У міжнароднай практыцы прынята, што першая паездка за мяжу новага ці наноў выбранага старога кіраўніка дзяржавы ці ўраду зьяўляецца сымбалічнай, яна павінна прадэманстраваць прыярытэты вонкавай палітыкі.
На тле ўсё большага пагружэньня краіны ў крызіс, калі стратэгічныя рашэньні ня толькі насьпелі, але і перасьпелі, мы назіраем, што палітычнае кіраўніцтва краіны ўпала ў нейкі дзіўны ступар.
Нарада ў Лукашэнкі па пытаньні перамоваў з МВФ аб новым крэдыце 1 сьнежня пакінула дваістае ўражаньне. Як звычайна, выказваньні кіраўніка Беларусі былі супярэчлівыя і нават узаемавыключальныя.
Калі б візыт прэзыдэнта Азэрбайджану Ільхама Аліева ў Беларусь здарыўся ў нейкі іншы час, то выглядаў бы руцінным і малазаўважным. Кіраўнікі дзьвюх краін рэгулярна езьдзяць адзін да аднаго. Але гэты візыт адбыўся на тле адмены паездкі Лукашэнкі ў Маскву і расейска-турэцкага канфлікту.
Калі расейскія пляны наконт авіябазы ў Беларусі зьдзейсьняцца, то інцыдэнт накшталт таго, што здарыўся на сырыйска-турэцкай мяжы, можа элемэнтарна адбыцца і тут.
Сэрбскі прэзыдэнт стаў лабістам інтарэсаў двух сэрбскіх алігархаў братоў Карычаў, якія займаюцца ў Беларусі маштабным будаўнічым бізнэсам.
уплывам патокаў уцекачоў у Эўропу з Блізкага Ўсходу, пасьля тэракту ў Парыжы, акцэнты зьмяніліся. Асноўным палітычным прыярытэтам абноўленай Эўрапейскай палітыкі суседзтва абвешчана стабілізацыя.
Аляксандар Лукашэнка пачаў уласнымі рукамі цішком дэмантаваць тую самую сацыяльную дзяржаву, якую ён так апантана абараняў на інаўгурацыі літаральна некалькі дзён таму.
Мысьленьне, паводле якога любы чалавек, які мае іншую думку, абавязкова вораг і агент, — гэта страшная спадчына таталітарызму.
Самай цікавай часткай рытуалу інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі была ягоная прамова. Яна была на рэдкасьць дзіўная і знамянальная.
Апошнім часам галоўнай тэмай грамадзка-палітычнага дыскурсу Беларусі стала пытаньне эканамічных рэформаў. За кароткі час у Менску прайшлі тры канфэрэнцыі, дзе абмяркоўваліся гэтыя праблемы.
Пасьля ня самага ўдалага ўдзелу апазыцыі ў прэзыдэнцкай кампаніі 2015 году варта было б чакаць разбору палётаў і работы над памылкамі. Аднак замест гэтага апазыцыйныя лідэры робяць вельмі дзіўны ход.
Мяркуючы па ўсім, галоўнае пытаньне парадку дня ў дачыненьнях Беларусі і Расеі — тэма расейскай вайсковай авіябазы на беларускай тэрыторыі.
Дыскусія паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Сьвятланай Алексіевіч цікавая нават не сваім зьместам, а хутчэй як псыхалягічны фэномэн. Вечная тэма ўзаемаадносін паэта і цара.
Расея ўсё больш уцягваецца ў сырыйскі канфлікт. Прэзыдэнт Сырыі нечакана прыехаў у расейскую сталіцу. Паездка Асада ў Маскву стала ягоным першым візытам за мяжу ад пачатку ваеннага супрацьстаяньня ў Сырыі ў сакавіку 2011 году.
Лідзія Ярмошына паабяцала на наступных выбарах празрысты падлік галасоў. Можна было б пасьмяяцца, паёрнічаць — маўляў, які можа быць давер да яе. Але калі сапраўды кіраўніца ЦВК сваё абяцаньне выканае, ці стануць выбары сапраўднымі?
Прэзыдэнцкая кампанія завершаная. Нават у тым выглядзе, як яна праходзіла ў Беларусі, яна дала нямала матэрыялу для аналізу.
Выбарчая кампанія прайшла паводле традыцыйнага беларускага сцэнару. Нават сумна ад таго, наколькі ўсё звыкла, прадказальна і прагназавана.
Прысуджэньне Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлане Алексіевіч стварыла для Аляксандра Лукашэнкі вельмі нязручную сытуацыю.
Нарэшце, пасьля доўгага маўчаньня, Аляксандар Лукашэнка выказаўся наконт расейскай авіябазы. Заява была даволі адназначная: «Нам ня трэба база сёньня...» Тым ня менш, калі база ўсё ж зьявіцца, то гэта будзе пэўная страта твару і ўдар па іміджы.
Аляксандар Лукашэнка, як звычайна, адмовіўся выступаць па тэлебачаньні і ўдзельнічаць у дэбатах у якасьці кандыдата. Маўляў, няма калі гуляць у гэтым шоў. Насамрэч жа кіраўнік Беларусі праводзіць актыўную перадвыбарчую піяр-кампанію, толькі ў іншай форме.
Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі ў Нью-Ёрку з дырэктарам-распарадчыкам Міжнароднага валютнага фонду Крысьцін Лягард 26 верасьня сьведчыць пра тое, што пытаньне аб выдзяленьні Беларусі новага крэдыту МВФ перайшло ў практычную плашчыню. Але ці пачнуцца рэформы?
Вынікі верасьнёўскага апытаньня НІСЭПД не прынесьлі вялікіх сэнсацыяў. Тэндэнцыі не памяняліся, хоць пэўная карэкцыя адбылася.
Навошта патрэбна Лукашэнку сварыцца з Захадам з-за краін, якія далёка ад Беларусі, і канфліктаў, якія непасрэднага ўплыву на яе ня маюць?
Хоць прэзыдэнцкая кампанія і прыцягвае ўвагу грамадзкасьці і экспэртаў, але запраграмаваны вынік робіць яе ня вельмі цікавай. Больш важная і зьмястоўная тэма — што будзе пасьля выбараў? Чаго варта чакаць? Якія зьмены і павароты будуць адбывацца на нашых вачах?
У апублікаванай прамежкавай справаздачы назіральнай місіі Бюро па дэмакратычных стандартах і правах чалавека АБСЭ беларуская выбарчая кампанія ацэнена як непрыкметная. Але, вось жа дзіва, палітычныя жарсьці кіпяць.
Мяне моцна дзівіць спадзеў на цудадзейны эфэкт байкоту, пра які разважаюць палітыкі і форумныя актывісты.
Якія высновы можна зрабіць з тэлевізійных выступаў кандыдатаў у прэзыдэнты.
У сваёй перадвыбарчай праграме Аляксандар Лукашэнка парушыў фундамэнтальны прынцып, на якім павінны грунтавацца дакумэнты падобнага тыпу. Складаецца ўражаньне, што зьяўленьне яго перадвыбарчай праграмы — неахвотнае выкананьне нейкага абавязковага рытуалу.
Лукашэнка любіць хваліцца, што ён, у адрозьненьне ад суседзяў, не распрадаў краіну, народнае багацьце алігархам. Але цьмяная гісторыя зь перадачай расейскаму алігарху Міхаілу Гуцэрыеву ў эксплюатацыю Нежынскага горна-абагачальнага камбінату пагражае сапсаваць сьветлы вобраз руплівага гаспадара.
Лукашэнка імкнецца паказаць электарату, што ён не звычайны кандыдат, адзін з чатырох, а абсалютны і безумоўны фаварыт
Інфармацыя пра тое, што ўрад Расеі ўхваліў праект пагадненьня зь Беларусьсю аб разьмяшчэньні на беларускай тэрыторыі расейскай вайсковай авіяцыйнай базы ня выклікала ніякай рэакцыі ў афіцыйнага Менску. І дзяржаўныя мэдыі зрабілі выгляд, што не заўважылі такой, здавалася б, важнай падзеі. І гэта не выпадкова.
