Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

І.Шыла: "Ёсьць загад выкарыстаць гэта ў палітычных мэтах"


Намесьнік старшыні “Маладога фронту” І.Шыла паведаміў, што ўначы а палове на 12-ю яго й іншых актывістаў салігорскага МФ тэрмінова запрашалі ў міліцыю.

Выклікалі для тлумачэньняў, дзе яны знаходзіліся ўначы з 3 на 4 ліпеня.

“Міліцыю цікавілі Андрусь Тычына, Аляксей Валабуеў, Хрысьціна Самойлава, я, мой брат і Рыгор Астапеня. І сёньня настойліва запрашалі зьявіцца ў міліцыю а 3-й гадзіне і даць тлумачэньні. Я хацеў схадзіць, але не атрымалася.

Мы на той момант ужо зразумелі, што гэта ня ёсьць ініцыятывай салігорскай міліцыі. Проста ёсьць загад выкарыстаць гэта ў палітычных мэтах дзеля застрашэньня і легальных ператрусаў”.

Іван Шыла сказаў, што знаходзіўся ў ноч выбуху ў Вільні.
XS
SM
MD
LG