Будучыня беларускай футбольнай папялушкі ФК «Крумкачы» высьветліцца неўзабаве. Як і лёс сёлетняга Дня Волі.
Дзяржава адзначае сто гадоў Узброеным сілам РБ!.. Цяжка зразумець, чаму была абраная менавіта гэтая дата для такога дня, праўда, у нашай дзяржаве шмат чаго цяжка зразумець.
Галавой відэаапэратара Белсату Андрэя Козела міліцыянты вынесьлі дзьверы выбарчага ўчастку, далі журналісту па рэбрах, зламалі палец і ў судзе выступаюць як сьведкі.
Днямі йшоў міма Купалаўскага тэатру, як раптам пачуў авацыю, павярнуў са сквэру да цэнтральнага ўваходу і ўсё зразумеў, купалаўцы разьвітваліся зь Генадзем Гарбукам.
Калі глядзіш стужку навінаў, яскрава разумееш, як няўхільна мяняецца час. Тыя мэханізмы, што не давалі збою, і людзі, што іх увасаблялі, робяцца непатрэбнымі.
Нечаканы вэрдыкт Міжнароднага арбітражнага суду, які апраўдаў большую частку дыскваліфікаваных расейскіх алімпійцаў, напаліў і без таго гарачую атмасфэру, што да алімпійскіх гульняў у карэйскім Пхеньчхане.
Сталічнае тэлебачаньне (СТВ) адмовілася ад расейскага складніка ў сваёй праграме! Такую навіну нядаўна актыўна абмяркоўвалі недзяржаўныя інфармацыйныя рэсурсы і сацсеткі. У чаканьні новай эпохі БТ ды рэвалюцыі ў дзяржаўнай мэдыяпрасторы.
Каб ня трапіць у аўтазак 19 сьнежня 2010 году літаральна любому мінаку ў цэнтры Менску патрэбны быў толькі шанцунак. Мне пашанцавала тройчы.
Дакладней, за тое бязьмежнае нахабства ў допінгавай палітыцы, зь якім Расея дасягнула трыюмфу ў алімпійскім Сочы, на тле якога і адбылася анэксія Крыму.
Скончыўся, бадай, самы неадназначны за апошнія гады футбольны чэмпіянат Беларусі. Шэраг папярэдніх гадоў чэмпіён вызначаўся датэрмінова, і гэта быў клюб БАТЭ.
Учора позна ўвечары адбыўся бой за тытул рэгулярнага чэмпіёна сьвету паводле адной з асноўных прафэсійных баксэрскіх арганізацый WBA паміж Аляксандрам Усьцінавым і Мануэлем Чарам.
Неяк калега распавёў пра тое, што вядомы беларускі нацыяналіст-бізнэсовец, адзначаны шнарамі змаганьня за Беларусь яшчэ ў 1980-я, атрымаў карту паляка.
Беларуска-расейскія адносіны зьведалі розныя пэрыяды, былі тут і сьвяты сумеснай застольнай песьні, і часы заклятай дружбы.
Неяк гадоў пятнаццаць таму, пад час чэмпіянату сьвету па хакеі адзін з прыяцеляў, нешараговы актывіст Хартыі’97 у размове са мной прызнаўся, што ня будзе, і ўвогуле, маўляў, ня варта падтрымліваць нацыянальную каманду на гэтых спаборніцтвах.
Ініцыятыва футбольнага клюбу БАТЭ спагнаць штраф памерам 5000 эўра з хлопца, што выбег на поле з нацыянальным сьцягам, абурыла Насту Дашкевіч.
Ішоў уначы на імпрэзу «(не)расстралянай паэзіі» на курапацкую гару. Ішоў па размоклай глебе, ногі сьлізгалі, ліў дождж. Ішоў і думаў, што восемдзесят гадоў таму сюды йшлі тыя, чые вершы сёньня будуць дэклямаваць.
Нават ня памятаю, калі гэта пачалося. Здаецца, яшчэ з 1970-х, калі ў Барсу выправіўся легендарны галяндзец Ёган Кройф.
Зьвярнуўся з пытаньнямі калега, які рыхтаваў матэрыял пра незалежную тэлевізію 1990-х. У прыватнасьці пра 8 незалежны канал.
Футбольны адборачны турнір на чэмпіянат сьвету скончыўся, вызначыліся ўсе ўдзельнікі спаборніцтваў. А таксама тыя, каму не пашанцавала. Беларусь апынулася сярод другіх, прычым задоўга да сканчэньня адбору.
— Армія гэта... гэта... школа жыцьця, — гаварыў на маіх провадах у тую самую армію, абняўшы мяне за плечы, падвыпіўшы дзядзька Андрэй.
Калісьці ў 1990-х легендарная газэта «Свабода» выйшла з сэнсацыйным рэпартажам-расьсьледаваньнем пра тое, як праваслаўная царква занялася прыбытковым бізнэсам – гандлем гарэлкай і тытунём.
Я ня надта вялікі аматар жаночага гульнявога спорту, усё ж хуткасьці, сіла, спрытнасьць на парадак меншыя, чым у мужчынскім выкананьні, але ёсьць адна катэгорыя, якая не падыходзіць і не ацэньваецца фізычнымі парамэтрамі.
Сябра з тыдзень таму запрасіў у сваю вясковую лазьню. Пакуль ехалі да ягонай сядзібы, я глядзеў па бакох на палеткі. Абапал дарогі раскінуліся шырокія й бяскрайнія бульбяныя палі — дзяржаўныя, прыватныя, асабістыя.
