Ужо і не зразумела, чыю мадэль адукацыі мы выбудоўваем, выбудоўваем, а яна ўсё ніяк не выбудоўваецца. Ці то фінскую, ці то карэйскую, ці то Мантэсоры, ці то Вальдорф, зараз во да кітайскай прыглядаемся, усё гэта бяз стомы і з імпэтам прышчапляем на зусім сквашаны ўжо савецкі грунт.