Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Эўрапарлямэнту асудзіў дзеяньні беларускіх уладаў


“Выкарыстаньне беларускімі ўладамі гвалту супраць мірных дэманстрантаў і ціск на незалежных журналістаў супярэчаць фундамэнтальнаму праву на свабоду слова і выказваньня і несумяшчальныя з асноўнымі дэмакратычнымі правамі”, — заявіў сёньня кіраўнік Эўрапарлямэнту Ганс-Герт Пётэрынг.


Ён выказаў сваю моцную заклапочанасьць з нагоды таго, што затрыманыя актывісты апазыцыі, якія ўзялі ўдзел у мірнай дэманстрацыі 25 сакавіка, і журналісты былі пакараныя арыштамі да 15 сутак або вялізарнымі штрафамі. Кіраўнік Эўрапарлямэнту таксама абураны тым, што КДБ пачаў перасьлед незалежных журналістаў.

“Я рашуча асуджаю палітычна матываваныя затрыманьні і расправу зь беларускімі грамадзянамі, якія мірна выказваюць сваю прыхільнасьць да каштоўнасьцяў свабоды, дэмакратыі і правоў чалавека. Эўрапейскі парлямэнт выказвае сваю салідарнасьць з усімі, хто абараняе свабоду і дэмакратыю”, - зазначыў Ганс-Герт Пётэрынг.

XS
SM
MD
LG