Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці пойдзе ў Жэневе гаворка пра Беларусь?


Кіраўніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Беларусі будзе ўдзельнічаць у сэсіі адміністратыўнай рады Міжнароднай арганізацыі працы, якая пачынаецца ў Жэнэве.



Менавіта з ініцыятывы МАП Беларусь летась выключылі з агульнай сыстэмы прэфэрэнцыяў Эўразьвязу.

Паводле інфармацыі прэсавага сакратара Міністэрства замежных справаў Беларусі Андрэя Папова, беларуская праблематыка не фігуруе як асобны пункт парадку дня сэсіі.

“Наколькі нас інфармавалі, спэцыяльнага разгляду ходу выкананьня ўрадам Беларусі рэкамэндацыяў МАП не прадугледжваецца”, — сказаў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі.

Між тым у папярэднім парадку дня сэсіі беларускае пытаньне значылася пад № 17.
XS
SM
MD
LG