалі. Як паведаміў кіраўнік выбарчага штабу прэтэндэнта ў кандыдаты Алесь Зарэмбюк, у камісіі спаслаліся на тое, што больш за 15 адсоткаў подпісаў прызнаныя несапраўднымі.

Алесь Зарэмбюк перакананы: улады спалохаліся канкурэнцыі з боку Кухлея, якога жыхары Мастоўшчыны ведаюць як дэпутата раённага Савету. Было сабрана больш за 1500 подпісаў, іх спраўдзілі, і яны былі бездакорнымі, кажа спадар Зарэмбюк. Прыхільнікі Кухлея складаюць скаргу ў Цэнтравыбаркам і хочуць выказаць недавер акруговай камісіі.

XS
SM
MD
LG