Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня мітынг і канцэрт салідарнасьці з палітвязьнямі


Сяргей Скрабец і Валер Фралоў
Сяргей Скрабец і Валер Фралоў

Сёньня а 18-й гадзіне ў парку Дружбы народаў мае адбыцца мітынг і канцэрт салідарнасьці з палітзьняволенымі “За свабоду!”


Пра гэта паведаміў палітык Сяргей Скрабец, які разам з братам Аляксандрам Скрабцом і Валерам Фраловым зьяўляюцца заяўнікамі акцыі. Улады дазволілі толькі мітынг і канцэрт, прысьвечаны гадавіне “яднаньня народаў Беларусі і Расеі”, а шэсьце ад Акадэміі навук забаранілі.

Сяргей Скрабец мяркуе, што ў акцыі можа ўзяць удзел каля трохсот чалавек:

“Ня толькі беларускі, але і расейскі народ, і ўсе народы былога СССР пацярпелі ад сталінізму. Пра гэта мы таксама будзем казаць. І толькі, калі мы аб’яднаем нашы намаганьні, мы зможам перамагчы таталітарызм, аўтарытарызм у нашых краінах. Бо гэта залежыць ад народаў. Таму будзе і мітынг салідарнасьці з палітвязьнямі, і канцэрт таксама. У канцэрце возьме ўдзел шэраг гуртоў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG