Камітэт абароны рэпрэсаваных «Салідарнасьць» заклікае новых валянтэраў далучыцца да акцыі салідарнасьці з палізьняволенымі.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Госьця "Начной Свабоды" – старшыня Камітэту абароны рэпрэсаваных "Салідарнасьць" Іна Кулей.
Грамадзкі рух імя Юрыя Захаранкі «Абаронцы айчыны» прызнаў экс-кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева «Рыцарам году» і ўшанаваў яго ганаровай прэміяй «З адкрытым забралам» за 2010 год. Гэтая прэмія ўручаецца за найбольшы ўнёсак у барацьбу за законнасьць у Беларусі.
Яму ўдалося ў салёне сувязі разблякаваць тэлефон, пасьля чаго ён на таксоўцы вярнуўся на Акрэсьціна, дзе побач з турмой яго працягвалі чакаць сябры.
Супрацоўнікі міліцыі Маскоўскага РАУС Берасьця выклікалі на размову берасьцейскага прадпрымальніка Станіслава Фядзько.
Менская гарадзкая калегія адвакатаў ня будзе праводзіць пазачарговы сход. Пра пляны склікаць такі сход паведамляў 18 лютага старшыня калегіі Аляксандр Пыльчанка.
Кіраўнік Беларусі адмовіў у памілаваньні двум асуджаным на сьмерць жыхарам Гародні Андрэю Бурдыка і Алегу Грышкаўцову.
Госьць "Начной Свабоды" – манах-дамініканін, філёзаф і публіцыст Пётра Рудкоўскі.
У Вышэйшым гаспадарчым судзе працягваліся слуханьні па пазовах «Аўтарадыё» да Міністэрства інфармацыі аб прызнаньні несапраўдным папярэджаньня і спыненьні вяшчаньня.
Колькасьць загінулых на пажарах у параўнаньні з 2009 годам павялічылася на 6,5%.
Супраць былога дырэктара холдынгу «Пінскдрэў» Ларана Арыніча завялі крымінальную справу. Яго могуць зьвінаваціць у дзеяньнях, якія мелі вынікам нанясеньне шкоды ў буйным памеры.
Сьветлагорскі раённы суд другі раз асудзіў мясцовую прадпрымальніцу Лілію Лагуціну. Жанчыну прызналі вінаватай у супраціве і гвалце над чатырма ахоўнікамі і пакаралі годам абмежаваньня волі без накіраваньня ў месцы адбыцьця пакараньня.
На судовым працэсе ў ЗША 26-гадовы Дзьмітры Наскавец прызнаў сябе вінаватым у махлярстве і крадзяжы пэрсанальных зьвестак.
За першы месяц пасьля выбараў сярэдні заробак у Беларусі істотна скараціўся. У студзені 2011 году сярэдняя зарплата зьменшылася на 12,9% у параўнаньні з паказчыкам сьнежня 2010 году.
Грамадзяне Беларусі, напярэдадні эвакуаваныя зь Лібіі самалётам расейскага Міністэрства надзвычайных сытуацый (МНС), вяртаюцца дадому. Пра гэта паведамілі ў беларускай амбасадзе ў Маскве. Вяртанцы — перадусім сямейнікі супрацоўнікаў дыпляматычнай місіі Беларусі ў Лібіі.
Паміж рэвалюцыяй у Эгіпце, барацьбой з засухаю ў Кітаі і палітычнай кампаніяй у Пакістане ёсьць нешта агульнае. Усе гэтыя працэсы зьвязвае рэзкі скачок сусьветных цэнаў на харчаваньне.
Група вернікаў-каталікоў накіравала зварот да каталіцкага эпіскапату з нагоды сытуацыі, якая склалася ў краіне.
Каля дзесяці грамадзян Беларусі, эвакуаваных учора зь Лібіі самалётам расейскага Міністэрства надзвычайных сытуацый (МНС), прыбылі на радзіму. Бальшыня — дзеці і сваякі беларускіх дыпляматаў, якія працуюць у Трыпалі.
"Гісторыя ХХ стагодзьдзя ва ўспамінах гарадзенцаў" — гэта збор запісаў у жанры "вуснай гісторыі" пра падзеі, сьведкамі якіх былі нашыя сучасьнікі. Прэзэнтацыя адбудзецца 24 лютага ўвечары ў Горадні.
24 лютага а 17 гадзіне з турмы на вуліцы Акрэсьціна пасьля 10 сутак адміністратыўнага арышту за ўдзел у Плошчы павінен выйсьці сябра аргкамітэту БХД Вадзім Кабанчук.
Генэральная пракуратура пачала крымінальную справу адносна былога генэральнага дырэктара холдынгавай кампаніі "Пінскдрэў" Ларана Арыніча.
24 лютага ў Вышэйшым гаспадарчым судзе адбудзецца разгляд двух пазоваў "Аўтарадыё" – да Рэспубліканскай камісіі па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні, а таксама да Міністэрства інфармацыі. Радыёстанцыя просіць прызнаць незаконнымі рашэньне камісіі спыніць вяшчаньня "Аўтарадыё" ад 12 студзеня і папярэджаньне Мінінфарму.
24 лютага Сьветлагорскі раённы суд можа вынесьці прысуд прадпрымальніцы Лілі Лагуцінай. Лагуціну, якой супрацоўнікі МУС зламалі руку, вінавацяць у супраціве міліцыянтам і гвалце над імі. Пацярпелымі праходзяць чацьвёра міліцыянтаў.
Гомельскі грамадзкі актывіст, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі й руху «За свабоду» Аляксандар Процка зьвярнуўся ў суд з пазовам да Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі.
Беларуская амбасада ў Лібіі пачала эвакуацыю грамадзян Беларусі. Сёньня ў Маскву з Трыпалі дастаўленыя каля 10 чалавек.
Вользе Бандарэнцы не ўдалося перадаць мужу віншавальную паштоўку да 23 лютага. Насьце Палажанцы не аддалі пашпарт, Алесю Міхалевічу — пасьведчаньне кіроўцы.
Таму аблвыканкам прапануе стварыць адмысловыя камісіі па ацэнцы аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны.
"Карту паляка" ў Беларусі пачалі выдаваць тры гады таму ў польскіх консульствах. Закон "Аб карце паляка" Сэйм Польшчы прыняў у верасьні 2007 году, а ўступіў у сілу ён праз шэсьць месяцаў. Ці сьпяшаюцца атрымліваць карту гарадзенцы?
Віцебскі абласны суд задаволіў скаргу міліцыянтаў, нязгодных з рашэньнем Чыгуначнага раённага суду, які не знайшоў у дзеяньнях апазыцыянэра складу правапарушэньня.
Клаўдзія Буланава занепакоеная станам здароўя свайго сына Зьмітра, абвінавачанага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. У вязьня з ускладненьнямі сэрца і ныркі пачаліся рэўматычныя атакі
Беларуская амбасада ў Трыпалі працуе ў штатным рэжыме. Найперш яна займаецца эвакуацыяй і дапамогай грамадзянам Беларусі. Пра гэта паведамілі карэспандэнту "Свабоды" ў амбасадзе.
Каля 20-ці грамадзян Беларусі будуць эвакуаваныя ў Маскву зь Лібіі самалётам МНС Расеі. Сярод эвакуаваных члены сем'яў беларускіх дыпляматаў, а таксама іншыя грамадзяне, якія з розных прычынаў знаходзіліся ў Лібіі.
Неабходнасьць прад’яўленьня новага абвінавачаньня узьнікла з улікам паказаньняў сьведкаў ды іншых матэрыялаў справы.
Урад сваёй пастановай ад 16 лютага вызначыў новы парадак праезду школьнікаў у гарадзкім грамадзкім транспарце. Езьдзіць бясплатна дзеці змогуць толькі да сваёй школы і толькі падчас заняткаў.
Многія актывісты беларускай апазыцыі, якіх міліцыя і КДБ перасьледуюць пасьля акцыі пратэсту 19 сьнежня, спрабуюць абараніцца з дапамогай скаргаў у розныя інстанцыі.
Цэны на харчовыя тавары ў Беларусі ў студзені 2011 году ў адносінах да студзеня 2010 году вырасьлі на 14,8%, паведамілі агенцтву Interfax ў Нацыянальным статыстычным камітэце (Белстаце).
Грамадзяне патрабуюць, каб старшыні Астравецкага раённага суду Аляксандру Дзямешчыку мясцовыя ўлады выдзелілі ўрэшце асобную кватэру.
Прадстаўнікі ЛГБТ-супольнасьці адгукнуліся на заявы першай асобы дзяржавы і вырашылі падараваць яму падручнік па сэксалёгіі.
Суд Маскоўскага раёну Берасьця задаволіў патрабаваньне дзяржаўнай газэты «Знамя Юности» да былога карэспандэнта Алеся Леўчука.
Генэральная канфэрэнцыя ЮНЭСКО абвясьціла 21 лютага Міжнародным днём роднай мовы. Да гэтай даты прымеркаваная агульнанацыянальная дыктоўка, якую чацьвёрты год у Беларусі праводзяць прадстаўнікі дэмакратычнай грамадзкасьці.
Міністэрства юстыцыі выключыла са складу кваліфікацыйнай камісіі па пытаньнях адвакацкай дзейнасьці ў Беларусі старшыню менскай калегіі адвакатаў Аляксандра Пыльчанку. Праваабаронцы заяўляюць, што ціск на адвакатаў працягваецца.
Пастар Вячаслаў Ганчарэнка заклікаў кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных спраў вызваліць палітвязьняў. МУС перанакіраваў ліст Ганчарэнкі ў міліцыю Менску "для вырашэньня".
Навучэнцы агульнаадукацыйных установаў атрымалі права бясплатна езьдзіць у грамадзкім транспарце ад месца жыхарства да месца вучобы і назад.
У Дзень роднай мовы гомельскія сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі напішуць беларускую дыктоўку.
"Мы зрабілі плацеж і маем квіток", — заявіў "Свабодзе" прадстаўнік праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянцін Стэфановіч. Кіраўнік гаспадарчага ўпраўленьня пры Адміністрацыі прэзыдэнта абяцаў пасьля аплаты зьняць прэтэнзіі.
Загрузіць яшчэ