У 1997 годзе пад час паездкі ў Чачню на прэзыдэнцкія выбары ў мяне ўзьнікла праблема зь вяртаньнем на радзіму.
У Славеніі сьвята. Перамога нацыянальнай каманды на баскетбольным чэмпіянаце Эўропы стала сэнсацыяй.
Расейская танкавая армія, паднятая па трывозе, рушыла ў Беларусь. Так, нібыта, пачаліся вайсковыя вучэньні «Захад 2017».
Дзень беларускай вайсковай славы — дата ад самага пачатку свайго сьвяткаваньня яркая і адназначная ў сваёй прыхільнасьці да незалежнасьці краіны, таму і стаўленьне да гэтае даты, як лякмусавая паперка, вызначае адносіны дзяржавы Беларусь да ўласнага сувэрэнітэту.
Малады Фронт адзначае дваццацігодзьдзе. Стужку поўняць фоткі канца 1990-х. Дваццаць гадоў дастатковы час, каб пасталець. Тым больш, што ўсьведамленьне новае рэальнасьці, якая напаўзае на нашу прастору, падганяе гэтую сталасьць.
Неяк драматычна, калі не трагічна пачаўся адбор на расейскі чэмпіянат сьвету па футболе для беларускай нацыянальнай каманды.
Бой паміж амэрыканцам Флойдам Мэйвэйзэрам ды ірляндцам Конарам МакГрэгарам, які днямі адбыўся ў Лас-Вэгасе, менаваўся ня йнакш як бой стагодзьдзя.
Так здарылася, што ў 2000-х колькі гадоў запар пад канец жніўня я апынаўся ў Крыме.
Неяк напачатку гэтага футбольнага сэзону выйшла ў мяне размова з калегам-прыхільнікам барысаўскага БАТЭ наконт менскіх «Крумкачоў».
У палацы спорту «Ўручча», намоленым гандбольным месцы, спорткамітэт Збройных Сілаў прымусіў прыбраць з-пад зводаў арэны майкі спартоўцаў-алімпіёнікаў.
Апынуўся на выходных на галоўным месцы тусоўкі сёньняшняй моладзі, на вуліцы Зыбіцкай. Затэлефанаваў прыяцель-бізнэсовец, кажа, хадзем пасядзім-паглядзім-параўнаем. Пайшлі.
Еду ў аўтобусе й чую, як кампанія мужчын сярэдняга веку абмяркоўвае навіну: неўзабаве міліцэйскія патрулі ў беларускіх гарадах і мястэчках будуць умацаваныя вайсковымі.
Год таму на Дзень дэсантніка я распавядаў, як хлопцы ў блакітных барэтах за столікамі каля ўнівэрсаму «Цэнтральны» ў Менску бедавалі, што ў Беларусі такога сьвята няма і роду войск такога няма, таму яны сьвяткуюць як у Расеі.
Навіна пра тое, што капітан нацыянальнай хакейнай зборнай Беларусі Андрэй Стась заключыў кантракт з омскім «Авангардам» і атрымаў пашпарт суседняй краіны, выходзіць за межы чыста спартовых навін.
З часу гібелі брыгаднага генэрала збройных сіл непрызнанай Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыі і адначасова галоўнага дэмана-тэрарыста Расеі на Каўказе 1990-ых і нулявых Шаміля Басаева мінула адзінаццаць гадоў.
Шматпакутны салігорскі «Шахтар» зноў наступіў на свае заўсёдныя граблі. У літоўскім Марыямпалі на апошняй хвіліне прапусьціў гол, які чарговы раз закрэсьліў магчымасьць салігорцам далей рушыць па шляху Кубка Лігі Эўропы.
Выйшлі апошнія затрыманыя ў справе «Белага легіёну». Але пытаньне «Чаму іх затрымлівалі?» засталося.
Як усё ж няпэўна й непрадказальна віруе жыцьцё ў краіне Беларусь, дзе ніякіх гарантый нармальнага існаваньня не дае ні відавочны посьпех, ні чэснае слова, ні зацьверджаная ўсімі магчымымі пячаткамі афіцыйная дамова.
«Парадны» танк, які заваліў ліхтарню на праспэкце Незалежнасьці справакаваў размовы пра мэтазгоднасьць вайсковых парадаў як такіх. Наўпрост сутыкнуліся дзьве сьвядомасьці, мілітарная й грамадзянская.
У Беларусі зноў загаварылі пра мабілізацыю. Такая служба будзе ўведзеная Міністэрствам абароны.
Начальнік прэзыдэнцкай адміністрацыі Натальля Качанава на нарадзе па разьвіцьцю хакея заявіла наконт спорту наступнае: «гэта ідэалёгія, гэта тое, што можа зьяднаць нацыю».
Беларуская гандбольная зборная шосты (!) раз запар прабілася на топ-турнір, на гэты раз на чэмпіянат Эўропы. Прабіліся, заняўшы першае месца ў сваёй групе, якую не назавеш лёгкай, бо і палякі, і румыны, і сэрбы толк у гандболе знаюць.
Прыйшла навіна з Украіны, што беларусу Міхалу Жызьнеўскаму прысвоена званьне Героя Ўкраіны.
Было проста цікава, ці будуць шукаць тую даму, што зьняла й выклала ў інтэрнэт відэа затрыманьня хлопца ў мэтро.
Чарговая навіна ад Белсату зноў разьвярэдзіла й наструніла грамадзкую думку.
Відэа затрыманьня дзецюка ў мэтро набірае колькасьць праглядаў, абрастае рэпостамі, камэнтамі. Набывае ўласную энэргетычную важкасьць, відавочна нэгатыўную.
Загрузіць яшчэ