Удзельнічае эколяг Вячаслаў Раковіч Эфір 3 чэрвеня 2010 году.
Недзе а 18:15 каля 30 чалавек сталі ў парку Дружбы Народаў каля праезнай часткі вуліцы Багдановіча. Яны трымалі расьцяжкі зь лёзунгамі «За здаровы лад жыцьця» і расьцяжку «Спыніць дурдом», ня якой быў выяўлены знак «стоп» і макавая саломка.
Кіраўнікі Азэрбайджану і Беларусі на сустрэчы ў Баку падпісалі сумесную Дэклярацыю. Там нічога не сказана пра пастаўкі мясцовай нафты ў Беларусь.
Беларускія аўтааматары працягваюць пратэставаць супраць высокіх коштаў на паліва і плянуюць зладзіць у пятніцу 4 чэрвеня масавую акцыю. Наколькі бяскрыўдны для ўладаў гэты стыхійны рух, ці можа ён набыць палітычную афарбоўку? Ці могуць апазыцыйныя сілы далучыцца да патрабаваньняў аўтааматараў, ці пажадаюць тыя прыняць дапамогу з боку апазыцыі? На гэтыя пытаньні адказвае палітычны аглядальнік газэты «Белорусы и рынок» Паўлюк Быкоўскі.
Гомельская вобласьць займае сёлета апошняе месца ў краіне ў справе разьвіцьця малых і сярэдніх паселішчаў. Адстае яна ад іншых рэгіёнаў у падвышэньні колькасьці занятага ў эканоміцы насельніцтва і наваствораных рабочых месцаў, у тэмпах вытворчасьці прамысловых вырабаў, памерах налічаных заробкаў.
Дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны ад Партыі рэгіёнаў Леанід Кажара пацьвердзіў інфармацыю некаторых мэдыяў пра тое, што Беларусь зноў вылучыла грашовыя патрабаваньні да Ўкраіны.
«Якім сродкам масавай інфармацыі вы давяраеце? Ці верыце таму, што пішуць дзяржаўныя газэты? А недзяржаўныя?» На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомелю.
3 ліпеня чацьвёрты раз ад 2006 году сустрэліся кіраўнікі Беларусі і Азэрбайджану Аляксандар Лукашэнка і Ільхам Аліеў. На перамовах у Баку зноў уздымалася пытаньне аб супрацоўніцтве ў сфэры энэргетыкі. Кіраўнік Беларусі прыбыў у Баку разам з малодшым сынам Колем.
Паводле ацэнак Freedom House, Беларусь апынулася сярод дзяржаў, якія найбольш жорстка ўціскаюць правы і свабоды чалавека.
Створаны аргкамітэт дзеля падрыхтоўкі да сьвяткаваньня 20-годзьдзя абвяшчэньня дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Дата 27 ліпеня на пачатку 90-х гадоў адзначалася як Дзень Незалежнасьці. У склад камітэту ўвайшлі прадстаўнікі палітычных партый і рухаў, а таксама грамадзкія дзеячы. 27 ліпеня ў рэгіёнах адбудуцца пікеты, а ў сталіцы заплянавана вулічная дэманстрацыя.
Госьця “Начной Свабоды” шэф-рэдактар “Народнай волі” Сьвятлана Калінкіна.
Прэсавую канфэрэнцыю з нагоды нацыянальнага сьвята Швэцыі правёў амбасадар гэтай краіны ў Беларусі Стэфан Эрыксан. Адметна, што журналісты задавалі амбасадару пытаньні па-беларуску і па-руску, а ён усе адказы даваў выключна на беларускай мове.
Беларускія аўтааматары працягваюць пратэставаць супраць высокіх коштаў на паліва і плянуюць зладзіць у пятніцу 4 чэрвеня масавую акцыю. Мяркуецца, што каля сотні аўтамабіляў а 18:00 арганізавана заедуць на адну з заправак «Белнафтахіму» ў сваім горадзе і будуць запраўляць кожны па 2 літры паліва.
Актывіст берасьцейскага Маладога фронту Міхась Ільін атрымаў адказ з Генэральнай пракуратуры на свой зварот аб нязгодзе з папярэджаньнем паводле артыкула 193-1 "за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі".
Юрыст групы кампаній "Друкарня Міхайлава" са Смаленску адказаў на пытаньні карэспандэнта "Свабоды" адносна зьвестак, якія тычацца завядзеньня справы на кампанію "Гавары праўду".
Амбасадар Швэцыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан лічыць, што праграма "Ўсходняга партнэрства" мае добрыя пэрспэктывы. Пра гэта ён заявіў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску.
Пасьля гвалтоўных ператрусаў, праведзеных у актывістаў грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду", мінула ўжо больш як два тыдні. Практычна ў кожным рэгіёне міліцыянты канфіскоўвалі асабістыя рэчы, кампутары й прылады да іх, а таксама прэсу і літаратуру. Актывісты патрабуюць вярнуць забраныя рэчы.
“Птушкі пералётныя”. Бабруйск, Менск, Бэрлін, Ню-Ёрк, Мюнхен. Успаміны вэтэрана Радыё Свабода ў эфіры ад аўторка да суботы.
Паштары аддзяленьня сувязі вёскі Падрэчча, што ў Кіраўскім раёне Магілёўшчыны, заявілі пра сваё звальненьне. Такім чынам яны выказваюцца супраць падпіснога пляну на дзяржаўныя газэты.
Актывісты "Правага альянсу" правядуць пікет на плошчы Бангалор супраць алькагалізацыі насельніцтва Беларусі. Менгарвыканкам дазволіў актывістам правядзеньне акцыі ў фармаце пікету а 18 гадзіне.
Амбасадар Кіргізстану ў Беларусі Ішанкуль Балджурава агучыла пазыцыю Часовага ўраду сваёй краіны наконт пабудовы прынцыпова новай мадэлі дзяржаўнага кіраваньня.
На пытаньне пра матывы супрацоўніцтва паміж Азэрбайджанам і Беларусьсю адказвае незалежны азэрбайджанскі палітычны аналітык Расім Мусабекаў.
У чэрвені 2002 году Васіль Быкаў у Празе на просьбу Радыё Свабода начытаў кнігу ўспамінаў “Доўгая дарога дадому”, якая неаднаразова гучала на хвалях Свабоды. Сёлета мы падрыхтавалі падарунак нашым слухачам – выдалі дыск з аўдыёзапісамі аўтарскага чытаньня. На ім таксама зьмешчаныя поўныя тэксты мэмуарнай прозы Быкава, а таксама ўсе кнігі, якія выйшлі ў сэрыі “Бібліятэка Свабоды. 21-ае стагодзьдзе”, і ў тым ліку – кніга “Быкаў на Свабодзе”.
У Баку пачаліся перамовы кіраўнікоў Беларусі і Азэрбайджану Аляксандра Лукашэнкі і Ільхама Аліева. Асноўная тэма перамоваў – гандлёва-эканамічныя стасункі дзьвюх краін. Будзе абмеркавана ўзаемадзеяньне ў зьнешнепалітычнай сфэры.
Мастак намаляваў, а што хацеў сказаць? Чакаем вашыx здагадак – рэплікаў герояў малюнка, загалоўкаў, камэнтароў!
Opener for svaboda.org video
Адзін камэнтатар гэтых перадач на сайце Радыё Свабода выказаў сумнеў наконт маіх словаў пра тое, што Беларуская Майстроўня трыццаць гадоў таму была пачаткам грамадзкага руху, які празь дзесяць гадоў прывёў краіну да незалежнасьці.
Ці стануць вынікі візыту А.Лукашэнкі ў Азэрбайджан істотным крокам для ўмацаваньня энэргетычнай незалежнасьці Беларусі? Свой прагноз прапануе расейскі экспэрт Яўген Мінчанка.
З ініцыятывы пракуратуры Гарадзенскай вобласьці ў прысутнасьці былых калег быў абвешчаны прысуд аднаму з экс-кіраўнікоў прадпрыемства "Гроднажылбуд", якога асудзілі на 9 гадоў пазбаўленьня волі.
Ці чакаецца сустрэча міністра замежных спраў Сяргея Мартынава зь яго эўразьвязаўскімі калегамі ў Брусэлі бліжэйшым часам? Андрэй Савіных сказаў, што такой інфармацыяй ён не валодае.
Сёньня амбасадар Кіргізстану ў Беларусі Ішанкуль Балджурава ў размове з журналістамі расказала пра рэфэрэндум, які адбудзецца ў Кіргізстане 27 чэрвеня.
