Становіцца зразумелым, чаму Аляксандар Лукашэнка з такой лёгкасьцю паабяцаў адмяніць гэты падатак на дармаедзтва. Была ўлічаная чалавечая псыхалёгія: мала хто з тых, хто сплаціў гэты падатак, прыйдзе яго забіраць. Тым больш калі, як высьвятляецца, зрабіць гэта немагчыма, бо няма адпаведнай дакумэнтацыі.