Свабода вывучае матэрыялы ў нядаўна адкрытых архівах СБУ пра ўдзел беларусаў у войнах за незалежнасьць Украіны.
Сьведчаньні былога чыноўніка Крымскага ўраду.
Лічыцца, што праца зь людзьмі можа памалу прыводзіць да неспрыяльных псыхалягічных зьменаў — прафэсійнай дэфармацыі асобы. Да так званых групаў рызыкі псыхолягі адносяць юрыстаў, супрацоўнікаў праваахоўных структураў, турэмнікаў.
Сэнатар ЗША у эксклюзіўным інтэрвію Радыё «Свабода» заявіў, што і расейскія, і азэрбайджанскія ўлады «нельга назваць прыемнымі хлопцамі» і «было б фантазіяй лічыць, што яны б вызвалілі Надзею Саўчанку і Хадзіджу Ісмаілаву па сваёй волі» .
Беларускай незалежнасьці ў жніўні споўніцца 25 гадоў. Незалежнасьць — гэта?.. Прапануйце свой фотаадказ!
Фелікс Шкірманкоў, вэтэран вайны, сябра Беларускага Народнага Фронту і Таварыства беларускай мовы, літаратар, журналіст.
У Магілёве сёлета дзьве школы гатовыя набраць першыя клясы зь беларускай мовай навучаньня. Пра гэта было заяўлена 26 траўня на абмеркаваньні пытаньняў беларускамоўнай адукацыі ў горадзе.
Праект «Смотри в оба» тэлеканалу Радыё Свабода «Настоящее Время» пра рэакцыю расейскіх і ўкраінскіх СМІ на абмен Надзеі Саўчанкі і «байцоў ГРУ».
27 траўня музэй-сядзіба «Пружанскі палацык» арганізуе «Ноч вышыванкі», прысьвечаную міжнароднай акцыі «Ноч музэяў».
Беларускія грамадзкія актывісты, якія актыўна падтрымлівалі Надзею Саўчанку, камэнтуюць яе вызваленьне і вяртаньне на радзіму.
Як паведамляе наш карэспандэнт, сёньня суд у Баку, разглядаючы апэляцыю азэрбайджанскай журналісткі Хадзіджы Ісмаілавай, прыняў рашэньне вызваліць яе з адтэрміноўкай выкананьня прысуду.
Найстарэйшая жыхарка сярод самасёлаў чарнобыльскай вёскі Савічы — 94-гадовая Хвядора Беразьняцкая.
Помнік зьбіраюцца адкрыць ужо празь месяц.
«Журналістыка — гэта такая прафэсія (калі мы маем справу менавіта з журналістыкай, а не з прапагандай), дзе бяз прынцыпаў аніяк нельга існаваць».
Былы дэпутат Вярхоўнага Савету Сяргей Навумчык прыляцеў у Менск пасьля 20 гадоў палітычнай эміграцыі. Адразу з аэрапорту ён паехаў да магілы Васіля Быкава.
Беларускі мікраблогер belamova прэзэнтуе на старонцы Радыё Свабода ў Youtube вірусны відэаролік, прысьвечаны працы пракрамлёўскіх троляў у інтэрнэце.
У «расстрэльны сьпіс» расейскай ваенізаванай нацыяналістычнай групоўкі «E.N.O.T. Corp» быў унесены 30-гадовы мянчук Зьміцер — за тое, што быццам бы «супрацьдзейнічае расейскамоўным».
Як зь дзяржмузэю зрабіць модную арт-пляцоўку, Свабодзе апавялі ягоныя маладыя супрацоўнікі.
Выбары прэзыдэнта Аўстрыі праходзілі ў надзвычай напружанай барацьбе.
Што азначае заява міністра энэргетыкі Расеі пра роўнадаходныя цэны на газ для Беларусі празь 9 гадоў?
Вучаніца малодшай клясы з Фэрганскай вобласьці сачыніла оду прэзыдэнту Ўзбэкістану Ісламу Карымаву.
«У нас ідзе вайна, напрыклад. Цэны ўжо іншыя», — удзельніца гурту Pussy Riot разам зь Беларускім свабодным тэатрам рыхтуецца прадставіць палітычны спэктакль.
Аляксандар Лукашэнка запрасіў папу Францішка наведаць Беларусь. Наколькі сурʼёзным было запрашэньне і ці ёсьць верагоднасьць, што папа наведае Беларусь?
На наступным тыдні Random House выпускае ў ангельскім перакладзе «Час сэканд-хэнд», да 2018 заплянаваны выхад яшчэ дзьвюх кніг Сьвятланы Алексіевіч.
У дзень нараджэньня Радыё Свабода, мы, як і абяцалі, падводзім вынікі першага туру фотаконкурсу «Незалежнасьць — гэта...»
Удзельнікі менскага рок-гурту Artefact поўныя рашучасьці выйсьці за рамкі местачковасьці і распачаць наступ на міжнародны музычны рынак.
Гарадзенскія чыноўнікі паблыталі Коласа з Купалам. Дзяржаўным службоўцам такія памылкі дараваць нельга. Але трэба прызнаць — мы чытаем пісьменьнікаў, а не глядзім на іх як на актораў, напрыклад. І часта цяжка ўзгадаць, як выглядае той ці іншы літаратар. Давайце праверым.
