Музыка, саліст ансамблю «Клясык-авангард», стваральнік і кіраўнік трыа «Вытокі», аўтар шматлікіх дэмакратычных і культурных ініцыятываў, краязнаўца. Нарадзіўся ў 1974 годзе ў Менску. Закончыў музычны ліцэй пры Белдзяржкансэрваторыі, а потым, у 1998 годзе, і кансэрваторыю ў клясе фаготу. Аляксей Фралоў — першы беларускi фагатыст, якi атрымаў прызнаньне на прэстыжных заходнеэўрапэйскiх конкурсах як выканаўца-салiст. Жыве ў Менску.