Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анатоля Лябедзьку пераабралі старшынём АГП


У Менску прайшоў справаздачна-выбарчы сход Аб’яднанай грамадзянскай партыі Беларусі.


15.30
Намесьнікамі старшыні партыі абраныя Леў Марголін і Яраслаў Раманчук.

14.05 "З
а" Анатоля Лябедзьку прагаласавала 83% дэлегатаў. У галасаваньні ўдзельнічала 156 чалавек.

13.15 Анатоль Лябедзька адмовіўся выступаць з праграмай дзеяньняў. Ён патлумачыў: усё сказаў у дакладзе і заключным слове.
М.Гаўрыленка і А.Лябедзька

Мікалай Гаўрыленка ў сваім выступе прапанаваў палепшыць імідж партыі праз рэклямную кампанію, пачаць выдаваць партыйную газэту. “Такім чынам можна павялічыць колькасьць сяброў партыі на 20-30%”, - дадаў ён.

Спадар Гаўрыленка перакананы, што будучы кіраўнік АГП павінен удзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах 2011 году.

“Ідзе зьмена пакаленьняў… Аляксандар Лукашэнка ўжо 14 год ня хоча саступаць пасаду. Вы ж не такі як Лукашэнка, Анатоль Уладзіміравіч. Пакажыце прыклад”, - заклікаў спадара Лябедзьку М.Гаўрыленка.


12.55 За пасаду старшыні будуць змагацца Мікалай Гаўрыленка і Анатоль Лябедзька. Дэлегаты таксама вылучалі кандыдатуры Людмілы Гразновай, Генадзя Ананьева і Льва Марголіна. Аднак гэтыя асобы ўзялі самаадвод.

12.00 Дэлегаты зьезду АГП абмяркоўваюць даклад Антоля Лябедзькі:
Людміла Гразнова

Сябра Палітрады Людміла Гразнова: “Я заўважаю адну тэндэнцыю: мы не становімся мацней, як па колькасьці, так і паводле якасьці. Мы маглі б за гэты час набыць шмат новых прыхільнікаў, але гэтага не адбылося. Справа ня толькі ў дзейнымі рэжыме. Нам не хапае кадравай працы, не хапае дакладнага падзелу абавязкаў. Часта можна бачыць, як Лябедзька хапаецца за ўсё”.

Дэлегат з Жодзіна Аляксандар Ваўчанін: “Скажу адкрыта: на выбарах я буду галасаваць за Лябедзьку. Гэты чалавек шмат робіць для партыі. Магчы , нам трэба болей прыцягваць да працы ягоных намесьнікаў, але жаданьня і ўменьня працаваць у Лябедзькі не адняць”.

Сябра Палітрады АГП Сяргей Альфер: “Анатоль Лябедзька ня мае цяпер магчымасьці выяжджаць да межы Беларусі. Значыць болей будзе езьдзіць па краіне”.

11.00 Старшыня Лельчыцкай раённай арганізацыі, кандыдат на пасаду кіраўніка партыі Мікалай Гаўрыленка, заявіў: “АГП пераўтварылася ў элітны палітычны клюб”.

Мікалай Гаўрыленка
“Мы зьбіраемся ад выбараў да выбараў, д зьезду да зьезду. Вярхі партыя жывуць самі па сабе, рэгіёны - самі па сабе”, - патлумачыў спадар Гаўрыленка.

Няма прыросту людзей у рэгіёнах. У барацьбе за людзей АГП прайграе Партыі камуністаў беларускай”, - падкрэсьліў кандыдат на старшыню.

Ён заявіў, што актывісты “павінныя пераўтварыць АГП у партыю для чалавека, а не задавальняцца цяперашнім становішчам, калі чалавек служыць для партыі”.

Мікалай Гаўрыленка, 48 год. Старшыня Лельчыцай раённай арганізацыі АГП. Фэрмэр.
Мае дзьве вышэйшыя адукацыі – зоаінжэнэр і мэнэджэр-эканаміст. Уваходзіць у Адзіны сьпіс кандыдатаў Аб'яднаных дэмакратычных сілаў на восеньскія выбары. У 2004 ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, але быў зьняты Цэнтарвыбаркамам. Ліквідатар аварыі ЧАЭС.



10.45 У сваім выступе старшыня АГП Анатоль Лябедзька зрабіш 3 прапановы.
Анатоль Лябедзька
1. Зьвярнуцца да лідэраў апазыцыі Аляксандра Казуліна, Аляксандра Мілінкевіча, Мікалая Статкевіча і Станіслава Шушкевіча з прапановай далучыцца да выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў, узначаліць сьпіс кандыдатаў ад Ад’яднаных дэмакратычных сілаў. “Канешне, Казулін у турме і яго не зарэгіструюць кандыдатам у палату прадстаўнікоў, але калі людзі будуць ведаць, што Казулін далучаецца да гэтай справы, можна спадзявацца на посьпехі ў выбарчай кампаніі”, - заявіў А.Лябедзька.

2. Пачаць дыскусію і перамовы пра адзінага кандыдата ад дэмакратычнай апазыцыі на выбарах прэзыдэнта ў 2011 годзе “І зрабіць гэты працэс адкрытым”, - падкрэсьліў старшыня АГП.

3. Напярэдадні пачатку кампаніі выбараў у Палату прадстаўнікоў правесьці Кангрэс дэмакратычных сілаў 27 ліпеня.

Анатоль Лябедзька. Нарадзіўся 27 чэрвеня 1961 года ў вёсцы Трылес Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласьці. Скончыў факультэт гісторыі і францускай мовы Мінскага пэдагагічнага інстытута (1985), юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта (1993). Служыў у Савецкай Арміі (1985-1987). Працаваў мэханізатарам калгаса імя Суворава Стаўбцоўскага раёна (1979-1980), намесьнікам дырэктара Ашмянскай школы-інтэрната Гарадзенскай вобласьці (1987-1990). Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі (1990-1995), намесьнік старшыні Камісіі па справах моладзі, сябра Камісіі па адукацыі, культуры і захаваньню гістарычнай спадчыны; дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1995—2000), старшыня Камісіі па міжнародных справах, намесьнік старшыні Вярхоўнага Савета. Член Парлямэнцкай асамблеі Савета Эўропы (1995-1997), Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ (1995-2000). Старшыня Беларускай Эўраатлянтычнай асацыяцыі (1997-2000), прэзыдэнт Беларускай асацыяцыі маладых палітыкаў(1992-2000). Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі (з 2000). (Паводле даведніка “Хто ёсьць хто ў Беларусі ‘07”)


10.15 Зьезд пачаў працу. На сходзе прысутнічае 130 з 223 дэлегатаў. Гэта 11-ты па ліку зьезд АГП. Папярэдні быў у траўні 2006 году.

Зьезд праходзіць на сядзібе Партыі БНФ, бо іншага памяшканьня для сходу кіраўніцтву АГП знайсьці не ўдалося. Цягам месяца ў арэндзе памяшканьня АГП адмовілі 23 установы Менску, зазначае БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG