Чацьвёра грамадзянаў Беларусі падалі заяўкі на эвакуацыю з сэктару Газа. Эвакуацыю рыхтуюць расейскія дыпляматы.
Гістарычны будынак у самым цэнтры сталіцы чакае маштабная рэканструкцыя.
У Лёндане на 79-м годзе жыцьця памёр выдатны брытанскі драматург, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры Гаралд Пінтэр. З 2002 году пісьменьнік змагаўся з ракам лёгкіх.
Выйшаў каляндар “Клясыкі беларускай літаратуры” на 2009 год. Гэткі калядны падарунак зрабіла прыхільнікам айчыннага прыгожага пісьменства недзяржаўнае выдавецтва “Галіяфы”.
Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры памёр у Лёндане ў веку 78 гадоў.
У цэнтры Менску прайшло сьвяточнае шэсьце Дзедаў Марозаў. У калёне ехаў навагодні трактар “Беларус” з блакітнымі балёнікамі.
2008 год атрымаўся ў мяне багатым на падзеі. Падзеі і змрочныя — сыход добрых знаёмых, сяброў у іншы сьвет, мае прыгоды, у выніку якіх трапіў на апэрацыйны стол…
Cёньня – 210 гадоў зь дня нараджэньня славутага беларускага паэта Адама Міцкевічаю Ля помніка паэту адбудзецца імпрэза паэтычнага тэатру “Арт.С”
Упершыню ў Беларусі выйшла анталёгія твораў пісьменьнікаў, загубленых савецкімі карнымі органамі ў 1920-1950-я гады. У ёй на 700 старонках — творы 66 аўтараў.
Чаго зычылі адзін аднаму нашыя продкі? Ці можна спадзявацца на ажыцьцяўленьне зычаньняў, якія гучаць за калядным сталом?
Больш за 100 калядных паштовак з Гарадзеншчыны з усяго ХХ стагодзьдзя прэзэнтаваныя на выставе “Насустрач Калядам”, якая ў гэтыя дні праходзіць у Горадні ў памяшканьні ГА "Таварыства беларускай школы".
Бялыніцкае краязнаўчае таварыства склала праграму мэмарыялізыцыі вядомых асобаў, якія нарадзіліся на Бялыніччыне альбо зрабілі важкі ўнёсак у разьвіцьцё культуры і эканомікі краю.
У Смаргоні адбылася прэзэнтацыя кнігі паэзіі і прозы Дар’і Ліс з Залесься, якая раней удзельнічала ў перадачах Радыё Свабода. Кнігу падрыхтаваў да выданьня Рух “За свабоду”, яна выйшла ў сэрыі “Гарадзенская бібліятэка”, што была заснавана сёлета.
Сёньня ў менскім клюбе “Падземка” адбылася прэзэнтацыя новага раману Альгерда Бахарэвіча “Сарока на шыбеніцы”, які выйшаў у выдавецтве “Логвінаў”.
Песьні для альбому прайшлі ратацыю ў дзесяці хрысьціянскіх фокус-групах — каталіцкай, праваслаўнай, грэка-каталіцкай, баптысцкай ды іншых.
Ад 10-й раніцы ў Белаазёрскім палацы культуры пачнецца разьвітаньне з Нінай Мацяш, якая раптоўна памерла мінулай ноччу. А 13-й у мясцовай царкве адбудзецца памінальная паніхіда.
Эстрадна-прапагандысцкае шоў, якое беларускі тэлеканал ОНТ паказаў у дзясятках гарадоў Беларусі, прыехала ў Варшаву пад назовам "З любоўю зь Беларусі". /img/icon-photogallary.gif
Складанка аўтарскіх песьняў у якасьці каляднага падарунка — такі прыемны сюрпрыз чакаў сёньня увечары кожнага наведніка музычнай імпрэзы ў сядзібе БНФ.
Творцы, пра якіх раней ня чулі, і карціны, якія болей нідзе не пабачыць — на выставе ў акадэмічным Інстытуце этнаграфіі, мастацтвазнаўства і фальклёру.
Папулярныя ў асяродку кінаманаў сэансы “элітнага кіно” у рамках “Кінафармату 4х4” на гэтым тыдні пройдуць у апошні раз.
Госьць “Начной Свабоды” – паэт, перакладчык, літаратуразнаўца Андрэй Хадановіч. На мінулым тыдні Хадановіча абралі на старшыню Беларускага ПЭН-цэнтру – арганізацыі, якая аб’ядноўвае літаратараў.
Амбасада Польшчы ў Беларусі і Польскі інстытут прадстаўляюць фільм Анджэя Вайды “Катынь”.
У Докшыцах ля касьцёлу Сьвятой Тройцы ўсталявалі помнік Папу рымскаму Яну Паўлу Другому. Урачыстае набажэнства й асьвячэньне манумэнта прайшло 13 сьнежня.
У ПЭН-цэнтры адбылася прэзэнтацыя новай, шостай па ліку, кнігі Паўла Севярынца “Люблю Беларусь”.
«Мой шыбалет». —пятнаццатая кніга сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе» . <img src="/img/icon-video.gif" border=0 />
У сядзібе Партыі БНФ праходзіць прэзэнтацыя аўтабіяграфічнай кнігі Пятра Садоўскага “Мой шыбалет”. Гэта 15-я кніга з “Бібліятэкі Свабоды”.
Сёньня а 18:30 на ўправе БНФ у Менску (Машэрава,8) — прэзэнтацыя аўтабіяграфічнай кнігі Пятра Садоўскага “Мой шыбалет”. Гэта 15-я кніга з “Бібліятэкі Свабоды”.
Міністэрства замежных і эўрапейскіх спраў Францыі і амбасада Францыі ў Беларусі абвяшчаюць праграму спрыяньня публікацыям “Максім Багдановіч”.
Сёньня ўвечары ў Менску ў ізраільскім культурным цэнтры адбылася прэзэнтацыя кнігі “Чалавек, які скраў сьцяну плачу”.
Кніга Пётры Садоўскага чытаецца на адным дыханьні. Вельмі смачныя старонкі пра дзяцінства. Зробленыя яны чалавекам, адораным высокімі пісьменьніцкімі здольнасьцямі.
Праект рэстаўрацыі з рэканструкцыяй Каложы — самага старога храма Горадні, які датуецца ХІІ стагодзьдзем — выклікае сёньня спрэчкі.
У канцэртнай залі філярмоніі адбылася прэм’ера музычна-плястычнага спэктаклю, прысьвечаная дню нараджэньня Максіма Багдановіча.
Сёньня ў менскім Палацы мастацтваў адкрыліся дзьве выставы. Першая прысьвечаная мастаку Язэпу Драздовічу , другая — Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу
Чытацкімі ўражаньнямі ад новай кнігі “Бібліятэкі Свабоды” “Мой шыбалет”, Пятра Садоўскага, дзеліцца кінасцэнарыст Уладзімер Халіп.
Пабачыла сьвет кніга “Будзіцелі” Аляксандра Тамковіча з здымкамі Юліі Дарашкевіч, прысьвечаная людзям, якія цярпелі крымінальны перасьлед з палітычных матываў.
Выйшаў з друку беларускі перакідны настольны каляндар на 2009 год “Бацькі дзяржаўнасьці Беларусі”.
Сваімі чытацкімі водгукамі ад кнігі Пятра Садоўскага “Мой шыбалет” дзеліцца лідэр партыі БНФ, знаны перакладчык і мовавед Лявон Баршчэўскі.
На справаздачна-выбарным зьезьдзе Беларускага ПЭН-цэнтру новым старшынём абраны паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч.
З нагоды 10-годзьдзя сайту svaboda.org мы падрыхтавалі нашым чытачам і слухачам падарунак.
12 сьнежня адбудзецца прэзэнтацыя новай кнігі сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе”. Яе склалі мэмуары першага амбасадара незалежнай Беларусі ў Нямеччыне, дэпутата Вярхоўнага Савету XII скліканьня, мовазнаўцы Пётры Садоўскага.
"Наша асноўная аўдыторыя – гэта расейскамоўнае насельніцтва, якому неабходна зьмяніць мазгі", -- кажа прадстаўніца "Свабоднага тэатру" Натальля Каляда. ФОТАРЭПАРТАЖ
У наступным годзе на цэнтральнай плошчы Наваградку плянуецца ўзьвядзеньне коннага манумента заснавальніку Вялікага княства Літоўскага Міндоўгу.
У “Падземцы” прэзэнтавалі аўдыёкнігу зь вясёлымі народнымі гісторыі на сур’ёзныя тэмы жыцьця сучаснай Беларусі і беларусаў.
Сваімі чытацкімі ўражаньнямі ад кнігі Пётры Садоўскага “Мой шыбалет”, якая выйшла ў выдавецкай сэрыі нашага радыё “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе”, дзеліцца старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру паэт Уладзімер Някляеў.
Прэзэнтацыя кнігі Пётры Садоўскага “Мой шыбалет” адбудзецца 12 сьнежня. А сёньня мы прадстаўляем першыя чытацкія водгукі на новую кнігу. Слова старшыні Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Алесю Пашкевічу.
Яго зьняў рэжысэр Сяргей Ісакаў па сцэнары Уладзімера Халіпа. Навуковым кансультантам фільму быў гісторык Уладзімер Ляхоўскі.
Загрузіць яшчэ