Для Ўладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі прэзыдэнцкія выбары даўно перасталі быць электаральнай працэдурай, а прэзыдэнцкія тэрміны сталі проста адрэзкамі вымярэньня каляндарнага часу, як дзень, год ці дзесяцігодзьдзе.
Дзеля чаго Пуцін яшчэ да вайны прымусіў Лукашэнку пачаць дрэйф у бок таталітарызму і чаму перамены ў Беларусі і Расеі непазьбежныя.
Юная мянчанка пайшла ў суд і пазбавіла свайго бацьку бацькоўскіх правоў. Аказваецца, так таксама можна.
Польскі цэнтар вывучэньня грамадзкай думкі апублікаваў вынікі апытаньня на тэму «Якія нацыі палякі любяць найбольш, а якія найменш?» Выявілася, беларусаў ня любяць 43% палякаў, абыякавыя 21%, ставяцца з сымпатыяй 24%.
Чым можа быць заклапочаны дыктатар на схіле веку, пасьля 30 гадоў аднаасобнай улады, усьведамляючы, што адведзены яму гісторыяй час няўмольна скарачаецца і набліжаецца да фіналу?
Ня ведаю ніводнай краіны, дзе дзяўчат і жанчын не даводзілася б «вучыць, як пазьбегнуць згвалтаваньня». І ніводнай краіны, дзе гэтаму б масава «вучылі» хлопцаў.
Менск мяняе свой вонкавы выгляд, зьнікаюць вядомыя кожнаму зь дзяцінства вулічныя шыльды і «візытоўкі».
3 сакавіка 1944 году, 80 гадоў таму, у Вільні ва ўласнай кватэры на вуліцы Ясінскага быў забіты беларускі драматург, пісьменьнік, артыст, тэатральны рэжысэр, тэатразнаўца, рэдактар і выдавец, грамадзкі дзяяч Францішак Аляхновіч.
Бывалі часы, калі Масква мірна вяртала чужыя землі. Так здарылася сто гадоў таму, 3 сакавіка 1924 году, калі беларусы без вайны больш як удвая павялічылі тэрыторыю рэспублікі.
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Ніхто ня хоча прызнаваць, што таксама можа пацярпець ад злачынства. Але замест таго, каб проста прамаўчаць, аднесьці свае страхі псыхолягу ці хоць бы гучна выказацца пра сьвет, у якім жанчыны нідзе ня могуць адчуваць сябе ў бясьпецы, яны пачынаюць перакідаць віну з нападніка на пацярпелую.
Стварэньне нэгатыўнага вобразу беларусаў, якія былі вымушаныя пераехаць у Літву, — гэта падступная апэрацыя Крамля і ягонага менскага сатэліта з адной мэтай: зрабіць зь беларусаў у вачах літоўцаў «страшылку» і тым самым адцягнуць увагу ад сапраўдных пагроз.
Заканчэньне расейска-ўкраінскай вайны можа быць значна бліжэйшым і хутчэйшым, чым сёньня многім здаецца.
У перакладзе з чынавенскай мовы на беларускую гэта значыць вось што: нельга нікому расказваць, што дзеці — гэта вялікая адказнасьць, і што да іх нараджэньня трэба ставіцца сур’ёзна, што гэта павінна быць узважаным рашэньнем.
Пра тое, што гэтыя «выбары» насамрэч — прызначэньне, сказана шмат. Большасьці найбольш верагодных дэпутатаў новай Палаты прадстаўнікоў ніхто ня ведае, а за некалькіх асобаў, якіх людзі маглі бачыць у тэлевізары, падставаў галасаваць няма, піша Сяргей Дубавец.
Аляксей Навальны як ніхто іншы ўвасабляў хаця б нейкую надзею на тое, што Расея можа збочыць са сваёй самазабойчай гістарычнай траекторыі. Пуцінскі рэжым гэтую надзею зьнішчыў.
Сцэнароў нападу Пуціна на Эўропу шмат, палітыкі і палітолягі навыперадкі прапануюць свае вэрсіі, якія звычайна не даюць адказу на пытаньне: чым гэта ўрэшце можа скончыцца, а значыць — які ў гэтым, па вялікім рахунку, сэнс?
Будучыня беларускай незалежнасьці такая ж няпэўная, як і зыход расейска-ўкраінскай вайны. Ці захаваецца Беларусь як сувэрэнная дзяржава, калі Кіеву ня ўдасца перамагчы ў супрацьстаяньні з Масквой?
Лукашэнка ня раз заяўляў, што хоча наладзіць адносіны з Польшчай. Маўляў, суседзяў не выбіраюць. З боку Варшавы звычайна гучыць у адказ: вызваленьне Пачобута для нас — прыярытэт. Але Пачобут застаецца ў турме. Чаму? І галоўнае, пра што сьведчыць гэтая гісторыя?
У Берасьцейскай вобласьці плянуюць адкрыць гарачую лінію для пацярпелых ад хатняга гвалту. Фармальна гэта можна лічыць добрай навіной, але д’ябал, як звычайна, хаваецца ў дэталях.
Чым уяўляецца Каардынацыйная рада дэмакратычных сіл у выгнаньні і чым яна можа стаць?
Чаму многія абставіны і ўмовы выбарчай кампаніі, якая адбываецца цяпер у Беларусі, сьведчаць пра страх і няўпэўненасьць рэжыму ва ўласнай будучыні.
Ад доўгачаканага інтэрвію Пуціна ў амэрыканскага журналіста Такера Карлсана чаканьняў, як выявілася, было няшмат, а тыя, якія былі, пацьвердзіліся.
Словы, якія я вынес у загаловак, належаць начальніку турэмнага клюбу (ніжэй дам цытату ў арыгінале). Рэч у тым, што пра факты дыскрымінацыі беларускай мовы ў Беларусі мы гаварылі і гаворым амаль штодня, але заўсёды гэтыя факты насілі прыватны або прыхаваны характар.
Лукашэнка рыхтуецца часткова падзяліцца ўладай дзеля таго, каб у Беларусі нават пасьля ягонага сыходу не было сапраўдных дэмакратычных выбараў.
Адспрачаліся пра «Слова пацана», узяліся за «Майстра і Маргарыту». Расейскія фільмы-кнігі-артысты дамінуюць у карціне сьвету беларусаў, хай сабе і з рознымі знакамі: плюс ці мінус.
«Якім чынам генацыд габрэяў, што праводзілі нацысты, ператварыўся ў „генацыд беларускага народу“ — невядома. Адбылася чарговая падмена паняткаў», — піша Сяргей Дубавец.
Нядаўняя гісторыя ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце са звальненьнем выкладчыка і выключэньнем студэнткі дазваляе зразумець, чаму жанчыны часта моўчкі цярпяць хамства і дамаганьні.
Той, хто стварае палітычны рэжым, які грунтуецца на крывадушнасьці і хлусьні, урэшце сам становіцца ахвярай лісьлівасьці і няпраўды ўласных чыноўнікаў.
Сто гадоў бязь Леніна. Ці варта беларусам быць удзячнымі правадыру бальшавіцкай рэвалюцыі.
Усё, што цікавіць рэжым Лукашэнкі, — гэта ляяльнасьць, і калі яе няма, дык аніякая традыцыйнасьць не ўратуе і ня будзе ў сьпісе зьмякчальных абставінаў.
Ці магчыма выйграць вайну (нават справядлівую, абарончую), калі няма ўсенароднага ўздыму і татальнай канцэнтрацыі высілкаў грамадзтва і дзяржавы.
У Беларусі забаранілі рэклямаваць замежную вучобу ці працу паўсюль, акрамя інтэрнэту. Хутчэй за ўсё, улады стануць тлумачыць гэта абаронай беларусак і беларусаў ад гандлю людзьмі, але рэч, вядома, ня ў гэтым.
Ці магчыма схавацца ад палітыкі, не пакідаючы тэрыторыю дыктатуры.
Імпэрыі на эўрапейскім кантыненце даўно зьніклі, але працягваюць уплываць на лёсы краін і народаў, у тым ліку тых, якія імпэрскімі ніколі не былі.
Лукашэнка кажа, што ў Беларусі няма чужых дзяцей, і я ня ўпэўнена, які кантэкст гэтага выказваньня больш цікавы — той факт, што ў Беларусь вывезьлі скрадзеных украінскіх дзяцей, ці той, што сярод палітзьняволеных ёсьць і падлеткі, і шматдзетныя мамы і таты.
«Зьнікнуць» хваробы і станы, якія патрабуюць кругласуткавага назіраньня, і так званыя ўлады нібыта забудуць пра тое, што яны сваімі рукамі ўскладнілі працэс накіраваньня чалавека ў інтэрнат.
Чаму позьнесавецкі аўтарытарызм існаваў у значна больш мяккай і лагоднай форме ў параўнаньні з рэжымам, які пасьлядоўна выбудоўвае ў Беларусі Лукашэнка.
У кнігах пра Гары Потэра былі дэмэнтары — сьляпыя істоты, што сілкуюцца добрымі эмоцыямі людзей і вымушаюць іх зноў і зноў перажываць найгоршыя ўспаміны. Вось і рэжым Лукашэнкі — такі вялізны дэмэнтар, што высмоктвае з нас добрыя ўспаміны і, здаецца, самую здольнасьць адчуваць нешта добрае.
Пасьля Украіны Крэмль можа распачаць новую агрэсію. Чаму дыктатары не спыняюцца, пакуль іх цалкам не разграмілі.
Трыццаць гадоў ён па-майстэрску ліквідоўваў канкурэнтаў і перасьледаваў апазыцыю, выпальваў на палітычным полі ўсё жывое, што паднімала галаву і пагражала ягонай аднаасобнай уладзе. Але за такія «ўменьні» народнымі героямі не становяцца.
Загрузіць яшчэ