У Іране ў сувязі са сьмерцю Раісі абвешчана пяцідзённая жалоба.
Вярхоўны суд Вялікай Брытаніі ня стаў настойваць на экстрадыцыі ў ЗША заснавальніка Wikileaks Джуліяна Асанжа.
Тэхніку набудуць да канца 2024 году.
Аляксандар Лукашэнка вызначыў зьнешнія і ўнутраныя задачы для новых супрацоўнікаў органаў дзяржбясьпекі.
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Афіцыйная Варшава абвінавачвае ўлады ў Менску і Маскве ў правакаваньні мігранцкага крызісу.
Міжнародны крымінальны суд (МКС) у Гаазе разгледзіць пытаньне аб выдачы ордэра на арышт прэмʼер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньягу, міністра абароны краіны Йова Галанта і трох лідэраў радыкальнай групоўкі ХАМАС Ісмаіла Ханіі, Мухамада Дыяба аль-Масры і Яхья Санвара.
Пра стварэньне дабрачыннага фонду «Маладая гвардыя», які будзе прыцягваць сродкі для вайскова-патрыятычных клюбаў, паведаміла 19 траўня прэс-служба ўнутраных войскаў МУС.
Літоўская фэдэрацыя футболу паведаміла, што UEFA афіцыйна прымяніла да яе штрафныя санкцыі за адмову літоўскай жаночай зборнай гуляць у адборачным турніры чэмпіянату Эўропы супраць каманды зь Беларусі.
Вярхоўны лідэр Ірану Алі Хамэнэі заявіў сёньня, што першы віцэ-прэзыдэнт Мухамэд Мухбір кіруе выканаўчай уладай і мае максымальны пэрыяд у 50 дзён для арганізацыі выбараў пасьля гібелі ў авіякатастрофе прэзыдэнта Ібрагіма Раісі.
Расказваем, зь якімі перашкодамі сутыкнуліся сёлета абітурыенты, якія хочуць паступаць вучыцца за мяжу. Беларускі бок не выдае ім патрэбных дакумэнтаў.
У гатоўнасьць да «выкананьня задач па прызначэньні» прыводзіцца батальённая тактычная група 6-й асобнай мэханізаванай брыгады (дысьлякуецца ў Горадні) Заходняга апэратыўнага камандаваньня.
Сёньня быў прыведзены да прысягі новы прэзыдэнт Тайваня Ўільям Лай. Ён заклікаў Кітай спыніць пагражаць востраву, прыняць існаваньне дэмакратыі і замяніць канфрантацыю дыялёгам.
20 траўня палітвязьню, блогеру і журналісту Радыё Свабода Ігару Лосіку споўнілася 32 гады. Гэта чацьвёрты дзень народзінаў, які Ігар Лосік сустракае за кратамі.
Праваслаўны фэстываль духоўнай, народнай і ваенна-патрыятычнай песьні «Палескі Вялікдзень» праводзіўся ўжо чатыры разы. У папярэднія гады колькасьць калектываў-удзельнікаў даходзіла да паўтара дзясятка.
МЗС Беларусі выказаў спачуваньні з нагоды гібелі прэзыдэнта Ірану Ібрагіма Раісі і іншых высокапастаўленьных іранскіх асобаў.
Улады афрыканскай дзяржавы Дэмакратычная Рэспубліка Конга заявілі аб задушэньні спробы вайсковага перавароту. Улады сьцьвярджаюць, што меркаванага арганізатара перавароту забілі, каля 50 чалавек арыштавалі.
Прэзыдэнт Ірана Ібрагім Раісі загінуў разам з усімі, хто быў на борце, пры крушэньні верталёта ў іранскай правінцыі Ўсходні Азэрбайджан.
Менскі гарадзкі суд 21 траўня разгледзіць пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Беларускага грамадзкага аб’яднаньня «Хрысьціянскае служэньне духоўнаму адраджэньню асуджаных».
Рэпартаж Свабоды з канфэрэнцыі кандыдатаў у Каардынацыйную раду і шмат ФОТА.
Ня толькі арыштаваць палітычных апанэнтаў ці выціснуць за мяжу, але і адабраць маёмасьць, пазбавіць жытла на радзіме — такую форму помсты і застрашваньня былых і патэнцыйных пратэстоўцаў улада ўжо даўно не хавае.
Яўген Каваленка правёў сустрэчу рэспубліканскай інфармацыйна-прапагандысцкай групы. У ёй прынялі ўдзел кіраўнікі і работнікі галоўнага ўпраўленьня юстыцыі Меншчыны.
Саломэ Зурабішвілі заявіла на брыфінгу, што наклала вэта на прыняты парлямэнтам закон аб «замежных агентах».
Прыпыненьне працы тлумачыцца «тэхнічнымі прычынамі».
Славацкі прэм'ер павысіў свае шанцы на выжываньне пасьля замаху.
