Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Малады фронт” часова выходзіць з “Эўрапейскай кааліцыі”


На час выбарчае кампаніі незарэгістраваная арганізацыя прыпыняе сяброўства ў кааліцыі.


“Рашэньне гэтае прынятае ў сувязі з тым, што моладзевы рух праводзіць актыўную кампанію па байкоце парлямэнцкіх "выбараў", у той час, калі "Эўрапейская кааліцыя" ў іх удзельнічае”, - гаворыцца ў паведамленьні прэсавай службы МФ.

Аднак разам з гэтым прадстаўнікі моладзевага зьвязу кажуць, што "Эўрапейская кааліцыя" “найбольш ідэйны і вольны ў прыняцьці сваіх рашэньняў грамадзка-палітычны хаўрус дэмакратычных арганізацыяў Беларусі, да супрацы зь якімі “Малады Фронт” вернецца па завяршэньні парлямэнцкае кампаніі”.

У склад Эўрапейскай кааліцыі ўваходзяць аргкамітэт па стварэньні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), аргкамітэт па стварэньні Партыі свабоды й прагрэсу, аргкамітэт па стварэньні Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG