Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя на Кастрычніцкай плошчы – без затрыманьняў <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Сёньня споўнілася роўна 2 гады з моманту заснаваньня намётавага лягеру на Кастрычніцкім пляцы ў Менску.


А шостай гадзіне на плошчы пачалася імправізаваная акцыя: сюды прыйшлі моладзевыя актывісты, а таксама ўдзельнікі галадоўкі, якая стартуе сёньня а шостай вечара.

Моладзь патлумачыла журналістам, што гэта будзе эстафэтная галадоўка. Пакуль што ў ёй удзельнічаюць 7 чалавек – браты Скрабцы, Тацяна Ваніна, Вячаслаў Сіўчык, Алесь Макаеў, – але яны не выключаюць, што да гэтай акцыі далучацца іншыя ўдзельнікі. Галадоўнікі кажуць, што будуць галадаць да тае пары, пакуль ня вызваляць з турмы Аляксандра Казуліна.



Апроч таго, мэтай сёньняшняй акцыі было прыцягнуць увагу грамадзкасьці да тых падзеяў, якія адбываліся на Плошчы 2 гады таму. Нягледзячы на тое, што колькасьць удзельнікаў была даволі малая, не было абавязковай інфармацыйнай кампаніі, на плошчу прыехалі 6 аўтазакаў і 5 аўтобусаў са спэцназам. Гэтым разам абышлося без затрыманьняў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG