Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілінкевіча пакаралі штрафам на 700 тысяч рублёў


А.Мілінкевіч быў затрыманы сёньня пасьля сустрэчы з жыхарамі Салігорску. Палітыку інкрымінавалі арганізацыю несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.


Салігорскі суд пастанавіў пакараць палітыка на 20 базавых велічыняў – 700 тысяч рублёў.

15 траўня Аляксандар Мілінкевіч прыехаў у Салігорск, каб паразмаўляць зь людзьмі. На цэнтральным рынку вакол палітыка сабраліся дзясяткі людзей.

Літаральна за некалькі хвілін да затрыманьня палітык пасьпеў падзяліцца ўражаньнямі ад сустрэчаў зь людзьмі:

“Не была падрыхтаваная вялікая сустрэча: прыехалі ў горад паразмаўляць зь людзьмі. Прыйшлі на рынак, сабралася вялізарная колькасьць людзей. Людзі абражаныя, людзі прыніжаныя. Напружанасьць на рынках вельмі высокая. І калі ўлада не зразумее, што малы бізнэс трэба падтрымліваць, а не зьнішчаць, то гэта сур’ёзная бомба, закладзеная пад краіну. Такіх людзей вельмі шмат. Яны яшчэ не самаарганізаваліся. Яны сумленныя, працавітыя. Зьнішчаць такіх — вельмі шкодна для дзяржавы. Вельмі ўражаны сустрэчаю”.

Аляксандра Мілінкевіча затрымалі на выезьдзе з Салігорску, калі палітык кіраваўся ў Слуцак з той жа мэтай — сустрэцца зь людзьмі ў цэнтры гораду.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG