Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці адпусьцяць Казуліна на пахаваньне жонкі?


Паводле сайту газэты “Наша ніва”, улады Беларусі прынялі рашэньне вызваліць Аляксандра Казуліна. Аднак афіцыйна гэтая інфармацыя не пацьверджаная.


Невядома таксама, ці Аляксандар Казулін нібыта будзе вызвалены зусім, ці толькі на час пахаваньня жонкі.

Што кажуць на гэты конт іншыя крыніцы?

Вольга Казуліна: “Пакуль нам пра гэта нічога афіцыйна не паведамлялі”.
Калі гэтага ня будзе зроблена, людзі не даруюць.

Былы адвакат Казуліна Ігар Рынкевіч: “На час пахаваньня можа вызваліць вязьня і начальнік калёніі па ўзгадненьні з пракуратурай. Гэта робіцца праз гэтак званы кароткатэрміновы адпачынак. Мы зараз жа вязем хадайніцтва аб такім адпачынку дзяжурнаму рэспубліканскай пракуратуры. Хай прымаюць рашэньне. А ўвогуле ўладзе трэба вызваляць Аляксандра Казуліна зусім. Калі гэтага ня будзе зроблена, людзі не даруюць”.

Дзяжурны дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС Беларусі: “У нас такой інфармацыі няма”.
Рашэньне пра кароткатэрміновае вызваленьне прымуць заўтра, 24 лютага.


Дзяжурны Віцебскай калёніі № 3: “Пра сьмерць жонкі Аляксандра Казуліна ведаем, атрымалі тэлеграму. Рашэньне пра кароткатэрміновае вызваленьне будзе прымаць начальнік калёніі таварыш Агнісьцікаў заўтра, 24 лютага”.

Як паведамляе агенцтва БелаПАН, дзяжурны Генэральнай пракуратуры сёньня адмовіўся прыняць заяву старэйшай дачкі А.Казуліна Вольгі з просьбай адпусьціць яе бацьку ў кароткатэрміновы адпачынак для апошняга разьвітаньня з жонкай.

“Ён прапанаваў прыйсьці ў працоўны дзень, а пасьля маіх словаў, што можа ўзьнікнуць скандал, сказаў, што можна прыйсьці заўтра, у нядзелю, а 9-й гадзіне раніцы. Такім чынам, прыняцьце рашэньня адносна Казуліна зацягваецца”, - сказаў Ігар Рынкевіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG