Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАРЭ чакае ад Беларусі павагі да свабоды слова


Дакладчык Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы ў пытаньнях свабоды мас-мэдыяў Эндру Макінтош выступіў з заявай аб стане СМІ ў Беларусі.

Згадаўшы грубыя дзеяньні супраць журналістаў на Дзень Волі, а таксама масавую атаку КДБ на незалежныя сродкі масавай інфармацыі 27 сакавіка, сп. Макінтош заклікае беларускія ўлады вярнуць журналістам канфіскаванае ў іх абсталяваньне . правесьці расьсьледаваньне злоўжываньняў і запатрабаваць ад праваахоўных органаў павагі да фундамэнтальнага права на свабоду слова кожнага грамадзяніна Беларусі, асабліва журналістаў.

У дэмакратычнай краіне, гаворыцца ў заяве, няма месца такім зьявам, як дзяржаўная прапаганда, адсутнасьць свабоды СМІ і здушэньне свабоды меркаваньня. “Павага да свабоды выяўленьня мусіць быць неабходнай перадумовай для любой зьмены дачыненьняў паміж беларускім урадам і ПАРЭ. Апрача гэтага мусіць быць забясьпечаная незалежнасьць судоў, нададзеныя парлямэнцкія правы дэмакратычна абранаму Нацыянальнаму Сходу і скасаванае сьмяротнае пакараньне”.

XS
SM
MD
LG