У іх частка ўдзельнікаў акцыі пратэсту маюць намер правесьці ноч.
На матчы ў Нямечччыне беларускіх заўзятараў не прапускалі з Пагоняй і бел-чырвона-белымі сьцягамі на просьбу беларускай фэдэрацыі футболу, патлумачыў прэсавы сакратар нямецкага футбольнага зьвязу.
Галоўная інфармацыйная перадача на грамадзкім канале TVP цалкам праігнаравала масавую прысутнасьць беларусаў у Вільні 22 лістапада, а ў адным з кадраў беларускі сьцяг выдалі за польскі.
Над фрагмэнтамі Верхняй царквы ў Горадні зьнялі часовы кансэрвацыйны павільён. На гэтым месцы будуць праводзіць археалягічныя раскопкі.
Сёлета за хабар у Менску судзілі мэдыкаў, чыноўнікаў, сьледчых і спартоўцаў. Дайшла чарга да пажарнікаў. Абвінавачаньні — у атрыманьні і даваньні хабару, а таксама ў махлярстве.
Пасьля абурэньня жыхароў і публікацыі Свабоды магілёўскія ўлады вырашылі расьсяліць найстарэйшы ў абласным цэнтры інтэрнат, дзе на 80 чалавек прыпадаў адзін душавы пакой.
Да акцыі ўжо далучыліся лідэры і прыхільнікі апазыцыйных палітычных партый.
25 лістапада Беларусь з рабочым візытам наведваюць міністры замежных спраў Фінляндыі і Швэцыі. Яны правялі перамовы з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, міністрам замежных спраў Уладзімерам Макеем, сустрэліся з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці і апазыцыі.
Дзяржаўная дума Расеі прыняла ў трэцім чытаньні законапраект, які дазваляе прызнаваць «замежнымі агентамі» фізычных асобаў. Дакумэнт падтрымалі 311 дэпутатаў, чацьвёра ўстрымаліся.
Намінальны налічаны сярэдні заробак (да вылічэньня падаткаў і збораў) у Беларусі ў кастрычніку склаў 1123,4 рубля.
Лукашэнка расказаў пра размову аб выбарах у Палату прадстаўнікоў зь міністрамі замежных спраў Швэцыі — Ан Ліндэ і Фінляндыі — Пэка Хаавіста.
У Дрэздэне абрабаваны музэй старадаўніх ювэлірных вырабаў «Зялёнае сховішча» (Grünes Gewölbe).
Аляксандар Лукашэнка 25 кастрычніка сустрэўся з губэрнатарам Калінінградзкай вобласьці Расеі Антонам Аліханавым.
Ці змаглі зламысьнікі трапіць у памяшканьне, невядома. Але на першым паверсе будынка ў самым цэнтры гораду разьбітае шкло. Чырвона-зялёны сьцяг на будынку спалілі, застаўся толькі абпалены абрывак.
«Ён напісаў, што мяне трэба адправіць на прымусовае псыхіятрычнае лекаваньне». На аўтара «голай акцыі» завялі адміністрацыйную працу за непавагу да грамадзтва.
Былы палітзьняволены Андрэй Кім падтрымаў журналіста Ўладзімера Чудзянцова.
24 лістапада у Менску выступіў скандальны расейскі рэпэр Face, які сьпявае пра свабоду і турму. Схадзілі на канцэрт і запыталіся ў маладых, чаму ім блізкія ягоныя песьні.
Міжнародны кансорцыюм журналістаў-сьледчых апублікаваў атрыманыя ім ад неназваных крыніц сакрэтныя дакумэнты кітайскіх уладаў аб функцыянаваньні лягераў, у якіх утрымліваюцца мусульмане — жыхары Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна на паўночным захадзе Кітая.
Буйныя інфармацыйныя агенцтвы «байкатавалі» ўрачыстасьць, нават пра яе не згадаўшы. Затое на многіх менш афіцыйных пляцоўках адзначаўся выразна «антырасейскі кантэкст» публічнай дзеі.
Вашынгтон і Брусэль расчараваныя тым, што ў новай Палаце прадстаўнікоў няма ніводнага апазыцыянэра.
Украіна ў 2020 годзе плянуе закупіць у Беларусі 2,1 мільярда кіляват-гадзін электраэнэргіі. Такі аб’ём ужо ўключаны ў прагнозны балянс электрычнай энэргіі Аб’яднанай электрычнай сыстэмы Ўкраіны налета.
У рэчах Уладзімера Чудзянцова ў цягніку знайшлі 0,87 грама марыхуаны. Перад памежным кантролем ён пісаў сябру, што можа здарыцца правакацыя.
Кіраўнік МЗС Люксэмбурга прапанаваў Эўрапейскаму зьвязу прызнаць Палестыну, паведаміла выданьне Der Tagessoiegel.
Рэпкаўскі раённы суд Чарнігаўскай вобласьці аштрафаваў грамадзяніна Беларусі за спробу перамясьціць з Украіны ў Беларусь 0,56 грама канабісу.
Судзьдзя чытала рэзалюцыйную частку прысуду больш за гадзіну. Асноўныя фігуранты атрымалі па 11 гадоў пазбаўленьня волі.
Пра гэта распавёў адвакат журналіста Аляксандар Галіеў. Цяпер Уладзімер Чудзянцоў арыштаваны.
Маштаб, зь якім патрыёты Беларусі праз візавы кардон і працоўны графік прарваліся ў Вільню, каб ушанаваць Кастуся Каліноўскага, бацьку нацыі, — маштаб гэты шакаваў усіх.
Кандыдаты ад апазыцыйных рухаў і партый у Ганконгу атрымалі пераканаўчую перамогу на выбарах у раённыя саветы дэпутатаў 18 акругаў Ганконгу, якія прайшлі 24 лістапада.
Сацыёлягі адзначаюць вялікі рост пратэставай актыўнасьці ў Расеі ў 2019 годзе: у трэцім квартале ў краіне прайшло больш за 580 пратэстаў, а з пачатку году — 1443, і гэта рэкордны паказьнік за апошнія некалькі гадоў.
Пяць гадоў быў «пад прыкрыцьцем», кажа былы кіраўнік Горлаўкі.
Знакаміты ў мінулым футбаліст, экс-гулец нацыянальнай зборнай Аргентыны Дыега Марадона павіншаваў берасьцейскае «Дынама» з тытулам чэмпіёнаў Беларусі. Пра гэта ён напісаў у сваім Інстаграме.
Сёньня былы кандыдат у дэпутаты Аляксей Лазараў пайшоў у войска. На працягу ўсёй сваёй нядоўгай кампаніі ён даводзіў, што закон «аб адтэрміноўках» несправядлівы. А вось «адкасіць» ад службы нават не паспрабаваў.
У другім туры празаходні Кляўс Яганіс перамог левую экс-прэм’ерку Віярыку Дэнчылэ.
Міністар абароны ЗША Марк Эспэр папрасіў пайсьці ў адстаўку міністра вайскова-марскога флёту Рычарда Спэнсэра, які меў дачыненьне да спрэчнага разгляду справы марскога пяхотніка, абвінавачанага ў вайсковых злачынствах у Іраку.
«Нашыя выбарчыя камісіі разгубіліся, разгубіліся выбарнікі. Гэта беларусы, яны ж безабаронныя перад нахабнікамі».
Прадстаўніца Польшчы Вікторыя Габар стала пераможцай міжнароднага песеннага конкурсу «Дзіцячая Эўравізія — 2019», фінал якога прайшоў у польскім горадзе Глівіцэ.
25 лістапада — міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын. Гэты дзень быў заснаваны Генэральнай Асамблеяй ААН у 1999 годзе.
Ад гэтага часу ўрад Швэцыі ў афіцыйных зносінах будзе называць Беларусь па-швэдзку Belarus замест Vitryssland (Белая Расея). Пра гэта паведаміла міністарка замежных справаў Швэцыі Ан Ліндэ ў сваім артыкуле ў выданьні Dagens Nyheter.
Падзеі 25 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Спроба збройнай абароны незалежнасьці Беларусі ў раёне Слуцку ў лістападзе і сьнежні 1920 году ўвайшла ў гісторыю пад назвай Слуцкі збройны чын.
Падчас візыту ў японскі горад Хірасіма Папа Рымскі Францішак асудзіў выкарыстаньне ядзернай зброі і назваў гэтую зьяву «злачынствам».
Былы мэр Нью-Ёрку, адзін з самых багатых людзей у сьвеце Майкл Блумберг у нядзелю афіцыйна ўступіў у барацьбу за прэзыдэнцкую намінацыю ад Дэмакратычнай партыі, паведамляе Голас Амэрыкі.
Віцэ-прэзыдэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэту і старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі Віктар павіншаваў берасьцейскае «Дынама» з перамогай у чэмпіянаце і перадаў словы ад прэзыдэнта Беларусі, перадае выданьне Tribuna.
У Маскве і Новасыбірску 23 лістапада прайшлі акцыі і пікеты «ў абарону традыцыйных духоўна-маральных каштоўнасьцяў і традыцыйных сем’яў, і недапушчэньня прыняцьця закону аб сямейна-бытавым гвалце ў Расеі».
Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел у сэсіі Савету калектыўнай бясьпекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бясьпецы (СКБ АДКБ), якая пройдзе 28 лістапада ў Бішкеку пад старшынствам прэзыдэнта Кіргізстану Сааранбая Жээнбекава.
Супрацоўнікаў МУС Туркмэністану, чые блізкія сваякі працуюць за мяжой, пад пагрозай звальненьня абавязалі вярнуць іх у краіну. Пра гэта паведамляе туркмэнская служба Радыё Свабода.
Журналіста Ўладзімера Чудзянцова арыштавалі на два месяцы, паведаміў Свабодзе ягоны адвакат Аляксандар Галіеў.
Міністар эканомікі Нямеччыны Петэр Альтмайер прыраўняў бясплатны доступ у інтэрнэт да права на адукацыю і мэдычную дапамогу, паведамляе Deutsche Welle.
Загрузіць яшчэ