Кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў краінаў АБСЭ на сустрэчы ў Патсдаме абмяркуюць аднаўленьне дыялёгу ў справе кантролю над узбраеньнем, заявіў міністар замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер.
Паводле рэпарцёра ўзбэцкай рэдакцыі «Радыё Свабода», дарогі перакрытыя з усіх бакоў. Ля маўзалея Шахі Зінда заўважаныя грузавыя аўтамабілі. У горадзе шмат міліцыі. На самаркандзкіх могілках пахаваныя браты і маці Іслама Карымава.
Праект нарматыўнага акту пра бязьвізавы рэжым для рэзыдэнтаў краінаў, якія актыўна інвэстуюць у Беларусь, знаходзіцца на разглядзе Ў Савеце міністраў.
«Няма нічога страшней, як стаць уцекачом на ўласнай зямлі», — жыхарка луганскага прыгараду Натальля Каплун зьбегла з акупаванай прарасейскімі сэпаратыстамі станіцы ва ўкраінскую частку вобласьці. І не ўяўляе, калі можа вярнуцца дадому.
Расейскія спэцслужбы вядуць «інфармацыйную вайну» у Чэхіі, паведамляе контравыведка гэтай краіны — BIS.
Са зьяўленьнем надрукаваных агітацыйных матэрыялаў выбарчая кампанія на Гарадзеншчыне значна ажывілася. Праўда, агітацыйныя матэрыялы дагэтуль маюць ня ўсе кандыдаты.
Выстава апавядае пра беларусаў, якія ўдзельнічалі ў баях па вызваленьні Італіі ад нямецкіх захопнікаў, пра тых, хто загінуў пад Монтэ-Касіна.
Дырэкцыя Менскага міжнароднага кінафэстывалю «Лістапад» мае сурʼёзныя фінансавыя цяжкасьці і тэрмінова шукае спонсараў.
Былы прэзыдэнт Бразыліі Дзілма Русэф падала ў Вярхоўны суд апэляцыю на рашэньне сэнату, які ў сераду адхіліў яе з пасады прэзыдэнта Бразыліі.
Прадстаўнікі правацэнтрысцкай кааліцыі — руху «За Свабоду», Абʼяднанай грамадзянскай партыі і аргкамітэта па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» — правялі ў Менску акцыю ў падтрымку эўрапейскага выбару Беларусі.
Адкрыцьцё прадстаўніцкага цэнтра самаабвешчанай «ДНР» у Астраве 1 верасьня суправаджалася акцыямі пратэсту.
Абяцанае Аляксандрам Лукашэнкам падвышэньне заробкаў настаўнікам закранула толькі тых, хто мае стаж, і толькі за дадатковую працу.
Пракуратура гораду Менску вярнула справу Ўладзімера Кондруся для дадатковага папярэдняга расьсьледаваньня.
Расейскія кампаніі «Мостротрест» і «СГМ-мост» уключаны ў санкцыйных сьпіс ЗША, паведамляецца на сайце амэрыканскага міністэрства фінансаў.
Наколькі небясьпечным зьяўляецца даўгавы цяжар краіны, ці здолее Беларусь выплачваць даўгі, не зьвяртаючыся па зьнешнія пазыкі?
На сайце дзяржзакупак у Расеі разьмясьцілі кантракт на куплю зьняволеных для будаўніцтва СІЗА ў Крыме. Кошт кантракту — нуль рублёў.
Як ён будзе вырашаны, ці можа ён рассмактацца сам сабой, якія беларускія асаблівасьці праяўляюцца падчас яго?
Ад 1 верасьня 2016 года зачыненая базавая школа ў вёсцы Талька Пухавіцкага раёну. 35 дзяцей пераведзеныя ў базавую школу вёскі Блужа. Настаўнікі і тэхнічны пэрсанал школы засталіся бяз працы і мусяць працаўладкоўвацца самастойна.
Жыхар Баранавіч сьцьвярджаў на судзе, што забіў амэрыканца «за непавагу да Лукашэнкі і беларусаў».
У Сан-Паўлу пачаліся беспарадкі пасьля абвяшчэньня імпічмэнту Дзілме Русэф.
Сьпікер Вярхоўнай Рады Ўкраіны Андрій Парубій прапанаваў парлямэнтам Польшчы і Літвы выступіць з сумеснай ацэнкай падзей 17 верасьня 1939 году, наступствы якіх, паводле яго слоў, адчуваюцца ў гэтых краінах і сёньня.
Сёньня суд вывучаў экспэртнае заключэньне, паводле якога фатаздымак паўночнага зьзяньня, зроблены Антонам Матолькам і выкарыстаны каналам «Беларусь-1», — нібыта не «мастацкі твор».
У ЗША ў чацьвер на стартавай пляцоўцы на мысе Канавэрал выбухнула ракета-носьбіт Falcon 9 кампаніі SpaceX, паведамляе Associated Press.
Яго можна назваць і практычна новым: першапачатковы зьнешні выгляд унікальнага помніка, які зьявіўся ў Полацку ў верасьні 2003 году, зьменены амаль да непазнавальнасьці.
Ад 1 верасьня 2016 году з прычыны «эканамічнай немэтазгоднасьці» зачынілі базавую школу ў вёсцы Талька Пухавіцкага раёну. 35 дзяцей будуць вучыцца за пяць кілямэтраў — у базавай школе вёскі Блужа.
Іра Мамчыц ад нараджэньня мела страшны дыягназ: беларускія лекары давалі палову шанцаў, што не дажыве да двух гадоў, а калі й дажыве, дык ня зможа хадзіць, размаўляць і нават наўрад ці пазнае блізкіх. Цяпер ёй восем і яна пайшла ў школу. У звычайную менскую школу.
Прамаўляючы ў менскай школе-інтэрнаце № 13 для дзяцей з парушэньнямі слыху, Аляксандар Лукашэнка прапанаваў «за нейкі час» падняць заробкі настаўнікам прынамсі на чвэрць.
Намесьнік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Віктар Гумінскі прыняў удзел у міжнароднай канфэрэнцыі парлямэнтаў Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы «Салідарнасьць і сувэрэнітэт».
Музычны партал tuzin.fm падвёў аўдыё- і відэавынікі сэзону 2015–2016. Паводле галасаваньня наведнікаў, найлепшым кліпам году прызнанае відэа на песьню Rahis «Грэй мяне», зьнятае пры ўдзеле фатографа Віктара Малышчыца.
Старшыня Службы бясьпекі Ўкраіны Васіль Грыцак абвяргае наяўнасьць у падначаленым ведамстве сакрэтных турмаў, у якіх нібыта ўтрымліваюцца незаконна затрыманыя асобы.
Вы ж любіце сваё дзіця не за адзнакі, праўда?
Напярэдадні новага навучальнага году ў салёнах пракату — ажыятажны попыт на лядоўні. Жыхары студэнцкіх інтэрнатаў разьбіраюць лядоўні ўсіх узораў, не зважаючы на тэхнічны стан і высокі кошт арэнды.
Першаклясьніцы 34-й магілёўскай школы Тацяна Турандзіна і Эвэліна Самойленка сёньня адзначылі Дзень ведаў у клясе зь беларускай мовай навучаньня. Дзяўчаткі будуць вучыцца ў малакамплектнай клясе 1 «Г».
Прадстаўнік Штабу апэрацыі ўкраінскага войска на ўсходзе Ўкраіны палкоўнік Андрэй Лысенка заяўляе, што ў першай палове сёньняшняга дня на Данбасе незаконныя ўзброеныя фармаваньні толькі аднойчы абстралялі пазыцыі ўкраінскіх войскаў.
У некаторых віцебскіх школах 1 верасьня прайшоў сымбалічны «ўрок дабрыні»: на ўрачыстай лінейцы вучні стаялі не з букетамі, а са сьцяжкамі, дзе было напісана «Я дапамагаю Жэнечцы».
Напярэдадні новага навучальнага году ў салёнах пракату распачынаецца ажыятажны попыт на лядоўні. Студэнты разьбіраюць лядоўні ўсіх узораў, не зважаючы на тэхнічны стан і высокі кошт арэнды. Адміністрацыі інтэрнатаў вымагаюць, каб лядоўні былі не старэйшыя за 10 гадоў. Гэта азначае высокія выдаткі.
Аўтары першай маштабнай беларускамоўнай відэагульні «Легенды Айзэнвальда», студыя Aterdux Entertainment, запусьціла на Kickstarter збор грошай на наступны праект: «Айзэнвальд: Кроў лістапада».
Зь пісьменьніцай, экс-старшынёй Саюзу пісьменьнікаў Вольгай Іпатавай мы сустракаемся цяпер толькі ўлетку, калі яна прыяжджае з Канады, дзе апошнім часам жыве. Сустрэліся і сёлета, паўспаміналі, пагаварылі пра набалелае.
Гаворка пра барацьбу інтарэсаў унутры краіны: разьвіваемся-адкрываемся, ці закрываемся-дэградуем.
Амаль траціна школьнікаў з Дабрагошчы і суседніх вёсак не паехалі 1 верасьня на заняткі ў Папаратнае — на знак пратэсту, што ўлады зачынілі школу ў іхняй мясцовасьці.
Пасажыр «Таёты» з расейскімі нумарамі атрымаў штраф у 10 базавых велічыняў (210 рублёў альбо 107 даляраў) за пашкоджаньне машыны беларуса, а расеец, які зьбіў беларуса, ня быў прыцягнуты да адказнасьці.
Ад сёньняшняга дня страцілі сілу пастановы Саўміну 2011 году, якія абмяжоўвалі правоз аўтамабільнага паліва за межы Беларусі.
Каля дзьвюх тысяч чалавек прыйшлі сёньня да школы № 1 у Беслане, каб ушанаваць памяць загінулых 12 гадоў таму ў выніку тэракту і апэрацыі па вызваленьні закладнікаў.
Ці Мінгандантыманапрэг? Колькі ў Беларусі міністэрстваў і што яны робяць
Міністэрства абароны ў пастанове, апублікаванай 30 жніўня, пералічыла 22 месцы, забароненыя для выкарыстаньня авіямадэляў.
Іду ў школу на першаверасьнёўскую лінейку.
Тры дэмакратычныя кандыдаты ў дэпутаты правялі ў Гомелі супольную сустрэчу з выбарнікамі. Адбылася яна ў Гомельскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе № 33, дзе ўсяго балятуюцца пяць кандыдатаў у дэпутаты.
Сацыёлягі расейскага «Левада-цэнтру» зафіксавалі заўважнае падзеньне рэйтынгу кіруючай партыі «Единая Россия» з пачатку году.
Кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп паабяцаў даць рады «цыркуляцыі нелегальнай іміграцыі».
чачэнцы хаваюць твары ад камэры і не называюць сваіх імёнаў. За апошнія два месяцы ў Берасьце прыехалі да трох тысяч чачэнцаў, дагестанцаў і інгушаў. Яны кідаюць дамы на радзіме, каб хоць з 40-й спробы атрымаць прытулак у Польшчы.
Загрузіць яшчэ