Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіча арыштавалі на 10 сутак <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Суд Першамайскага раёну арыштаваў лідэра аргкамітэту па стварэньні сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада” Міколу Статкевіча на 10 сутак.


Палітыка абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.

Міколу Статкевіча затрымалі 1 траўня пасьля таго, як ён зьвярнуўся да прысутных з кароткай віншавальнай прамовай каля будынку Нацыянальнай бібліятэкі, дзе адбываўся афіцыйна дазволены мітынг. Разам зь ім затрымалі яшчэ каля трох дзясяткаў чалавек, якія мелі пры сабе эўрапейскую сымболіку.

Справу Міколы Статкевіча разглядаў судзьдзя Першамайскага суду Юры Гарбатоўскі. Яго кабінэт знаходзіцца за некалькі кілямэтраў ад будынку суду. Ня ўсе паплечнікі Міколы Статкевіча, хто хацеў прысутнічаць на судзе, пасьпелі туды дабрацца.

Мікола Статкевіч адмовіўся даваць паказаньні, і таму судзьдзя, заслухаўшы сьведак-спэцназаўцаў, адразу зачытаў судовую пастанову — 10 сутак арышту.

Мікола Статкевіч так патлумачыў сваю пазыцыю Радыё Свабода:

“Арганізаваў несанкцыянаваны мітынг пасярод санкцыянаванага мітынгу... Ну, што яшчэ тут казаць... Я адмовіўся ад дачы паказаньняў, таму што судзьдзя парушае Канстытуцыю, бо не валодае адной зь дзяржаўных моваў”.

Мікола Статкевіч заявіў, што ня будзе абскарджваць прысуд. Ён пракамэнтаваў тое, што толькі яго аднаго пакаралі арыштам:

“Таму што я быў ініцыятарам таго, каб у сьвяткаваньні 1 траўня ўзяла ўдзел моладзь, арыентаваная на Эўропу. Я не прызнаю гэтага суду. Я не даваў паказаньняў. Я заявіў судзьдзі, што ня ўдзельнічаў у спэктаклі з загадзя вызначаным фіналам. Я вельмі ўсьцешаны тым, што толькі я адзін апынуўся на сутках, бо не лічу, што палітычная барацьба за дэмакратыю павінна пераўтварацца ў крыжовы паход дзяцей. Мяне абурае, што ніводзін палітычны лідэр не прыйшоў на гэтую акцыю”.

1 траўня спэцназаўцы затрымалі каля трох дзясяткаў чалавек. Усіх трымалі ў міліцыі Першамайскага раёну. Спачатку непаўналетніх, а потым яшчэ каля дваццаці актывістаў адпусьцілі пасьля таго, як усіх сфатаграфавалі і зьнялі адбіткі пальцаў. На Міколу Статкевіча, Артура Фінькевіча, Зьмітра Дашкевіча, Яўгена Афнагеля, Паўла Юхневіча і Зьмітра Хведарука склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. На Максіма Сергійца, зьбітага пры затрыманьні, склалі пратакол за непадпарадкаваньне міліцыянтам.

Празь некалькі гадзінаў усіх, акрамя Міколы Статкевіча, адпусьцілі, узяўшы расьпіскі пра тое, што тыя абавязваюцца на першае ж патрабаваньне прыйсьці ў суд.

Мікола Статкевіч выйдзе на волю 11 траўня.




Учора спэцназаўцы затрымалі больш за трыццаць моладзевых дэмакратычных актывістаў каля будынкаў Нацыянальнай бібліятэкі, дзе праходзіла ”афіцыйнае” сьвяткаваньне 1 траўня. Спэцназаўцы затрымлівалі кожнага актывіста ў натоўпе, каго ведалі ў твар. Некаторых затрымалі за ўзьнятыя сьцягі Эўразьвязу. Парз некалькі гадзінаў усіх, акрамя Статкевіча, адпусьцілі.

Міколу Статкевіча затрымалі пасьля таго, як ён выступіў перад прысутнымі зь віншавальнай прамовай і павіншаваў людзей са сьвятам працы. Такім чынам, палітык насамрэч удзельнічаў у санкцыянаваным уладамі мерапрыемстве












Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG