У сваім доме ў штаце Нью-Гэмпшыр на 91-м годзе памёр усясьветна вядомы амэрыканскі пісьменьнік Джэром Дэйвід Сэлінджэр. Ягоны культавы твор — «Лавец у жыце» (The Catcher in the Rye) стаў пажыцьцёвай візытоўкай аўтара. Апошнія дзесяцігодзьдзі клясык пражыў у фактычнай самаізаляцыі, адмаўляючыся ад любых кантактаў з журналістамі. А 45 гадоў таму, у сярэдзіне 1960-х, таксама адмовіўся публікаваць свае новыя творы, не перастаўшы пры гэтым пісаць. Ці не адзіны ў Беларусі чалавек, які перакладаў на беларускую мову Сэлінджэра, — філёзаф, пісьменьнік і перакладчык Ігар Бабкоў. Зь ім пагутарыў Ігар Карней.