Лінкі ўнівэрсальнага доступу

П.Вайцякунас: “Толькі ў беларусаў ключы ад іх будучыні”


“Толькі ў беларусаў ключы ад іх будучыні. Мы ж можам толькі садзейнічаць тым зьменам, якіх хоча Беларусь і беларускі народ”, — сказаў міністар замежных справаў Літвы Пятрас Вайцякунас.


Літоўскі палітык выказаўся пра гэта ў інтэрвію ўкраінскаму тыднёвіку “Зеркало недели”.

Журналіст задаў міністру наступнае пытаньне: “Вільня прэтэндуе на актыўны ўдзел у распрацоўцы “ўсходняга вымярэньня” зьнешняй палітыкі Эўразьвязу. У апошняе дзесяцігодзьдзе праблема Беларусі стала выклікам для ўсёй эўрапейскай супольнасьці. Як Літва — суседка Беларусі — бачыць шляхі рашэньня гэтай праблемы?”

На гэта кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Літвы даў такі адказ:

“Тое, што адбываецца ў Беларусі, — гэта адказнасьць беларусаў: гэта іх краіна. Мы зараз прымаем сыгналы беларускага боку пра тое, каб зьмяніць дачыненьні з Эўропай, Эўразьвязам: вызваляюцца палітвязьні, зьмяняецца візавы рэжым паміж Беларусьсю і краінамі Эўразьвязу. Гэта дае нам упэўненасьць, што Менск хоча наладзіць якасна новыя дачыненьні з Эўразьвязам. Але першыя крокі павінна зрабіць сама Беларусь...”

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG