Радыё Свабода паказвае цыкл сюжэтаў, прысьвечаных 50-годзьдзю «Праскай вясны» — кароткага, але яскравага паўгодзьдзя лібэралізацыі ў савецкай Чэхаславаччыне, які скончыўся ўваходам савецкіх танкаў. Пачаў «Праскую вясну» Аляксандар Дубчэк.
Жыхары Якімавай Слабады Сьветлагорскага раёну працягваюць адстойваць сваё права на чыстае паветра. Іх пратэсты выкліканыя распаўсюдам па навакольлі цяжкага хімічнага смуроду, які разносіць пабудаваны нядаўна кітайскай карпарацыяй «Самсе» завод беленай сульфатнай цэлюлёзы.
Ці мае права міністар Шуневіч змагацца з хатнім гвалтам? У чым карані хатняга гвалту ў Беларусі? Ці павінны законы адпавядаць звычаям? Гвалт за зачыненымі дзьвярыма — каму верыць?
У менскім міжнародным аэрапорце зьявіўся расклад на беларускай мове. Пра гэта паведамляе блогер Антон Матолька ў сваім акаўнце ў Фэйсбуку.
Літоўскі цэнтар па дасьледаваньні генацыду і супраціву жыхароў Літвы апублікаваў дакумэнты, у якіх гаворыцца, што вядомы акцёр Данатас Банёніс і дырыжор Саўлюс Сандзяцкіс супрацоўнічалі з КДБ. Па зьвестках цэнтра, Банёніс працаваў пад псэўданімам «Бронюс».
У канцы 70-х гадоў гадоў мінулага стагодзьдзя трое фатографаў — Уладзімер Вараб’ёў, Уладзімер Сакалаеў і Аляксандар Трафімаў уладкаваліся на Кузьнецкі мэталюргічны камбінат. Ім былі даручана здымаць «слаўныя працоўныя будні» гэтага прадпрыемства.
Аргкамітэт па стварэньні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада» разглядае мясцовыя выбары «ў якасьці вучобы» для сваіх актывістаў. Пра гэта БелаПАН паведаміў лідэр арганізацыі Мікалай Статкевіч.
Самыя яркія і эмацыйныя фатаграфіі ад сусьветных агенцтваў за першы тыдзень 2018 году.
У Саудаўскай Арабіі, па шэрагу паведамленьняў, затрыманыя 11 прынцаў. Гэта здарылася пасьля таго, як яны выступілі супраць рашэньняў уладаў краіны, паводле якіх спыняецца фінансаваньне часткі выдаткаў чальцоў каралеўскай сям’і зь дзяржаўнага бюджэту.
Скандынаўская выспа стала першай краінай у сьвеце, якая вырашыла праблему розьніцы паміж заробкамі мужчын і жанчын. Ад 1 студзеня розьніца ў заробках з прычыну полу абвешчаная нелегальнай.
Казачны спэктакль «Як літара Ў уратавала Каляды» па-беларуску для дзяцей і бацькоў. Гэта новы дзіцячы музычна-тэатральны праект музыкі Рамана Арлова.
Пісьменьнік Віктар Марціновіч у інтэрвію Свабодзе распавёў пра збліжэньне «датацыйнай» і «нелегальнай» Беларусі, пра ўспрыманьне Беларусі на Захадзе і пра ўплыў ІТ на літаратуру.
Новыя крокі для спрашчэньня візавага рэжыму плянуецца абмеркаваць у студзені на нарадзе з удзелам кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
Кампанія Twitter заявіла, што акаўнты, якія належаць усясьветным лідэрам у яе сацыяльнай сетцы, маюць асаблівы статус.
Дацкая паліцыя паведаміла, што раніцай 5 студзеня на будаўнічай пляцоўцы ў Капэнгагене знайшлі пустой «самую дарагую ў сьвеце бутэльку гарэлкі», коштам у 1 мільён 300 тысяч даляраў.
Алег Дулуб, які апошнім часам працаваў ва ўкраінскай прэм’ер-лізе, падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ.
Падзеі 6 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Калі вам ёсьць 18 гадоў, вы маеце шанец стаць футбольным камэнтатарам.
Запарожцы далучыліся да акцыі #принесиляльку, ініцыяванай выхадцам з Запарожжа блогерам Юрыем Гудыменкам, які заклікаў ўкраінцаў прыносіць цацкі пад сьцены храмаў УПЦ Маскоўскага патрыярхату.
Расійскае міністэрства абароны па-ранейшаму ўпарта абвяргае зьвесткі газэты «Коммерсант», якая спасылаецца на незалежнага карэспандэнта Раман Сапанькова, пра зьнішчэньне сямі вайсковых самалётаў ВКС Расеі падчас абстрэлу 31 сьнежня авіябазы Хмэймім ў правінцыі Латакія.
Што значыць „прысябрыць“ некага? На відэа паслухаем жыхароў сацыяльных сетак, якія выйшлі з тых сетак на вуліцу. А „лайкі“ па-беларуску — гэта добра ці кепска?
Экс-прэзыдэнт Грузіі, лідэр украінскай партыі «Рух новых сіл» Міхэіл Саакашвілі завіў, што ня будзе прасіць палітычнага прытулку.
Настаўніца расейскай мовы і літаратуры зьвярнулася з адкрытым лістом да Міністэрства адукацыі з прапановай перагледзець вывучэньне беларускай літаратуры ў школах.
Суд у Тбілісі завочна асудзіў былога прэзыдэнта Грузіі, лідэра партыі «Рух новых сіл» Міхаіла Саакашвілі да трох гадоў турмы.
Аўтамабільны мост праз раку Сож паблізу вёскі Бабовічы прызнаны аварыйным. Праезд па ім грузавога транспарту вагой больш як 5 тон забаронены.
6 студзеня ў праскім клюбе «Mandragora» адбудзецца сольны канцэрт Лявона Вольскага. Напярэдадні музыка распавёў Радыё Свабода пра тое, чаго чакаць ад першага ягонага канцэрту ў 2018 годзе.
У Ізраілі няма нафты і кепска з прыроднымі выкапнямі, і мясцовым жыхарам прыходзіцца выкарыстоўваць для абагрэву нетрадыцыйныя матэрыялы.
У Адэсе закрыюць генэральнае консульства Беларусі. Пра гэта паведамляе агенцтва БелТА са спасылкай на прэс-службу беларускага ўраду.
Пра таленавітую моладзь, сьціпласьць беларусаў і іхную мэлянхолію Цзыўай Со распавёў у інтэрвію Свабодзе падчас свайго візыту ў Беларусь.
Экс-прэзыдэнт Грузіі, лідэр украінскай партыі "Рух новых сіл" Міхэіл Саакашвілі завіў, што ня будзе прасіць палітычнага прытулку.
Каля будаўнічай пляцоўкі пад Берасьцем, дзе ўзводзіцца завод па вытворчасьці акумулятараў, адбыўся сход мясцовых жыхароў з прадстаўнікамі ўладаў і заводу. Супраць будоўлі жыхары сабралі пад 5 тысяч подпісаў.
...давялося несьціся з дазволенай Правіламі дарожнага руху хуткасьцю ў адзін з райцэнтраў, дзе дзеці ўцяклі з садку, і паехалі на цягніку ў суседні горад...
Сёньня пагаворым пра самыя лепшыя дыеты мінулага году па вэрсіі Рэйтынгу найлепшых дыет амэрыканскага News and World Report.
Працягваецца сэрыял, як цяпер высьвятляецца, доўгага беларуска-ўкраінскага шпіёнскага скандалу.
Кніга амэрыканскага журналіста Майкла Ўолфа «Агонь і лютасьць: Белы дом Трампа знутры», якая яшчэ не зьявілася ў продажы, стала галоўнай палітычнай падзеяй новага году ў Вашынгтоне.
Пад пагрозай аказаліся ўсе iPhone, iPad і кампутары Mac. На бясьпеку наўпрост уплываюць дзьве асноўныя праблемы ў кампутэрных чыпах, «дзякуючы» якім хакеры могуць скрасьці асабістыя дадзеныя карыстальнікаў.
Праз год, 1 студзеня 2019 году, мае запрацаваць у новай рэдакцыі дэкрэт Аляксандра Лукашэнкі «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства». Яго дзеяньне летась прыпынілі пасьля хвалі масавых пратэстаў, якія пракаціліся па ўсёй краіне. Якія ж канкрэтна зьмены прадугледжаныя ў дэкрэт?
Канстытуцыйны суд Малдовы ў чарговы раз часова адхіліў ад пасады прэзыдэнта Ігара Дадона. Пра гэта паведамляе агенцтва «Інтэрфакс».
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб павелічэньні тарыфаў на жыльлёва-камунальныя паслугі для насельніцтва ў 2018 годзе.
Студыю галівудзкага прадусара Гарві Вайнштэйна прададуць за паўмільярда даляраў. Аб гэтым піша газэта The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы.
Расейскі лоўкостэр «Победа» атрымаў акрэдытацыю на пералёты па маршрутах Санкт-Пецярбург — Менск і Масква — Гомель.
Да ІІ Эўрапейскіх гульняў 2019 году, якія пройдуць у Менску, праваахоўнікі вырашылі правесьці трохмесячныя курсы ангельскай мовы для супрацоўнікаў міліцыі Меншчыны і Магілёўшчыны, Дэпартамэнту аховы МУС і ваеннаслужачых унутраных войскаў.
З усіх апазыцыйных партый толькі 26 чалавек трапілі ва ўчастковыя камісіі на выбарах у мясцовыя саветы, што пройдуць 18 лютага.
У Менску прайшоў першы паказ кінастужкі «Хронікі Нарніі: Леў, вядзьмарка і гардэроб» на беларускай мове.
Для Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэта, які атрымаў нэгатыўныя ацэнкі экспэртаў і апынуўся на парозе закрыцьця, плянуецца стварыць плян выратаваньня, паведамляе delfi.lt.
Музыка Зьміцер Вайцюшкевіч прадставіў новую песню «Калядка» на словы Ўладзімера Някляева.
Ксёндз Часлаў Паўлюкевіч, экзарцыст Горадзенскай дыяцэзіі, расказаў, навошта тысячы людзей прыяжджаюць у Рось, якія цуды здараюцца ў іхным мястэчку, чаму трэба і ня трэба баяцца дʼябла і што рабіць, каб пачаць жыць па-сапраўднаму.
Рэакцыя на нядбайнае стаўленьне да бясьпекі дзяцей будзе жорсткай. Пра гэта заявіў міністар адукацыі Ігар Карпенка.
У анэксаваным Расеяй Крыме узмацняецца ціск на крымскіх татараў, заявіў у эфіры «5 каналу» старшыня Мэджлісу крымскататарскага народу Рэфат Чубараў.
Загрузіць яшчэ