Улады, зламаўшы папярэдні ўласны сцэнар, выкрылі самі сябе
У ранейшыя часы і Аляксандар Лукашэнка задобрываў народ павышэньнем заробкаў і пэнсіяў. А цяпер — калі тое бачылі? — ён вядзе сваю агітацыйную кампанію пад лёзунгам самаабмежаваньняў.
Апазыцыя аб’ядналася. Нарэшце. Як часта бывае, ня «за», а «супраць». Прычым ня супраць Аляксандра Лукашэнкі, як можна было б меркаваць, а супраць Тацяны Караткевіч.
Тое, што прагназавалася, і што было фактычна анансавана Лукашэнкам падчас інтэрвію незалежным мэдыям, нарэшце здарылася. Шасьцёра палітвязьняў, у тым ліку Мікола Статкевіч, былі вызвалены. Гэта фактычна ўсе, хто быў прызнаны палітзьняволенымі міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі.
15 жніўня падчас наведваньня Менскага заводу колавых цягачоў (МЗКЦ) Аляксандар Лукашэнка ясна і выразна сфармуляваў сваё перадвыбарнае пасланьне, сваю праграму.
У нядзелю закончыўся рабочы візыт міністра замежных спраў Беларусі Ўладзімера Макея ва Ўкраіну. Візыт вельмі дзіўны, незвычайны, своеасаблівы.
Да заканчэньня збору подпісаў застаўся тыдзень. Ужо можна рабіць некаторыя папярэднія высновы з гэтага этапу выбарчай кампаніі. Магу пацьвердзіць свой прагноз, які я даваў на пачатку кампаніі, што 100 тысяч подпісаў не зьбярэ ніхто (акрамя, зразумела, Лукашэнкі).
Адно з галоўных пытаньняў, якое цяпер хвалюе экспэртную супольнасьць, — што будзе пасьля выбарчай кампаніі?
У нядаўнім інтэрвію Лукашэнкі незалежным мэдыям ёсьць цікавы момант.
Упершыню з 2001 году Аляксандар Лукашэнка даў інтэрвію незалежным мэдыям.
Прэзыдэнцкія выбары ў самым разгары, а апазыцыя працягвае публічную спрэчку наконт фармату свайго ўдзелу ў гэтай кампаніі. Дыскусія цікавая тым, што для дасягненьня адной і той жа мэты прапануюцца абсалютна супрацьлеглыя сцэнары.
Толькі чатыры з постсавецкіх краін не далучыліся да УГА: Азэрбайджан, Беларусь, Туркмэністан і Ўзбэкістан. Чаму так?
У Беларусі існуе цэлы шэраг інстытутаў, якія фактычна лішнія, безь якіх можна абысьціся. Гэта Нацыянальны сход, мясцовыя саветы, Канстытуцыйны суд, прафсаюзы, БРСМ, партыі, выбары...
Рэгістрацыяй ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў на прэзыдэнцкую пасаду завяршыўся першы этап выбарчай кампаніі. Можна рабіць пэўныя высновы.
Цяжка ўявіць, што калі ва ўладзе ня стане Лукашэнкі, то яе перахопяць дэмакратычныя сілы
У Прымакова заўсёды была свая пазыцыя, нейкі стрыжань. Зразумела, ён «хістаўся разам з генэральнай лініяй», але неяк не прымітыўна, заўсёды захоўваючы сябе як асобу
Сацыяльная дзяржава паступова трансфармуецца ў бюракратычную дзяржаву, у якой уладныя інстытуты абслугоўваюць саміх сябе.
Многія думалі, што сэрыял пад назвай «Мадэрнізацыя дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў» скончыўся судом над дырэктарам «Барысаўдрэва». Аж не.
Загрузіць яшчэ