Афіцыйны Менск не адмаўляецца ад удзелу ў фармаваньні Мытнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расеі. І спрабуе знайсьці ўзаемапрыймальныя варыянты вырашэньня рознагалосьсяў.
Тры танкеры з 240 тысячамі тон вэнэсуэльскай нафты для Беларусі прыплывуць ва Ўкраіну ў чэрвені.
Вялікая афіцыйная дэлегацыя Беларусі на чале з памочнікам прэзыдэнта краіны Віктарам Шэйманам сёньня накіравалася з Кубы ў Балівію.
Атмасфэра міждзяржаўнага дыялёгу Ўкраіны і Беларусі рэзка пагоршылася. Менск, які ратыфікаваў дамову аб дзяржаўнай мяжы, не аддае ратыфікацыйныя граматы і патрабуе ад Кіева выплаты 130 мільёнаў дзяржаўнага доўгу. Канфлікт зь Беларусьсю ўскладняе збліжэньне Ўкраіны з Эўразьвязам.
1 чэрвеня на сядзібе ТБМ у межах праекту «ДЫЯЛЁГ» адбыўся Дыскусійны клюб з Франакам Вячоркам на тэму «Ці можна рускамоўнага чалавека зрабіць сьвядомым беларусам?».
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка сустрэнецца ў Баку з прэзыдэнтам Азэрбайджану Ільхамам Аліевым.
Новая перадача сэрыі "Паштовая скрынка 111". Эфір 2 чэрвеня 2010 году
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Аляксандар Лукашэнка ў Баку правядзе перамовы з Ільхамам Аліевым. Па выніках перамоваў чакаецца падпісаньне пакету дакумэнтаў аб супрацоўніцтве ў сфэрах эканомікі, інфармацыйных тэхналёгій, сацыяльнай абароны, аховы навакольнага асяродзьдзя, статыстыкі.
Грамадзянская кампанія «Гавары праўду!» прэзэнтавала кнігу «100 абліччаў беспрацоўя». Працуючы над праектам, валятнэры кампаніі запісалі споведзі 100 чалавек — людзей розных прафэсій, якія не могуць уладкавацца на працу. У выніку атрымалася кніга.
2 чэрвеня ў Менску прайшла чарговая сустрэча кіраўнікоў левых сіл Беларусі. У ёй прынялі ўдзел Аляксандр Бухвостаў, Алена Яськова, Сяргей Калякін, Анатоль Ляўковіч.
2 ліпеня ў Менску прайшоў круглы стол у праблемах бізнэсу і права, арганізаваны Асацыяцыяй малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Беларускі бізнэс працягвае спадзявацца, што лібэралізацыя акажацца рэальнай, а не віртуальнай.
Актывісты стваранай партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя — былыя вылучэнцы на мінулыя мясцовыя выбары, стварылі кампанію так званых «народных дэпутатаў». Хаця іх і не абралі, яны працягваюць абараняць інтарэсы жыхароў тых акругаў, дзе яны балятаваліся.
Праўдападобна, што распрацаваная яшчэ Гіпакратам мэтодыка лекаваньня вінаграднымі вінамі — энатэрапія — перажывае чарговы бум. Усьлед за францускімі лекарамі — лідэрамі ў гэтым напрамку клінічнай мэдыцыны — вывучэньнем узьдзеяньня вінаў на органы і сыстэмы арганізму чалавека пачалі займацца і мэдыкі іншых краінаў зь вінаробчымі традыцыямі.
Сёньня пасьля 22.30 госьцяй “Начной Свабоды” будзе шэф-рэдактар незалежнай газэты “Народная воля” Сьвятлана Калінкіна.
Славутыя музыкі ды ідэйныя антыподы гэтым разам прапануюць свае кандыдатуры на прэзыдэнцкія выбары.
Гомельскія актывісты грамадзянскай кампаніі «Наш дом» падрыхтавалі шэраг паправак да праекту новага Жыльлёвага кодэксу. Гэтыя папраўкі яны перадалі гомельскаму дэпутату Аляксандару Шаўко, а таксама накіравалі ў сталую камісію Палаты прадстаўнікоў па жыльлёвай палітыцы, будаўніцтве, гандлі й прыватызацыі.
Рэспубліка Беларусь знаходзіцца на сёмым месцы ў СНД па тэмпах прамысловага росту ў 2010 годзе. Пра гэта сёньня паведаміў Міждзяржаўны статыстычны камітэт Садружнасьці.
Загрузіць яшчэ