Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юрась Карэтнікаў – невыязны


Лідэр незарэгістраванай арганізацыі “Правы альянс” Юрась Карэтнікаў высьветліў у пашпартна-візавай службе Маскоўскага раёну Менску, што ён знаходзіцца ў сьпісе асобаў, якім забаронены выезд за межы Беларусі.


Яму паведамілі, што яшчэ 29 ліпеня супраць яго распачалі крымінальную справа. У якой якасьці – падазраванага ці абвінавачанага – Ю.Карэтнікаў фігуруе, паводле якога артыкулу распачатая справа, яму не паведамілі.

Раней Юрася Карэтнікава затрымлівалі ў справе выбуху 4 ліпеня. Цягам трох сутак яго дапытвалі, восем разоў бралі адбіткі пальцаў і сьліну на экспэртызу. Але прадстаўнікі сьледзтва не казалі хлопцу, што ён мае статус падазраванага.

У Ю.Карэтнікава таксама няма афіцыйных пацьверджаньняў, што ён мае статус падазраванага.

Ён паведаміў, што будзе скардзіцца і дамагацца, каб зь яго зьнялі абвінавачваньні і дазволілі бесперашкодна перамяшчацца за межы Беларусі.

26 жніўня да адной з актывістак ініцыятыўнай групы Ю.Карэтнікава зьвярнуліся міліцыянты з просьбай напісаць заяву, маўляў, я не ставіла свой подпіс за вылучэньне Ю.Карэтнікава кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Сам Ю.Карэтнікаў перакананы: каб жанчына напісала такую заяву, гэта магло б стаць падставай, каб распачаць супраць яго крымінальную справу. Усе астатнія падпісныя аркушы могуць прызнаць несапраўднымі, і, кажа Ю.Карэтнікаў абвінаваціць у падробцы дакумэнтаў


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG