Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юры Дракахруст

У красавіцкага тэракту ў менскім мэтро і выбухаў і расстрэлу людзей у Нарвэгіі ёсьць важнае падабенства – паводле афіцыйных вэрсіяў абодва злачынствы зрабілі тэрарысты-адзіночкі.

У тое, што бомбу ў менскім мэтро ўзарваў адзіночка, вераць, паводле апытаньняў толькі каля траціны беларусаў. У Нарвэгіі даюць веры
Асаблівасьць чалавечай псыхалёгіі – сур'ёзныя, важныя падзеі павінны мець такія ж падставы.

афіцыйнай вэрсіі таксама ня ўсе, многія экспэрты выказваюць меркаваньне, што за выбухам каля рэзыдэнцыі прэм'ера і расстрэлам у летніку на Ўтоя павінны стаяць нейкія сілы і арганізацыі. У прынцыпе гэта, відаць, асаблівасьць чалавечай псыхалёгіі – паводле яе сур'ёзныя, важныя падзеі павінны мець такія ж падставы. Кансьпіралягічныя вэрсіі з ўскладаньнем ускоснай ці нават прамой віны на ўлады луналі ў самых розных краінах пасьля хіба ўсіх буйных тэрарыстычных нападаў.

Такім чынам сьвядомасьць абараняецца ад страшнай ісьціны аб прынцыповай уразьлівасьці сучаснага масавага грамадзтва, і ад нападу менавіта тэрарыста-адзіночкі – ў найбольшай ступені. Экспэрты па
Экспэрты па барацьбе з тэрарызмам прызнаюць, што прадухіліць такі напад практычна немагчыма.

барацьбе з тэрарызмам прызнаюць, што прадухіліць такі напад практычна немагчыма. Прычым, абаронай, як бачым, не зьяўляецца ані рэпрэсіўны, кантраляваны характар беларускага грамадзтва, ані адкрыты і дэмакратычны – нарвэскага. Дарэчы, паводле сусьветных рэйтынгаў дабрабыту і свабоды Нарвэгія займае адно з першых ці нават чыстае першае месца. Але гэта не прадухіліла масавай разьні.

Такое было б немагчымым ў дамадэрным грамадзтве: адзін чалавек не ўзарве вёску, без сучаснай зброі не пераб'еш за лічаныя хвіліны дзесяткі людзей. А і беларускае, і нарвэскае грамадзтвы – мадэрныя, масавыя, з высокім узроўнем тэхналёгіяў, дзе з бясшкодных рэчываў, якія можна легальна набыць, можна зрабіць бомбу.

Тое, што Андэрс Брэйвік, у адрозьненьні ад беларускага забойцы, падводзіў пад свае злачынствы нейкую палітычную базу, ня мае насамрэч вялікага значэньня. У любым грамадзтве ёсьць пэўныя праблемы і
Рацыянальнае тлумачэньне вядзе ў тупік, бо адказ абсалютна не адпавядае моцы стымулу і па сутнасьці не залежыць ад яго.

канфлікты – тыя ці іншыя, але толькі ў своеасаблівай сьвядомасьці яны ператвараюцца ў намер масава забіваць сваіх суайчыньнікаў. Здаецца, менскі досьвед асабліва яскрава дэманструе бессэнсоўнасьць спробаў шукаць у шматстаронкавых шчыраваньнях Брэйвіка нейкае тлумачэньне таго, што адбылося – матывацыя магла б быць і зусім іншай, магла б і наагул ня мець палітычнага характару. Мусульманская грамада ў Нарвэгіі, дарэчы, не такая вялікая, як, скажам, у Францыі ці Нямеччыне, дзе падобных праяваў не было. Тут рацыянальнае тлумачэньне вядзе ў тупік, бо адказ абсалютна не адпавядае моцы стымулу і па сутнасьці не залежыць ад яго.

Тэракт, дакладней, рэакцыя на яго – своеасаблівае люстра грамадзтва. Прычына, чаму беларускае грамадзтва аказалася пасьля тэракту ў мэтро настолькі схільным да кансьпіралягічных вэрсіяў – ня толькі ў асаблівасьцях нападу, але і ў закрытасьці грамадзтва, у тым, што беларусы кожны дзень чуюць ад афіцыёзу пра злавесныя змовы ворагаў. Ну як жа магло і тут абысьціся бязь іх? Да таго ж і стаўленьне да ўлады амбівалентнае: ад яе многія чакаюць дабротаў і ўратаваньня, але пры гэтым лічаць гатовай амаль на ўсё, а на хлусьню – хіба ня ў першую чаргу. І часам гэта адны і тыя ж людзі.

Партрэт грамадзтва – і ў адказах на пытаньне, што рабіць далей. Тэза пра тое, што адказам нарвэскага грамадзтва на злачынства павінна стаць большая адкрытасьць, якая зараз вельмі папулярная ў Нарвэгіі, выглядае на першы погляд дзіўнай: Нарвэгія і зараз – адзін з сусьветных лідэраў у гэтым сэнсе. І чым бы дапамагла большая адкрытасьць, калі б яна была ў Нарвэгіі да трагедыі? Нічым. Тут рацыя хіба ў тым, што калі б рэакцыяй на тэракт стала, напрыклад, абмежаваньне іміграцыі, гэта азначала б, што Брэйвік дасягнуў сваёй мэты. Што стварае кепскі прэцэдэнт таго, як сваіх палітычных мэтаў можна дамагацца.

Беларуская рэакцыя, па меншай меры, рэакцыя ўладаў падаецца больш лягічнай: умацоўваць кантроль. Той, хто павінен быў прадухіліць тэракт, яго не прадухіліў, значыць, павінен атрымаць магчымасьці працаваць лепш. Хаця насамрэч і такая рэакцыя мае няшмат сэнсу. Тэракты здараліся і ў СССР, і нацысцкай Нямеччыне (дастаткова прыгадаць замахі на Гітлера і Брэжнева), да якіх у сэнсе татальнага кантролю сучаснай Беларусі, на шчасьце, яшчэ далёка.

Некаторыя бачаць у пашырэньні ролі спэцслужбаў доказ таго, што за менскім тэрактам стаялі ўлады. Але гэта зусім неабавязкова. Проста
Абодва грамадзтва – і беларускае, і нарвэскае – рэагуюць на такі экзыстэнцыйны выклік зваротам да сваіх базавых асноваў.

абодва грамадзтва – і беларускае, і нарвэскае – рэагуюць на такі экзыстэнцыйны выклік зваротам да сваіх базавых асноваў.
Бо, магчыма, чыста рацыянальны адказ такі – нічога па сутнасьці не зробіш, гэта плата за мадэрн, за тэхналягічны ўзровень, за сталы стрэс інфармацыйнага грамадзтва. Але людзі – не кампутары, яны ня могуць так.

Грамадзтву важна ня толькі прадухіліць паўтарэньне падобнага ў будучыні (невідавочна, што гэта наагул магчыма), але і знайсьці сэнс працягу жыцьця пасьля трагедыі. Салідарнасьць, узаемадапамога – гэта насамрэч галоўны адказ на такі выклік, бо толькі гэта дае магчымасьць жыць далей.

Адказваць за базар

У беларуска-расейскіх адносінах – чарговы скандал. Насуперак традыцыі прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў не накіраваў віншаваньня фэстывалю «Славянскі базар», які адкрыўся ў Віцебску на мінулым тыдні.

Можна было б проста не зьвяртаць увагі, ну не павітаў расейскі кіраўнік сьвята расейскай і постсавецкай папсы – вось справаў, можа яму брыдкая яна ў параўнаньні з любімым Deep Purple. Але беларускі афіцыёз успрыняў гэта, як чарговую імпэрыялістычную вылазку.

Адказваць за базар
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:34 0:00


І можа, не дарма. Бо, па-першае, парушаная традыцыя, а па-другое, дэмарш зь невіншаваньнем арганічна ўпісваецца ў шэраг іншых эпізодаў у двухбаковых адносінах – ад прыпыненьня паставак электраэнэргіі да заявы міністра фінансаў Расеі Аляксея Кудрына, што Беларусь можа і не атрымаць чарговых порцыяў крэдыту, бо крокі ўраду РБ, на думку Кудрына, толькі заганяюць беларускія эканамічныя хваробы ўглыб і зусім не спрыяць выхаду з крызісу.

