Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Салігорскія міліцыянты маюць фатаробат "падрыўніка"?


Акцыя "Маладога фронту" супраць перасьледу сяброў арганізацыі, Салігорск, 4 верасьня 2007 году

Акцыя "Маладога фронту" супраць перасьледу сяброў арганізацыі, Салігорск, 4 верасьня 2007 году

Супрацоўнікі салігорскай міліцыі часова затрымалі актывістаў не зарэгістраванай у Беларусі арганізацыі “Малады фронт” Крысьціну Самойлаву, Андруся Тычыну, Паўла Батуева і братоў Івана і Ільлю Шылаў.

Маладафронтаўцы зьбіралі ў цэнтры Салігорску подпісы грамадзянаў за далучэньне Беларусі да Эўразьвязу.

У пастарунку міліцыянты груба абыходзіліся з затрыманымі, а Паўлу Батуеву сказалі, што ён падобны да фатаробата злачынцы, які падклаў бомбу 4 ліпеня ў Менску. Як вядома, фатаробат злачынцы пакуль што ня складзены. Праз пэўны час усіх пяцярых затрыманых адпусьцілі.

За некалькі гадзінаў да гэтага маладафронтаўцам прапаноўвалі прыйсьці ў міліцыю і патлумачыць, дзе яны былі ў той час, калі на сьвяточным канцэрце ў Менску здарыўся выбух.
XS
SM
MD
LG