Каля 400 пасажыраў цягніка № 96 Мінск — Гомель былі эвакуяваныя ўвечары 20 студзеня на перагоне --> http://maps.google.com/maps?f=q&source=s_q&hl=en&geocode=&q=52.926188,+29.874482&sll=53.905117,27.561184&sspn=0.465194,1.454315&ie=UTF8&ll=53.100621,29.382935&spn=1.896436,5.817261&z=8 паміж станцыямі Чырвоны Бераг і Жлобін. 29-гадовы пасажыр першага вагона, які паводзіў сябе агрэсіўна і казаў, што ён супрацоўнік ваенізаванай аховы чыгункі, заявіў правадніку, што цягнік замініраваны.