Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасол Шміт сустрэўся зь лідэрамі грамадзкіх арганізацыяў


Ганс-Ёгэн Шміт

Ганс-Ёгэн Шміт

Кiраўнiк Офiсу АБСЭ ў Менску, амбасадар Ганс-Ёгэн Шміт сустрэўся зь лідэрамі трох грамадзкіх арганізацыяў: кіраўніком кампаніі “За свадобнае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктарам Гарбачовым, старшынём грамадзкай арганізацыі “Кропля жыцьця” Ігарам Каваленкам і старшынём грамадзкай арганізацыі “Саюз Чарнобыль-Беларусь” Аляксандрам Ваўчаніным.

Сустрэча адбылася на просьбу лідэраў грамадзкіх арганізацыяў, якія запрасілі кіраўніка дыпляматычнай місіі ўзяць удзел у “Трэцім сацыяльным форуме”, які пройдзе ў Магілёве 14-15 сакавіка.

Арганізатары таксама запрашаюць прыняць удзел у форуме прадстаўнікоў амбасадаў замежных краін, вышэйшых уладаў Беларусі, а таксама іншых грамадзкіх арганізацыяў краіны.
XS
SM
MD
LG