Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вушачах шукаюць аўтараў графіці “Жыве Беларусь!”


Надпісы зьявіліся мінулай ноччу на некалькіх будынках ды аўтобусных прыпынках.

У якасьці падазраваных мясцовыя міліцыянты затрымалі Артура Дробата і няпоўналетнюю Насту Залатухіну.

Артура трымалі ў пастарунку больш за дзьве гадзіны, але яму ўдалося давесьці, што да зьяўленьня надпісаў ён дачыненьня ня мае. Хлопца адпусьцілі, ня склаўшы пратаколу.

16-гадовую Насту Залатухіну затрымалі проста на вуліцы. Паводле дзяўчыны, у райаддзеле міліцыі супрацоўнікі патрабавалі ад яе прызнаньняў, запалохваючы турэмным зьняволеньнем, арыштам , і ўрэшце заявілі, што яна не паступіць у ВНУ, бо яны сапсуюць ёй біяграфію. Міліцыянты засьведчылі ў пратаколе, што дзяўчына папсавала дзяржаўную маёмасьць, і запатрабавалі, каб заўтра яна зьявілася на пасяджэньне камісіі па справах няпоўнагадовых, аднак позву ня выпісалі.

Наста Залатухіна распавяла, што вушацкія міліцыянты шукаюць яшчэ аднаго мясцовага актывіста, Алега Казьяніна, якога таксама хочуць дапытаць наконт зьяўленьня ў Вушачах графіці “Жыве Беларусь!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG