Слухаць

Цяпер у эфіры

Навіны

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Арына Вячорка
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Палітыка

Ганс-Ёхэн Шміт: апазыцыя занадта нецярплівая

24.06.2009 11:52

Кіраўнік менскага офісу АБСЭ лічыць, што няправільна патрабаваць у Беларусі фундамэнтальных радыкальных зьменаў.

"Я настойваў і працягваю настойваць на неабходнасьці разьвіваць станоўчыя адносіны зь Беларусьсю. Не сумняваюся, напружаныя адносіны зь любой эўрапейскай краінай супярэчаць інтарэсам нашай арганізацыі", — заявіў кіраўнік менскага офісу АБСЭ Ганс-Ёхэн Шміт у інтэрвію агенцтву БелаПАН.

Пры гэтым ён лічыць, што было б няправільным "патрабаваць фундамэнтальных радыкальных зьменаў, як гэта робяць некаторыя палітыкі і грамадзкія арганізацыі", бо "гэта значыць патрабаваць зьмены палітычнага рэжыму".

Я лічу, што няправільна працівіцца вяртаньню Беларусі статусу спэцыяльна запрошанага ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, як гэта робяць прадстаўнікі Аб'яднаных дэмакратычных сіл
"Такія патрабаваньні правакуюць жорсткае супраціўленьне з боку дзяржаўных структур. І ў цяперашніх беларускіх умовах рэалізаваць гэтыя патрабаваньні немагчыма. А значыць, яны супярэчаць інтарэсам усіх тых, хто зацікаўлены ў разьвіцьці адносінаў паміж Захадам і Беларусьсю і ў падрыхтоўцы глебы эвалюцыйных зьменаў, напрыклад, у правядзеньні эканамічных рэформ, якія патрабуюцца ў пераходныя і крызісныя пэрыяды", — сказаў Шміт у інтэрвію агенцтву БелаПАН.

На яго думку, "унутры самога беларускага грамадзтва ёсьць шмат палітыкаў, зацікаўленых у нармалізацыі і разьвіцьці адносінаў з Захадам, у тым ліку з Эўрапейскім Зьвязам". "І з боку Захаду ёсьць сустрэчны рух, ёсьць разуменьне, што прыйшоў час адмовіцца ад безвыніковай палітыкі ізаляцыі, якой мы прытрымліваліся 12 гадоў", — заўважыў кіраўнік офісу АБСЭ.

Ганс-Ёхэн Шміт таксама лічыць, што беларускай апазыцыі, як і ўладзе, неабходна адэкватна адказваць на зьмены палітычных парамэтраў у краіне і вакол яе

"Відавочна, што частка беларускай апазыцыі аказалася не гатовай да гэтага, — сказаў ён. — Напрыклад, я лічу, што няправільна працівіцца вяртаньню Беларусі статусу спэцыяльна запрошанага ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, як гэта робяць прадстаўнікі Аб'яднаных дэмакратычных сіл. Тым больш што ёсьць і іншая частка апазыцыі, якая трымаецца таго ж пункту гледжаньня, што і кіраўніцтва ПАРЭ: лепш уключыць, чым выключыць".
Гэтая дыскусія закрытая.
     
Камэнтары
Імя:: Ганна
24.06.2009 12:06

" “Отэтада”, як сказаў бы на гэта савецкі чалавек. Зрэшты, ёсьць для беларусаў і станоўчы бок у такіх амаральных заявах. Постсавецкі чалавек, які вось ужо скора 20 гадоў бачыў перад сабой адно толькі маскоўскую імпэрыяльную фізіяномію расейскага захопніка і, дрэнна ўспрымаючы яго, ідэалізаваў усё заходне-эўрапейскае (яму ўсё там здавалася лепшым), гэты чалавек мае цяпер магчымасьць ва ўпор паглядзець, як выглядае заходне-эўрапейскае палітычнае аблічча, пра якое, дарэчы, аўтар гэтых радкоў падрабязна распавёў яшчэ ў 90-х. Відаць, тады гэта ўспрымалі, як казку. Цяпер казка становіцца быцьцём. У пляне маральнай “гумовасьці” яшчэ невядома, хто каму дасьць сто ачкоў наперад, Масква ці “Эўропа”, але што датычыць абмежаванасьці і снабізму, то заходніх чэмбэрленаў пакуль што ніхто не пераплюнуў." - напісаў Зянон Пазняк у сваім "Заданні на восень".
І гэта самы лепшы адказ такім эўрапейскім палітыкам, як Шміт. Дзе ж іх прынцыповасць? Брудная гульня і толькі.


Такім чынам -- у Беларусі “вялікі прагрэс”. А будзе яшчэ большы, толькі б не памёр у турме ад галадоўкі палітвязень Аўтуховіч (кінуты за краты без суда). А так – усё о’кей, прыўкрасная маркіза. "

Імя:: Пятрусь
24.06.2009 12:12
Шчэ адзін ХГВІК...

Імя:: Андрэас
24.06.2009 12:20
Ганс-Ёгэн Шміт не зьвяртае ўвагі на тую акалічнасьць, што тут у турмах людзі паміраюць, той жа Аўтуховіч. Наагул нямецкая палітыка ў Беларусі вельмі паскудненькая. Успомніце гандаль Казуліным.

А чаго варты гэты пасаж:"унутры самога беларускага грамадзтва ёсьць шмат палітыкаў...". Ён што, сьляпы, ня бачыць з чыёю асобай у Беларусі атаясамліваецца палітыка? І што іншых быць проста не павінна. Прынамсі, па жаданьні прэзідэнта.

Да чаго ж знаёмае і прыемнае для ліберала:"Я настойваў і працягваю настойваць...". Адзін настойвае на імпічменьце, а другі на лимонных корочках.

Імя:: Артур
24.06.2009 12:28
Еўрашасьцёрка, а туды ж - апазыцыю дзялІць

Імя:: Jazep
24.06.2009 13:12
У пэўнае ступені гэта навіна. Да гэтага часу “Кіруючая група” і іх куратары зь Лубянкі лічылі, што беларуская апазіцыя за-надта цярпялівая. Таму і не лічыліся зь ёй...

Імя:: Васіль-танкіст Горад:: Цяпер ужо ніякі
24.06.2009 15:58
Хай балбоча Ганс. Балбатаць у нас можна, не забаронена.

Імя:: Gleb Горад:: Orsha
25.06.2009 07:37
Ну чем эти лучше российских.
Те хоть не болтают о демократии, а прямо говорят что хотят.
Эти же лгут, лицемерят. Да, демократия величайшая европейская ценность.
Но не для вас беларусы.
Вы второй сорт и должны ждать.
Вот продадите нам нефтяные заводы, тогда может и вам что-то перепадёт.
Наши люди придут управлять вашей экономикой. Они и научат вас демократии.
Хотелось бы напомнить господину Гансу что в условиях диктатуры нет развития отношений между Беларусью и Европой, а есть развитие отношений между Европой и Лукашенко.
Который ищет в этих отношениях средства для ещё большего укрепления свой власти.
И вы помогаете ему в этом.
Те кто считает что нужно сотрудничать с диктатором не являются оппозицией. Они его сторонники.
Не нужно быть главой неизвестно чем занимающейся в Минске организацией, что бы владеть элементарной логикой.
И если за все годы работа вашего оффиса вы пришли к заключению что Беларусь неготова к демократии, то стоило ли тратить деньги европейских налогоплательщиков.
Этот оффис всегда был только местом для подготовки европейских дипломатов к отправке в отставку или на пенсию.
А перед пенсией не хочется никаких радикальных изменений.

Імя:: Гамяльчук Горад:: Гомель
29.06.2009 19:34
Цікава, а калі б па загаду канцлера Германіі разагналі б закоона выбраны нямецкі парламент, забілі лідэра апазіцыі і людзей кідалі ў турмы толькі за тое, што яны апазіцыянеры - спадар Ганс таксама казаў бы, што трэба пачакаць?.. І ўвогуле, навошта тады існуе структура пад назвай АБСЕ і яе прадстаўніцтва ў Мінску? на мой погляд, нам трэба спыніць кланяцца перад Еўропай, а закасаўшы рукавы працаваць з асобнымі краінамі і замежнымі палітыкамі, для якія тэрміны "дэмакратыя" і "правы чалавека" яшчэ не пусты гук (Швецыя, Нарвегія, Галандыя). Самае галоўнае, трэба паводзіць сябе з гэтымі утамі і гансамі на роўных. Бо пакуль яны ў сваёй заплыўшай тлушчам Германіі змагаюцца за правы сабачак і коцікаў, беларусы змагаюцца за Свабоду.
     
Апублікуй у LiveJournal:

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile