Наступная праграма
Вечаровы эфір
18:00 - 19:00
Вечаровы эфір
19:00 - 20:00
Вечаровы эфір
20:00 - 21:00

Культура

Прах Пікарды пахавалі ў Чырвоным касьцёле

Гай Пікарда

16.11.2008 15:12

У суботу ў Чырвоным касьцёле Менску адбылося пахаваньне урны з прахам вядомага ангельскага беларусіста Гая Пікарды.


Гай Пікарда сваё жыцьцё прысьвяціў вывучэньню музычнай культуры Беларусі і быў яе папулярызатарам у сьвеце. Менавіта ён аднавіў старажытныя беларускія музычныя сьпевы і харалы беларускіх кампазытараў. Сябраваў зь беларускай эмігранцкай супольнасьцю, уваходзіў у беларускую грэка-каталіцкую парафію ў Лёндане. За сваю руплівую дзейнасьць спадар Пікарда быў узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны.

Гай Пікарда памёр 21 красавіка 2007 году ў Лёндане.

Марыя Міцкевіч, старшыня дабрачыннага фонду “Сакавік”, сяброўка Гая Пікарды, расказала "Свабодзе" пра апошнюю волю ангельскага беларусіста:

“Гай Пікарада вельмі хацеў, каб ягоны прах быў пахаваны ў Беларусі, бо шмат гадоў ён займаўся гісторыяй беларускай музыкі, напісаў шмат артыкулаў на гэтую тэму, шмат гадоў удзельнічаў у журы фэстываляў “Магутны Божа”, і ў ягоным тастамэнце была запісаная воля быць пахаваным у Беларусі”.

Прах Гая Пікарды быў пахаваны звонку Чырвонага касьцёлу, тамсама ўстаноўлена мэмарыяльная шыльда.


Службу ў Чырвоным касьцёле вялі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч разам з апостальскім візытатарам для грэка-каталікоў Беларусі архімандрытам Сяргеем Гаекам.

Архімандрыт Сяргей Гаек

Сабраліся людзі, якія ведалі Гая, захапляліся ягоным талентам. Родзічаў Гая на цырымоніі не было.

Закладаньне урны з парэшткамі Гая Пікарды


 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму
 
 
  Паслаць  
 
 
 
Камэнтары 1-4 (з 4)
Імя:: Plaschinsky
17.11.2008 01:59
Прыемна глядзець, што памяць чалавека, які прысвяціў сваё жыццё Беларусі, ушанавалі падобным чынам. Добрая традыцыя.

Імя:: І.Л. Горад:: Мплс
17.11.2008 06:44
Сьпі ў супакое, суседзе...

Імя:: Барыс
20.11.2008 01:19
Сьпі ў супакое.

Імя:: Радзіміч Горад:: Мск
21.11.2008 14:08
Сьпі ў супакое.
Камэнтары 1-4 (з 4)
Апублікуй у LiveJournal:
Live Journal