Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі прэм’ер Зубкоў прыляцеў у Менск


Кіраўнік расейскага ўраду Віктар Зубкоў сёньня прыляцеў у Менск. Ён будзе ўдзельнічаць у паседжаньні Савета Міністраў так званай Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі.


Акрамя таго, праграма візыту прадугледжвае сустрэчу двух прэм’ераў “у вузкім складзе”. Многія аналітыкі лічаць, што менавіта гэта сустрэча будзе самай галоўнай для беларускага боку. Справа ў тым, што пагадненьне з “Газпромам” усталёўвае кошты за газ, які атрымлівае Беларусь з Расеі (119 даляраў за тысячу кубоў), толькі на першы квартал сёлетняга году.

Першы намесьнік кіраўніка беларускага ўраду Уладзімер Сямашка ўжо заяўляў, што Беларусь мае намер скарэктараваць формулу коштаў за газ, якія прывязаныя да цаны на нафтапрадукты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG