RFE/RL Сёлета кіраўнікі Беларусі і Расеі сустракаліся ўжо шэсьць разоў, цяпер трэці раз вялі перамовы сам-насам. Рабочы візыт кіраўніка Беларусі ў Маскву выглядае нечаканым. Найперш зьвяртае на сябе ўвагу тое, што ён адбыўся на запрашэньне расейскага прэзыдэнта. Па-другое, візыт быў незаплянаваны, ён ня значыўся ў графіку. Па-трэцяе, перамовы цягнуліся ажно два дні. Па-чацьвертае, фактычна няма ніякай інфармацыі па выніках перамоваў.