«Калі Лукашэнка хоча, каб ягонае запрашэньне не было ўзрушэньнем паветра, каб яго ўспрымалі як сур’ёзнага палітыка, то папярэдне ён мусіў дамовіцца з патрыярхам Кірылам».
Інтэрвію з кіраўніцтвам расейскай нацыяналістычнай арганізацыі, якая праводзіла ваенныя зборы з удзелам беларускіх школьнікаў.
20 траўня — дзень, калі Беларуская Свабода пачала сваю працу. Гэты тэст прысьвечаны гісторыі і сучаснасьці Радыё.
20 траўня 1954 году нарадзілася Радыё Вызваленьне - Беларуская Служба Радыё Свабода.
Як жывецца ў Вэнэсуэле беларусам, якія працуюць там на сумесных будоўлях і прадпрыемствах? Ці не спынілася рэалізацыя праектаў беларуска-вэнэсуэльскага супрацоўніцтва?
Тры ўдзельніцы праекту Makeout, Наста, Віка і Мілана, у Міжнародны дзень барацьбы супраць гамафобіі і трансфобіі распавялі, чаму гамафобія тычыцца кожнага.
Да нядаўняга часу Іван Цалуйка і Валянціна Беразьняцкая жылі паасобку: ён — у вёсцы Грушнае, яна — самасёлам у выселенай вёсцы Савічы.
«Беларусы — хрысьціянскі народ, але тых, хто шчыра верыць у Бога, няшмат», — лічыць пратэстант зь Нігерыі, жыхар Магілёва, бізнэсовец Амос Акпанурам.
На бяздомных у прыватным прытулку Аляксея Шчадрова ў вёсцы Аляксандраўка Шчучынскага раёну паскладалі пратаколы за пражываньне без дакумэнтаў і рэгістрацыі.
Усталяваньне памятнага знаку бязьвінна забітым стане адказам грамадзкасьці на ўсталяваны летась помнік «Чэкістам Магілёўшчыны»
«Вакол спэктакля ўжо бурлівая рэакцыя, — кажа драматург і рэжысэр праекту Мікалай Халезін. — Свабодны тэатар „палез“ у тэму Расеі, і ўсім цікава, што з гэтага атрымаецца».
«Бяру самых адэкватных, амбітных, прагных посьпеху, упэўненых у сабе. Астатнія — за борт», — Алег Мартыненка пасьля 12 гадоў у замежжы вярнуўся, каб распачаць экспансію беларускай музыкі на Захад.
Ваўкавыскую фірму «Ніка-таксі 22222», у якой працуе былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч, Міністэрства транспарту пазбаўляе ліцэнзіі.
Былы кіраўнік антыдопінгавай лябараторыі ў Маскве Грыгорый Родчанкаў у інтэрвію амэрыканскай газэце New York Times распавёў аб выкарыстаньні допінгу расейскімі спартсмэнамі падчас Алімпійскіх гульняў-2014 у Сочы. Родчанкаў кажа, што гэта было зроблена па просьбе расейскага ўраду.
Ці пазнае сябе расейскі народ у пэрсанажах новага раману Ўладзімера Войнавіча?
Хто мог быць у беларускім дэсанце пад Масквой — цяпер высьвятляюць супрацоўнікі Беларускага Экзархату.
Мальтыйскае выданьне Malta Today піша, што жонка беларускага алігарха Ўладзіміра Пефціева, Вольга Макарава, заснавала як найменей 12 афшорных кампаній на Брытанскіх Віргінскіх выспах і на Сэйшэлах, у той час як кампаніі яе мужа трапілі пад санкцыі Эўразьвязу.
Дзясяткі дзіцячых аздараўленчых цэнтраў, зьнятых з балянсаў дзяржаўных міністэрстваў, ведамстваў і прадпрыемстваў, за гады безгаспадарнасьці ператварыліся ў руіны. Колькасьць закінутых аб’ектаў расьце, нягледзячы на разьмяшчэньне ў жывапісных мясьцінах.
Калі магчымая вандроўка па зорным небе? Як трапіць на вясельле Ягайлы? І якую экскурсію лепш пакінуць на дэсэрт?
Намесьнік гендырэктара тэлеканала «ATR» тлумачыць, чаму расейцам была неабходная перамога на Эўрабачаньні і каму належыць перамога Джамалы — крымскім татарам ці Ўкраіне.
Свабода пагутарыла з каардынатарам «Мовы Нанова» Глебам Лабадзенкам пра посьпехі і праблемы мовазнаўных курсаў і іншых праектаў дзеля беларушчыны.
Шчыры камуніст, які захапляўся раманамі Барыса Пастарнака і Аляксандра Салжаніцына. 15 траўня Барысу Сачанку споўнілася б 80
Адзін з самых дасьведчаных беларускіх спартовых аналітыкаў Барыс Тасман кажа, што сытуацыя ў Расеі — прыклад таго, як ужываньне забароненых прэпаратаў ператвараецца ў норму.