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня лічыць важным падтрымку выбарчага працэсу ў КР з боку кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту.
Нарэшце стала вядома, як тэхнічна будуць адбывацца выбары ў Каардынацыйную раду – прагаласаваць змогуць толькі тыя, у каго на руках ёсьць беларускі пашпарт.
Лукашэнка выехаў з візытам у Азэрбайджан, а таксама наведаў Нагорны Карабах. Сьледчы камітэт завёў крымінальныя справы супраць беларусаў за ўдзел у акцыях за мяжой. Праводзяцца ператрусы, арыштоўваюць маёмасьць беларусаў.
Цяпер у нафтаперапрацоўчай сфэры Беларусі назіраецца ўсплёск вытворчасьці авіяцыйнага рэактыўнага паліва і яго паставак у Расею чыгуначным транспартам — паведамляе сайт Супольнасьці чыгуначнікаў Беларусі.
Партал «Люстэрка» паразмаўляў з прэзыдэнткай Эўрапейскага парлямэнту Рабэртай Мэтсалай аб тым, што будзе з санкцыямі супраць рэжыму Лукашэнкі і як зрабіць, каб у выніку гэтых абмежаваньняў не цярпелі шараговыя беларусы.
15–17 мая ў Менску праходзіць экспэртна-кансультацыйная беларуска-расейская рада, дзе абмяркоўваецца «максымальная збалянсаванасьць» выкладаньня гісторыі ў школах, прафтэхустановах і ВНУ РФ і Беларусі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў пятніцу падпісаў закон аб мабілізацыі асуджаных. Пра гэта паведаміла «РБК-Украіна» са спасылкай на картку закону на сайце Вярхоўнай Рады.
Візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Азэрбайджан і наведваньне Нагорнага Карабаху сьведчаць пра яго крывадушнасьць і ілюструюць слабасьць расейскіх «вайсковых саюзаў», напісала ў сацыяльнай сетцы «Х» дэмакратычная лідэрка Беларусі Святлана Ціханоўская.
Адміністрацыя акупаванай Расеяй часткі Запароскай вобласьці Ўкраіны разглядае магчымасьць пашырэньня прамысловага патэнцыялу гэтай тэрыторыі, паведаміў так званы выканаўца абавязкаў міністра прамысловасьці і гандлю гэтага рэгіёну Аляксандар Марчанка.
Плебісцыт адбудзецца ў адзін дзень з выбарамі прэзыдэнта.
Эўрапейская рада ў пятніцу прыняла рашэньне прыпыніць вяшчаньне і распаўсюджваньне на тэрыторыі Эўразьвязу некалькіх расейскіх СМІ. Гэта РІА «Новости», «Российская газета», «Известия» і мэдыяпраект «Голос Европы» (Voice of Europe), зарэгістраваны ў Чэхіі.
17 траўня сілавікі прыходзілі зь ператрусам па месцы рэгістрацыі ў Менску намесьніка старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыса Гарэцкага.
Зьміцер Казакевіч са жніўня 2021 году не жыве ў Беларусі. У 2020–2021 гадах яго затрымлівалі, дома адбыліся тры ператрусы.
Робэрт Фіца знаходзіцца ў шпіталі ў цяжкім стане пасьля спробы замаху.
Пэкін ня можа імкнуцца да паляпшэньня адносін зь іншымі краінамі сьвету, адначасова падсілкоўваючы вайсковую машыну Крамля. Пра гэта падчас брыфінгу заявіў намесьнік прэсавага сакратара Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Вэдант Патэль.
У парадку вызначылі шэсьць мэтаў, зь якімі можа праводзіцца «апытаньне з выкарыстаньнем паліграфу», але пяць зь іх засакрэцілі.
Сустрэча адбылася падчас міжнароднага эканамічнага форуму ў Познані Impact.
У аэрапорце горада Фізулі Аляксандра Лукашэнку сустрэў прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў.
Палітычны аналітык, каардынатар майстэрні думак «Наша візія» Вадзім Мажэйка аналізуе кампанію выбараў у Каардынацыйную раду.
Праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка ня мае магчымасьці кантактаваць з адвакаткай, якую прызначылі яго абараняць у крымінальнай справе, заведзенай супраць яго ў Гомлі ў парадку спэцыяльнага вядзеньня, завочна.
Міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін праводзіць у Магілёве штогадовы збор кіраўнікоў уладнай вэртыкалі і вайсковых камісій «Ваенная бясьпека і абарона дзяржавы».
Чаму ў Грузіі працягваюцца маштабныя пратэсты супраць так званага закону аб «замежных агентах»? Ці трапляе Грузія ўсё больш пад расейскі ўплыў і наколькі там імаверная зьмена ўлады?
У сваю чаргу, дэмакратычныя сілы заклікаюць беларусаў далучыцца да галасаваньня на выбарах у КР і тым самым «зрабіць унёсак у будучыню Беларусі».
Загрузіць яшчэ