Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Стук: «Я даў санкцыю»


Намесьнік пракурора Менску Аляксей Стук паведаміў Радыё Свабода, што даў санкцыю на правядзеньне ператрусаў у памяшканьнях “Радыё Рацыі”, “Эўрапейскага радыё для Беларусі”, тэлекампаніі “БелСат” і ў гарадзенскіх офісах партыі БНФ і “Бацькаўшчына”.


Намесьнік гарадзкога пракурора патлумачыў, што ператрусы робяцца ў рамках крымінальнай справы за абразу і паклёп на Аляксандра Лукашэнку, якую распачалі ў жніўні 2005 году за мультфільмы ў інтэрнэце палітычнага зьместу.

Аляксей Стук паведаміў, што ня можа раскрыць усіх падрабязнасьцяў крымінальнай справы і сёньняшняга інцыдэнту, але, паводле ягоных словаў, сьледзтва палічыла, што ў дадзеным выпадку журналісты, супрацоўнічаюць са стваральнікамі сатырычных мультфільмаў і спрыяюць распаўсюджваньню гэтай прадукцыі ў інтэрнэце.

Што ж тычыцца кампутараў, аўдыё-апаратуры і носьбітаў інфармацыі, то яны будуць заставацца ў пракуратуры пакуль будзе доўжыцца разьбіральніцтва.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG