Хутка 25 гадоў, як мы пахавалі ў Вільні Зоську Верас. Яна дажыла да 99-ці.
Заўсёды цікава, калі ў кагосьці зь вядомых у Штатах людзей выяўляюцца карані ў Беларусі. І адразу пытаньне – што з гэтым рабіць? Каб гэта стала нашым набыткам, бо нікому, апроч нас, яно, чыёсьці паходжаньне зь Беларусі, славы не складзе.
Баба, складзеная з каўбасы, у буфэце на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка, – нібы паганскі стод, які прысутнічаў у думках беларуса ўвесь апошні час.
Украіна закасала рукавы: 1200 ленінскіх статуй і бюстаў пакінулі п’едэсталы.
Беларуская мова – як адкрыты пароль без сакрэтных слоў, знакаў, лічбаў. Як сказаў паэт, родная мова адкрывае сэрцы.
У беларусаў больш няма радыё на дроце, савецкай радыёкропкі, якая павінна была вісець ці стаяць у кожнай кватэры, кожнай установе.
Дзень авіятара прамінуў, кажаце, незаўважна? П’яныя хеўры па вуліцах ня швэндаліся? У фантаны ня лазілі? А чаму? Чым лётчыкі горшыя ад дэсантнікаў? Што, у арміі служылі інакш? Ці «кішка танка»?
Папулярная беларуская газэта «Свабода» (закрытая судом увосень 1997-га) у 1991-м, у дні ГКЧП выйшла з задзірыстым заклікам на першай старонцы «Ніякай падтрымкі хунце!»
У саюзьніцкім нам Іране спадарожнікавымі антэнамі займаецца камандзір апалчэньня генэрал Махамад Рэза Нагдзі. У яго размова кароткая. Правёў спэцапэрацыю, далажыў: зьнішчаныя сто тысяч «талерак»!
Помнік Давыду Гарадзенскаму? Кашталяну замка? Ня веру! Ён жа ня меў, як вядома, дачыненьня да савецкай арміі альбо да царскай.
Корпус рэактара пачынае нагадваць сваёй архаічнасьцю самавар. Побач зь якім піць гарбату з сэрвізу – вельмі трывожна.
Краіна паступова апартрэчваецца, дадаючы да галоўнага твару, што ў кабінэтах, залях і казармах пад дахам, іншыя — на паветры.
Аэрапорт сталіцы можа быць ня толькі месцам з пасажырамі і валізамі. І з бутэлькамі віскі ў tax free. Культурны падмурак патрэбны, паколькі аэрапорт — паветраная брама краіны.
Што на польскай мяжы бываюць так званыя італьянскія страйкі, мне было вядома. Як толькі польскім мытнікам заманецца чагосьці патрабаваць, яны бастуюць па-італьянску.
Беларусы ў дзясятцы самых тоўстых народаў Эўропы. Прыехалі! Кожны чацьвёрты перакормлены. У чвэрці лішняя вага.
Пабываў у Варшаве, трапіў на 200-годзьдзе ўнівэрсытэту, атрымаў на сьвяце «скурачкі» з надпісам «Пашпарт Каралеўства Польскага».
Нічога не магу з сабой зрабіць: балалайкі не люблю. Не таму, што існуюць, а таму, што навязалі ў якасьці беларускага народнага інструмэнту. Паводле памераў – самага істотнага.
Пытаньне: ці ўзьнікала ў вас такая патрэба — «пашпіёніць»? Прасачыць, падслухаць? У мяне — не.
У Горадні закончылася самая масавая і шумная культурная падзея мінулых выходных у Беларусі. ХІ фэстываль нацыянальных культур. Дзіўна, але па Радыё Культура раніцай аб гэтым — ні слова.
Надрукавалі маю новую кнігу, называецца «Саргасава мора». Езьдзіў у Менск забраць.
Аляксандар Лукашэнка, можна сказаць, трапіў у струмень, пабываў у Ватыкане.
Быць пісьменьнікам ніхто не прымушае. Калі вырашыў ім стаць, то не наракай, што выбраў для сябе сьціплую ролю.
Пад вайсковым пляцам на Фолюшы ў Горадні аказаліся пахаваньні ваеннапалонных зь нямецкага шталагу 324. Сёньня адбываюцца раскопкі.
Пяцьдзесят гадоў таму на экраны выйшаў першы «індзейскі» фільм з удзелам куміра майго пакаленьня Гойкі Міціча.
Украінскія патрыёты заклікаюць зрабіць Крым сапраўдным востравам. Такая прапанова паступіла прэзыдэнту Ўкраіны Пятру Парашэнку.
Сталёвыя канструкцыі былых глушылак не працуюць. Патрэбныя грошы, каб іх дэмантаваць.
Цяжка сказаць. Гэтага ня ведае нават гендырэктар МАГАТЭ.
Ледавік пакінуў валуны будучым беларусам. Яны іх старанна размалёўваюць папараць-кветкай і птушкай бусел, расейскімі словамі.
Вострая брама? Замкавая гара зь вежай? Маё любімае месца ў Вільні сёньня – вуліца Літэрату.
Так, аўтар не зьяўляецца інжынэрам-энэргетыкам. Як не зьяўляецца ім і той, хто вырашыў за ўвесь беларускі народ.
(«Страшная праўда пра Астравецкую АЭС»)
Агрэсара расьцьвельвае безабароннасьць. Заўсёды лепш абараняцца. «Халяўны» Крым — прыклад.
Новая перамога на расейска-ўкраінскім фронце: расейцы спалілі 249 кг украінскай каўбасы.
Карацей, ня ведаю колькі сэкунд, але менш за хвіліну дакладна. Галоўнае – менш за хвіліну.
Калі я ехаў на працу ў «Гродзенскую праўду», мне было вядома, што горад калісьці лічыўся другой сталіцай БНР. Але для большасьці тутэйшых жыхароў гэта быў цёмны лес.
Адны кажуць, што пісьменьніцкай філіі ў Горадні 52 гады, іншыя, што ўсе 70.
Вітальд Вашчыкоўскі ў Горадні ўсклаў вянок да помніка польскай пісьменьніцы і сказаў пра сябе, што яго можна лічыць тутэйшым: яго маці паходзіць з Ваўкавыску.
Чыноўнік ніколі не забываецца, што родная мова — заўсёды палітыка.
З камяніцы, дзе была камэндатура палка (вядомай па здымку 1919 году) зьнялі сьцягі — беларускі і літоўскі ды «Пагоню».
Рэспубліканская газэта з такой назвай выходзіла некалі ў Горадні, была закрытая судом пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году.
Брэйвіку нецікава сядзець, хочацца да народу. Судзіцца з Нарвэгіяй.
Сівыя, але баявыя. Удзельнікі гарадзенскай «Паходні» ўспаміналі былыя дні. Клюбу споўнілася трыццаць гадоў.
10 сакавіка (1864) – дзень гібелі нацыянальнага героя, што ніяк у Беларусі не адзначаецца. А з ордэнам Каліноўскага адбылася зусім вартая жалю гісторыя.
Чырвоны чалавек быў добры і харошы, калектывіст, атэіст, змагаўся за мір на ўсёй Зямлі. І заўзяты ананімшчык.
Нацыяналісты пагражаюць існаваньню сінявокай рэспублікі. Усіх на ўлік, у чорны сьпіс! Мы ім пакажам, «хто ў хаце Ленін».
Пад Масквой заснавалі «Партызанскую вёску», забаўляльна-турыстычны аб’ект, беларусы зажурыліся ў кутку са сваёй «лініяй Сталіна».
Ордэн Скарыны існуе цэлых дваццаць гадоў. Нарэшце ўказ — адзначыць працаўнікоў на ніве беларускай культуры ў Польшчы.
Беларусу добра вядома: мову лепей трымаць у музэйнай вітрыне. На ганаровым месцы, але за шклом. Можна нават не папярэджваць «Рукамі не датыкацца!»
На дарогах Беларусі і Эўропы – машыны, што маюць у авале першыя дзьве літары краіны, якой не існуе ў прыродзе. Byelorussia, BY.
Неспакойна ў сьвеце. Хлеб пахне порахам. Міжволі ўзгадаеш аб існаваньні генэрал-губэрнатараў.
Загрузіць яшчэ