Паводле найбольш распаўсюджанай вэрсіі, мэта, якую натхнёна агучвае і БТ, мэта падобных крокаў Расеі – атрымаць як мага таньней ласыя кавалкі беларускай уласнасьці. Ня выключана, што так яно і ёсьць, але зь невялічкімі ўдакладненьнямі.

Пакуль што ва ўмовах эканамічнага крызісу дапамогу Беларусі аказала толькі Расея. Праз фонд ЭўрАзЭС, але ўсе разумеюць, чые гэта грошы. Дапамога невялікая, менш чым хацеў афіцыйны Менск, але іншыя наагул не далі ані цэнту. Ні цэнтральнаазіяцкія ўладары, ні друг Уга, ні кітайскія новаяўленыя браты – жывых грошай ня даў ніхто. З умовамі, без умоваў – проста ніхто.

Так, Расея дала з умовамі. Відаць, зь імі. Хаця вакол тых умоваў – нейкі сапсаваны тэлефон, размова глухіх. Масква трактуе патрабаваньне прыватызаваць маёмасьць на 7.5 мільярдаў даляраў, як частку дамовы крэдытаваньня, якую беларускі бок безь вялікай ахвоты, але падпісаў. Паводле афіцыйнага Менску гэта нахабны наезд, абсалютна нічым не абгрунтаванае патрабаваньне, якое ня мае ніякага дачыненьня да крэдытнай дамовы.

Самым простым вырашэньнем гэтай загадкі сфінкса была б публікацыя гэтага пагадненьня. Аднак ад гэтага ўстрымліваюцца абодва бакі, працягваючы размову глухіх.

Але калі мае рацыю расейскі бок, то атрымліваецца, што цяперашні канфлікт – вынік ня столькі расейскай хцівасьці, якая была і да крэдыту і будзе пасьля крэдыту (не бяз гэтага, зразумела), колькі адчуваньне Масквой таго, што беларускі партнэр у чарговы раз у абмен на паўнаважныя грошы прадаў паветра.

Тут наагул пытаньне сьветапогляднае. Цікавая рэч: паводле апытаньняў беларусы, якія выступаюць за эўраінтэграцыю, часам нават з большым разуменьнем ставяцца да расейскай палітыкі, чым тыя, хто выступае за расейскі вэктар. Бо для першых Расея – суседняя краіна, можа і някепская, але адна з многіх, са сваімі інтарэсамі, часам эгаістычнымі, часам вельмі адрознымі ад беларускіх. І нічога Беларусі ў прынцыпе ня вінная. І таму калі яна нешта дае, то трэба, відаць, нешта даваць узамен. Гэта часам непрыемна, брыдка. Але гэта справядліва. Ці ня трэба браць тыя данайскія падарункі, ніхто ж не прымушае.

Іншыя справа, тыя, для каго пачынаецца зямля, як вядома, ад Крамля. Мы ж браты? Браты. Ну можа некаторыя са знакам якасьці, але ўсё роўна ж браты. А якія ж паміж братамі могуць быць рахункі, базарныя калькуляцыі – я табе, ты – мне? Гэта ж падступна, мы ад ўсяго сэрца, а яны...

Наўрад ці так разважае такі халодны і спрактыкаваны палітык, як Лукашэнка. Для яго гэтая рамантыка масавай псыхалёгіі – падмурак цалкам цынічнай і добра скалькуляванай палітыкі. 800 мільёнаў першага траншу ўжо ў любым выпадку не адбяруць, да наступнага траншу будзе час і памірыцца. А пакуль змаганьнем з расейскімі тлустымі катамі-алігархамі можна паспрабаваць умацаваць народную падтрымку, і дарэчы прадаць Захаду звыклую схему геапалітычнага супрацьстаяньня – каравул, рускія бяруць за горла, ратуйце Беларусь. Ну і мяне, зразумела.

А раптам купяць. Расейцы ж колькі куплялі падобны тавар.

Можа і купяць, дарэчы. А можа і не. І за базар, і зусім ня віцебскі, ўрэшце давядзецца адказваць.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG