Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лора Буш: жанчын прыгнятаюць і ў Беларусі


У сваім выступе на вечарыне фэдэральнага Агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці, прымеркаванай да Міжнароднага жаночага дня, першая лэдзі ЗША Лора Буш згадала пра жанчын Беларусі.


Выступ быў прысьвечаны дзейнасьці ЗША па дапамозе ў сфэры адукацыі і аховы здароўя такім краінам сьвету, як Аўганістан, Нігерыя, Мадагаскар, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Сярод іншага, Лора Буш адзначыла:

“Сьвяткуючы Міжнародны жаночы дзень, мы ня можам забывацца пра нашых сясьцёр у сьвеце, якія ўсё яшчэ прыгнятаюцца брутальнымі рэжымамі ва ўладзе.

Народ Бірмы заслуговаўе сапраўднай магчымасьці выказваць свае погляды наконт канстытуцыі, якую прапанавала ўлада. Тыя магчымасьці, якімі мы з вамі карыстаемся кожны дзень, не належаць толькі нам. Яны належаць усім людзям ва ўсіх краінах. І я заклікаю вас далучыцца да мяне ў патрабаваньні правоў для нашых сясьцёр у Бірме, Кубе, Беларусі і іншых рэгіёнах сьвету, дзе жанчыны ўсё яшчэ прыгнятаюцца”.

(Поўны тэкст выступу на афіцыйным сайце Лоры Буш)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG