Прэзыдэнт Армэніі Серж Саргсян у гутарцы з калегам з Расеі Ўладзімірам Пуціным у сераду абмеркаваў становішча, якое склалася пасьля «рэфэрэндуму» ў Крыме, і абодва «канстатавалі, што гэта чарговы ўзор рэалізацыі права народаў на самавызначэньне шляхам свабоднага волевыяўленьня», паведаміла прэсавая служба армянскага кіраўніка.