Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў інтэрвію Аўстрыйскаму агенцтву навінаў Аляксандар Лукашэнка выказаў пажаданьне, каб Эўропа была больш незалежнай ад Злучаных Штатаў.


"Мы абсалютна не прымаем, калі Эўразьвяз пачынае скакаць пад дудку ЗША. Нам не падабаецца, калі эўрапейскія палітыкі пазыцыянуюць сябе як незалежныя, а калі даходзіць да сур'ёзных пытаньняў -- прыстройваюцца ў кільватэр амэрыканскай палітыкі", -- сказаў кіраўнік Беларусі.

Паводле яго, ціск Захаду на Беларусь прывядзе да яшчэ большага яе збліжэньня з Расіяй. "Думаю, блізкім часам, пры такім масіраваным націску Захаду на Беларусь, нашы адносіны з Расеяй будуць яшчэ больш цесныя" – заявіў Лукашэнка.

Гаворачы аб адносінах Расеі з ЗША і Эўразьвязам, ён падкрэсьліў, што "Расея выкарыстоўвае свае рычагі, каб пазыцыянаваць сябе як вялікую ядзерную дзяржаву, хоча, каб з ёй размаўлялі на адпаведнай мове".

Паводле кіраўніка Беларусі з дэмакратыяй у Беларусі ўсё у парадку, ня горш чым на бацькаўшчыне журналістаў аўстрыйскага агенцтва, якія задавалі яму пытаньні. "Дэмакратыя ў Беларусі такая ж, як і ў Аўстрыі, амаль адзін к аднаму. Дэмакратычныя каштоўнасьці ў Беларусі ня менш высокага ўзроўню, чым у любой іншай эўрапейскай краіне" -- сказаў кіраўнік Беларусі.

"Дык чаго ж яшчэ не хапае ў дэмакратычным партрэце Беларусі? Што яшчэ трэба Эўропе ад Беларусі?" -- дадаў Лукашэнка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG