Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Сурыкаў прадказвае Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі лёс Косава


“Мы думаем, што беларускі бок будзе прытрымлівацца прыкладна той самай пазыцыі, што і Расея, у канфлікце, які адбываўся ў Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі”, — заявіў расейскі амбасадар Аляксандар Сурыкаў.


Дыплямат нагадаў на прэсавай канфэрэнцыі, што 20 жніўня Аляксандар Лукашэнка сустракаўся з кіраўнікамі непрызнаных рэспублік Эдуардам Какойты і Сяргеем Багапшам.

“Гаворка пра існаваньне гэтых рэспублік у складзе Грузіі “цяпер адкінутая вельмі надоўга вельмі непрадуманнымі рашэньнямі Грузіі”, — заявіў амбасадар.

“Як на гэта адкажа Расея? Сказаць вельмі і вельмі цяжка. Для гэтага патрэбны час. Патрэбна разьвязаць рашэньне з дапамогай міжнародных структураў”, — заявіў спадар Сурыкаў.

Прадстаўнік Расеі падкрэсьліў, што ягоная краіна пакуль ”ні слова не сказала, што яна дэ-юрэ не прызнае цэласнасьць Грузіі”. Ён патлумачыў: “Гэта адпавядае аднаму з шасьці пунктаў дамовы Сарказі-Мядзьведзева”.

“Калі абвастрэньне дойдзе да выключнай сытуацыі, нельга ня браць у разьлік, што з Паўднёвай Асэтыяй і Абхазіяй можа адбыцца тое самае, што і з Косава”, — выказаў сваё меркаваньне амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў.

XS
SM
MD
LG