Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня лідэр апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч сустракаўся з жыхарамі Лагойску.


Не абышлося без інцыдэнтаў. Як паведаміў “Свабодзе” Аляксей Кавалец, мясцовыя міліцыянты адабралі правы ў кіроўцы Мілінкевіча Міхала Васілеўскага:

“Міліцыянты тут ходзяць натоўпам. Яны — ва ўсіх крамах. Людзі палохаюцца іх. Абмінаюць. А міліцыянты вось ужо адабралі правы, нібыта за няправільную паркоўку, хоць гэтае месца адразу ж заняла іншая машына. Увогуле, зрываюць усе сустрэчы. Мілінкевіч мусіць ісьці зараз у будынак міліцыі, патрабаваць тлумачэньняў”.

Аляксей Кавалец таксама тлумачыць, што сёньня Аляксандар Мілінкевіч наведваў Смалявічы. Сустрэчы зь людзьмі адбыліся на рынку райцэнтра, на тэрыторыі раённага шпіталя, на вуліцах гарадка.

“У Смалявічах міліцыянты назіралі, фатаграфавалі і здымалі сустрэчы на відэа, але наўпрост не чапляліся”, — патлумачыў Аляксей Кавалец.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG