Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: помнікі, ад якіх засталіся толькі падмуркі


Трыццацісэкундны відэаролік, падрыхтаваны таварыствам беларускай мовы да Ўсясьветнага дня помнікаў, дэманструецца са стацыянарнага рэклямнага экрану ў цэнтры гораду. За дзень яго пакажуць восемдзесят пяць разоў.

“На відэароліку — магілёўскія зруйнаваныя помнікі архітэктуры, падмуркі якіх захаваліся. Гэта касьцёл Сьвятога Ксавэрыя, Багаяўленскі сабор ды сабор Сьвятога Ёсіфа, а таксама магілёўская ратуша, якая цяпер аднаўляецца. У пэрспэктыве гэтыя помнікі можна аднавіць. Неўзабаве магілёўскае ТБМ прапануе мясцовай уладзе ўстанавіць на месцы зьнішчаных помнікаў памятныя знакі з апісаньнем, якія яны былі. Гэта будзе першым крокам да іх аднаўленьня”, — паведаміў “Свабодзе” старшыня суполкі Алег Дзьячкоў.

У Магілёве лічацца помнікамі архітэктуры й горадабудаўніцтва больш за сто пяцьдзясят старых будынкаў. Многія помнікі былі зьнішчаны да Другой усясьветнай вайны, калі Магілёў зьбіраліся зрабіць сталіцай Беларусі, і па вайне, калі будынкі руйнавалі нібыта з-за немагчымасьці аднаўленьня.

XS
SM
MD
LG