Георгій Скарына быў ўласнасьцю СССР і партыі. Як уласнасьцю савецкай улады быў любы грамадзянін зь «сярпаста-малаткастым» пашпартам. Вельмі партыя супрацівілася, каб ён быў не Георгіем, а Францыскам.
Прачытаў сёньня: нашы сучасныя аўтары ігнаруюць гэтыя тэмы — рэпрэсій, вайны. Але я маю іншы прыклад, можа адзінкавы, што датычыць рэпрэсій пасьляваенных.
Я жыву ў доме, дзе дзьве гомельскія крамы. Адна шакалядная, другая гарэлачная.
Дзьве гадзіны ў Горадні гарэў стары будынак. Сотні, тысячы людзей сьпяшаліся паглядзець. І столькі ж маглі бачыць з вокнаў машын, аўтобусаў, тралейбусаў.
Я не аматар шукаць заўсёды падвойнае дно альбо падводных камянёў. Але штосьці, мне здаецца, ёсьць у тым дэкрэце аб дармаедах ці не агучанае, ці не ўсьвядомленае.
У цэнтры Горадні каўбасных вітрын усё менш. Сёлета ліквідуюцца ў крамах папросту на вачах.
Дачакаліся гарадзенцы: на вуліцу вярнулася прозьвішча амэрыканскага прэзыдэнта! Толькі вярнулася нейк цішком, напалову, быццам баіцца начальства, што абвінавацяць у «амэрыкафільстве». На вуліцы Тэльмана прыбілі шыльду: «Гістарычныя назвы вуліцы. Іванаўская (ХІХ-ХХ стст.), Гувэра (ХХ ст.)». Усё.
Дакладней сказаць, у Вільні выстава дзьвюх кніг Скарыны. «Малой падарожнай», надрукаванай у Вільні ў 1522 годзе, і «Кнігі Іова», праскага выданьня 1517-га. Першую выкупіў «Белгазпрамбанк», другая — са збораў нашай Нацыянальнай бібліятэкі.
Мы любім нашу АЭС. Мы, беларусы. Але калі яшчэ не да канца, то палюбім. Таму што мы любім «бацьку», а ўсё, што любімае ім, і нам любае. Абуджаецца паэтычная думка. Мы, беларусы, нацыя паэтаў!
Начальства дае справаздачу: дзесяць тысяч літоўцаў (а таксама часткова палякаў) наведалі Горадню менш чым за шэсьць месяцаў.
Па радыё Іван Кірчук сьпявае старую песьню: «Вой, у нашым раю жыць весела. Але не-ка-му». Няма каму жыць у сінявокім раі. Яшчэ продкі ведалі. Нічога не памянялася.
У Горадні паставяць помнік кашталяну замка, вядомаму з гісторыі як Давыд Гарадзенскі. Для ўвасабленьня абраная праца менскага аўтара Сяргея Аганава. Конкурс праводзіў гарвыканкам, цягам сакавіка паступілі трынаццаць узораў.
То на сайтах, то ў сацсетках б’юць у званы: ратуйце Стары замак у Горадні! Праект рэстаўрацыі супярэчны, трэба абараніць помнік архітэктуры!
Днямі рупары паведамілі, што прэзыдэнт «даручыў прапрацаваць магчымасьць будаўніцтва ў краіне новай азотнай вытворчасьці».
Уладзе нецікава бяз ворагаў, любіць разважаць адзін мой прыяцель. І перш успамінае твор расейскага клясыка, у якім ворагамі цара і айчыны менаваліся нігілісты, студэнты, «сіцылісты», «жыды» і гэтак далей.
Замест людзей, даруйце, «экскрэмэнты»? Ня можа не занепакоіць паведамленьне пра міліцыянта, які называў у Менску затрыманых людзей «кавалкамі гэ». Ці ў нармальнага чалавека, тым больш публічна, можа такое ўзьнікнуць жаданьне? Тым больш «пры выкананьні»? Ня можа.
Лукашэнка гісторык. І, напэўна, яго веды не абмяжоўваюцца абаронай Брэсцкай крэпасьці і штурмам Бэрліна. Ведае, мабыць, ня можа ня ведаць, што такое 25 сакавіка.
З аграмадным зьдзіўленьнем прачытаў зварот да жыхароў Гарадзенскай вобласьці, распаўсюджаны дзяржаўнымі сродкамі. Прачытаў, мабыць, са спазьненьнем. Рыхтаваўся тэкст відавочна да 25 сакавіка.
Сьціраецца з памяці, што кароткі час у нас была дзяржаўным гербам любімая Пагоня. Рыцар на кані зь мячом. 22 гады мінулі.
Чым далей, у рупара часьцей зьлятаюць словы «пятая калёна», нібы «яй-богу» або «чорт пабяры». А вынік — адно аскома.
Першая акцыя «недармаедаў» у Горадні была даволі сьціплай.
У навучальных установах пачалі «пісьмова» знаёміць з законам аб масавых мерапрыемствах. Трэба паставіць подпіс пад абавязкам ня ўдзельнічаць у мітынгах і грамадзкіх акцыях, якія «парушаюць грамадзкі парадак».
Пакуль галоўнае начальства доўга запрагае з круглым сталом, у Горадні правялі і ўздыхнулі з палёгкай. Можна ставіць галку. У будынку за сьпінай Леніна мясцовым апазыцыянэрам расказалі, што ўсё добра, у горадзе робіцца шмат станоўчага, пляны харошыя, трэба быць задаволенымі.
Зьезд Саюзу пісьменьнікаў абяцаў быць адметным, але аказаўся звычайным.
«5 аргумэнтаў прафэсара Краўцэвіча, чаму нельга мяняць назву Беларусі на Крывію ці Літву» выклікалі буру камэнтароў.
На здымках 1941-га, пасьля бамбёжак люфтвафэ, Менск выглядае пашкоджаным, але ня зьнішчаным. Пасьля вызваленьня ў 1944-м гэта суцэльная руіна, жывога месца не засталося. Ніколі не задумваліся: чаму?
Пад Масквой сабраліся пабудаваць рэйхстаг. Навошта? Для трэніроўкі. Для падтрыманьня патрыятычнага гарту. «Спасибо деду за победу», як напісана на некаторых беларускіх аўто.
Чытаю сёньня: урад зацьвердзіў плян па забесьпячэньні гендэрнай роўнасьці ў Беларусі. Які ён маладзец, урад. Але чаму паглыбляе няроўнасьць сярод пісьменьнікаў?
Кволая палітычная думка краіны крыху ажывілася ад пагалоскі. Што начальства нібы ня супраць мірна перадаць краіну ў іншыя рукі.
У парлямэнце дзьве дэпутаткі не з сыстэмы. Мы імі маем падставу ганарыцца. Але ім дасталася мужчынская роля.
Чарговы раз трапіўся на вочы загаловак: ля Горадні запрацуе сучасны завод перапрацоўкі сьмецьця. Хоць ушчыкні сам сябе. Колькі такіх загалоўкаў ужо было.
У Горадні новы конкурс на помнік. Герою рыцарскіх часоў. Давыду Гарадзенскаму. Я толькі за, але біць у літаўры, лічу, не выпадае заўчасна. Бывалі раней конкурсы, ды нічым закончыліся.
У мяне ёсьць усьведамленьне, што мае прадзеды былі крывічамі. Ці грэе мяне гэтая думка? Хутчэй так, чым не. Але што з гэтага вынікае? Хутчэй нічога сёньня надзвычай важнага. Хаця ўсьведамленьне падмуркаў — рэч неабходная.
Бывала нехта са сьвятароў ці з Саюзу палякаў езьдзіў у Ватыкан. І была сустрэча з Папам.
Інтрыгай зь мінулага году нам засталася сямігодка прэзыдэнта.
Разумею, польская «Культура» многіх бянтэжыць. Навошта нам? Дзеля чаго? Яны такога тэлеканалу ня ведаюць.
Я купляю расейскае, таму што я сэнтымэнтальны чалавек. Таму што мяне нашы «харчавікі» разам з начальствам трымаюць у чорным целе, лічаць другім гатункам. Мяне і тысячы іншых.
Некалькі разоў натыкаўся ў Горадні на групкі літоўскамоўных грамадзян. Хадзілі ад крамы да крамы, зазіралі ў аптэкі, часам у кавярню.
Ніякавата чытаць: некаторыя органы сьцяўшы зубы адрэагавалі на рашэтнікаўскія інсынуацыі наконт мовы беларусаў. Чаму?
Задаўбалі яны з гэтай беларускай мовай. Канстытуцыя! Дзяржаўная мова! Што такое канстытуцыя? Брашурка. Дзяржаўная. Якая яна дзяржаўная? Для шыльды толькі.
Шпіталь — гэта твой наркоз і ты, твой хірург і ты, твой дыскамфорт.
Заўчора ў інтэрнэце зьявілася пэтыцыя да старшыні гарвыканаму Горадні Мечыслава Гоя. Грамадзяне жадаюць мець у горадзе помнік каралю Стэфану Баторыю.
Насамрэч яго звалі Іштван. Але вугорцы не хапаюцца загрудкі, калі пачуюць Стэфан. Урэшце пад гэтым імем ён найбольш вядомы, паколькі пакінуў адметны сьлед у гісторыі. За Стэфана не крыўдуюць і румыны, вядома, што зь Сяміградзьдзя паходзіў, а гэта сёньня якраз у Румыніі.
Калісьці Алесь Белакоз распавядаў мне, як уцякаў гэтай Швэйцарскай далінай ад людзей з «органаў».
55 гадоў, як узарвалі ў Горадні гатычны касьцёл, называны Фарай Вітаўта. Ну які гэта помнік? Склад гэта быў. А навошта склад са званіцай? Ня кажучы пра крыжы. Абсурд!
Адбываецца рэнэсанс меншасьцяў, але ў польскіх падручніках аб гэтым ні слова ня знойдзеш.
Пісьменьнікі ня вельмі любяць размовы аб творах, якія яшчэ ня выйшлі, наогул пакуль яшчэ не закончаныя. Але расказаць часам хочацца, калі перад табой людзі, якіх гэта цікавіць.
Як я жыву? Што стварае фон жыцьця? Колькі ў ім беларускага? Зусім няшмат. Калі сесьці склаўшы рукі, застанецца мізэр.
Турыстычнага буму не чакайце. Яго ня будзе. Ну й што, што бязьвізавы ўезд на пяць дзён зрабілі на Аўгустоўскі канал і ў суседнюю Горадню. Што з таго? Гэта як мёртваму прыпаркі.
У стужцы навін — паведамленьне з былога замку Дракулы, што ў Румыніі. Маладая канадка выйграла ў конкурсе ноч у гэтым легендарным месцы.
Загрузіць яшчэ